пігменты жоўтага, аранжавага ці чырв. колеру, якія сінтэзуюцца бактэрыямі, грыбамі і вышэйшымі раслінамі; поліненасычаныя вуглевадароды тэрпенавага раду. Да іх належаць караціны, ксантафілы і інш. У клетках мікраарганізмаў і раслін прымаюць удзел у фотаперыядычных рэакцыях, пераносе кіслароду, абумоўліваюць афарбоўку пладоў, восеньскага лісця, калоній некат. мікраарганізмаў. У арганізм жывёлы і чалавека К. трапляюць з ежай, маюць вял. значэнне ў сінтэзе вітаміну A. Ужываюцца ў медыцыне, харч.прам-сці, жывёлагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА,
трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (C. zeylanicum) і кітайскае (C. cassia, C. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (драўніна), медыцыне, харч.прам-сці, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТА,
горад на З Пакістана, у Сулейманавых гарах, каля Баланскага перавалу. Адм. ц.прав. Белуджыстан. Каля 300 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр пладаводчага раёна (цытрусавыя, вінаград). Прам-сць: маш.-буд., металаапр., цэм., дрэваапр., харчасмакавая, хімічная. ЦЭС. Рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыўка па шоўку, выраб дэкар. рэчаў з оніксу. Ун-т. Сярэдневяковая крэпасць Міры, саборная мячэць. У 1935 горад быў зруйнаваны ў выніку землетрасення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАСІФІКА́ТАР,
апарат для раздзялення сумесей мінер. часцінак на класы па буйнасці, шчыльнасці і форме. У залежнасці ад асяроддзя, у якім адбываецца раздзяленне, адрозніваюць К. гідраўлічныя і пнеўматычныя (паветраныя); у залежнасці ад выкарыстаных сіл — гравітацыйныя і цэнтрабежныя К., эл.сепаратары. Выкарыстоўваюцца пераважна ў горнай прам-сці. Найб. пашыраны мокрыя мех. К. для падрыхтоўкі руд да абагачэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РДАВА (Córdoba),
горад у цэнтр.ч. Аргенціны. Адм. ц.прав. Кордава. Засн. ў 1573. 1294 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: трансп. машынабудаванне (аўтамабілі, самалёты), металургічная, металаапр., хім., харчасмакавая (у т. л. мукамольная, спірта-гарэлачная), мылаварная, гарбарна-абутковая. 3 ун-ты, у т. л. старэйшы ў Аргенціне (з 1613). Музеі: бат. і прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТО́ЗА, малочны цукар (C12H22O11),
вуглявод з групы дыцукрыдаў, складаецца з рэшткаў галактозы і глюкозы. Утвараецца ў малочнай залозе, ёсць у малацэ ўсіх млекакормячых жывёл і чалавека (2—8,5%), у некат. раслінах. Белае крышт. рэчыва, салодкае на смак, добра раствараецца ў вадзе. Ад браджэння Л. малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. У прам-сці вылучаюць з малочнай сыроваткі. Мае вял. значэнне ў харчаванні. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і мікрабіялогіі (гатуюць пажыўныя асяроддзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКХНА́Ў,
горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн.ж. (1991).
Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўняная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т. л. алейная. З-д дакладных інструментаў. Традыц.маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат. сад. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЬЧЖО́Ў, Гаалань,
горад на Пн Кітая, у сярэднім цячэнні р. Хуанхэ. Адм. ц.прав. Ганьсу. Каля 1,5 млн.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з галоўных прамысл. цэнтраў Кітая. Прам-сць: атамная (вытв-сць узбагачанага урану), нафтахім., хім. (вытв-сць угнаенняў і сінт. каўчуку), маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне), тэкст. (шарсцяныя тканіны), эл.-тэхн., тытунёвая, запалкавая, мукамольная, цэм., шкляная. Ун-т. Паўн.-Зах. філіял АН Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-ВЕ́ГАС (Las Vegas),
горад на З ЗША, у штаце Невада. Горад з 1905. 258 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Развіта індустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, у т. л. ігральныя дамы. Большая частка насельніцтва занята ў гандлі і сферы абслугоўвання. Прам-сць: хім., паліграф., шкляная, эл.-тэхн., харчовая. Каляровая металургія. Ун-т. Буйны цэнтр турызму. Кліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕО́Н (León),
горад на Пн Іспаніі. Адм. ц.аўт.вобл. Кастылія-Леон. Засн. як стараж.-рымскі ваенны лагер. У 10—13 ст. сталіца каралеўства Леон. 138 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: здабыча і апрацоўка бурага вугалю, маш.-буд., хім., фармацэўтычная, харч., тэкст., гарбарна-абутковая. Арх. помнікі 11—16 ст., у т. л. гатычны сабор 13—15 ст., сярэдневяковыя цэрквы, манастыры, жылыя дамы і інш.