род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных, радзей умераных паясах. На Беларусі 1 від — С. бурая (C. fuscus). Трапляецца на вільготных лугах, водмелях і па берагах рэк. У культуры папірус (Стараж. Егіпет), чуфа, або С. ядомая, у аранжарэях і пакоях вырошчваюць С. чарговалістую (C. alternifolius) — цыперус.
Шматгадовыя, радзей двух- або аднагадовыя карэнішчавыя травы. Сцёблы прамастойныя. Лісце лінейнае, прыкаранёвае, часам рэдукаванае. Кветкі двухполыя, у каласках, сабраныя у парасонападобнае або галоўчатае суквецце. Плод — арэшак. Харч., тэхн., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЦЬКО́ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 11.10.1951, г. Гродна),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (2000). Скончыў Гомельскі ун-т (1974), дзе і працуе з 1978. У 1974—76 у БДУ. Навук. працы па фатоніцы злучэнняў урану і рэдказямельных элементаў, стварэнні люмінафораў і актыўных матэрыялаў для оптаэлектронных прылад, метралагічным забеспячэнні вымяральных прылад аптычнага кантролю. Атрымаў новыя люмінесцэнтныя матэрыялы з высокай канцэнтрацыяй актыўных іонаў.
Тв.:
Теоретическая метрология: В 2 ч. Ч. 1 Мн., 1998;
Фотоника соединений шестивалентного урана. Гомель, 2000 (разам з Дз.С.Умрэйкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Валерый Міхайлавіч (н. 30.10.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1990), праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1980), дзе і працуе (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па рацыянальных метадах лячэння хворых з інфекц. паталогіяй. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1985.
Тв.:
Краснушная инфекция. Мн., 1994 (разам з А.А.Астапавым, Т.І.Дзмітрачэнка);
Хламидийная инфекция. Смоленск, 1997 (разам з М.К.Нікіфараўскім, А.В.Томчынай);
Сальмонеллез: Клинико-эпидемиол и микробиол. аспекты терапии. Витебск, 2001 (разам з Т.І.Дзмітрачэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕЎ Яўген Міхайлавіч (н. 23.3.1914, Масква),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1940), дзе і працаваў. У 1981—86 рэктар Акадэміі нар. гаспадаркі. Навук. працы паінж. геалогіі, грунтазнаўстве і гідралогіі. Распрацаваў вучэнне аб фарміраванні фіз., фіз.-хім. і фіз.-мех. уласцівасцей горных парод у працэсе літагенезу, аб грунтах як многакампанентных дынамічных сістэмах. Стварыў агульную інж.-геал. класіфікацыю горных парод. Дзярж. прэміі СССР 1977. 1988. Ленінская прэмія 1982.
Тв.:
Инженерная геология СССР. Т. 1—8. М., 1976—78 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЙЧЫК Святлана Аляксандраўна (н. 18.6.1949, г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1988). Скончыла БДУ (1971). З 1974 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (з 1992 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па газаўстойлівасці раслін, прамысл. батаніцы, экалагічнай таксікалогіі, аптымізацыі навакольнага асяроддзя сродкамі азелянення гарадоў і прамысл. цэнтраў.
Тв.:
Устойчивость древесных растений в техногенной среде. Мн., 1994;
Растения и экология. Мн., 1997;
Экологическая физиология хвойных пород Беларуси в техногенной среде. Мн., 1998 (разам з А.А.Сяргейчык, Я.А.Сідаровічам).
прадукцыя для продажу насельніцтву з мэтай выкарыстання яе для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэбнасцей; сукупнасць прадуктаў спажывання. Адрозніваюць харч. і нехарч, Т.н.с. Харчовыя — гэта прадукты харчавання; хлебныя, малочныя, мясныя, рыбныя, бакалея, агародніна, садавіна і інш. Пералік і структура іх асартыменту мяняецца з развіццём вытв-сці, ростам тавараабароту, імпарту і інш. Да нехарчовых адносяцца тавары культ.-быт. і гасп. прызначэння, прадукцыя лёгкай прам-сці і г.д. Некаторыя віды прадукцыі адначасова бываюць вытв.-тэхн. прызначэння і Т.н.с. (тканіна, буд. матэрыялы, інструменты па апрацоўцы розных матэрыялаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЬКА,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Талька, на аўтадарозе, якая злучае вёску з г. Мар’іна Горка; чыг. ст. на лініі Асіповічы—Мінск. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 83 км ад Мінска. 443 ж., 213 двароў (2002). Аграфірма «Верасень», лясніцтва. цэх па перапрацоўцы драўніны, санаторый-прафілакторый «Талька». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У Вял.Айч. вайну каля чыг. ст. Т. партызаны правялі Талькаўскую аперацыю 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́О-КЛАРДЖЭ́ЦКАЕ КНЯ́СТВА,
дзяржава ў паўд.-зах. Грузіі ў 9—10 ст. Заснавальнік — Ашот Багратыёні адбудаваў крэпасць і горад Артануджы (цяпер на тэр. Турцыі), які стаў сталіцай княства. Пры падтрымцы Візант. імперыі князі Багратыёні разгарнулі паспяховую барацьбу па выгнанні з Грузіі арабаў; у канцы 9 ст. яны прынялі тытул «цар грузін», а краіна атрымала назву Груз. царства. Найб. росквіту дзяржава дасягнула пры Давідзе III Курапалаце (пам. 1001). Яго прыёмны сын Баграт III у 975 абвешчаны царом аб’яднанай груз. дзяржавы, у якую ўвайшло і Т.-К.к.
грузінскі скульптар. Нар. мастак Грузіі (1958). Правадз.чл.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1931). Аўтар манум., эпічных па вобразным ладзе твораў: фігура «Перамога» і статуя А.Цэрэтэлі на франтоне т-ра ў Чыятуры (1945—50), помнікі У.Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958), Руставі (1961) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Акцёр Э.Буш», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1958.
В.Тапурыдзе. Перамога. Фігура на будынку Грузінскага драматычнага тэатра імя А.Цэрэтэлі ў г. Чыятуры. 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЕ́НКА Леанід Аркадзевіч (н. 13.6.1956, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; I і II цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1979). З 1977 інструктар Спарт.к-та Беларусі; у 1994—2000 трэнер і эксперт зборных каманд Індыі па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету (1980, 1991), бронз. прызёр (1979). Чэмпіён Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996). 19-разовы рэкардсмен свету.