ФЛІШ (ад ням. fließen цячы),

серыя пачак марскіх тонкаслаістых асадкавых горных парод, якія рытмічна паўтараюцца. Складзены з кангламератаў або пясчанікаў, глін, мергеляў, часам вапнякоў. Утвараецца ў геасінкліналях і перадгорных прагінах за кошт размыву вузкіх горных хрыбтоў (кардыльер). Да Ф. бываюць прымеркаваны паклады нафты і мінер. вод.

т. 16, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАРТА́Л (на мове хіндзі — зачыненне крам),

форма паліт. барацьбы ў Індыі, падобная да ўсеагульнай забастоўкі. Азначае спыненне ўсялякай дзелавой актыўнасці ў спалучэнні з мітынгамі і дэманстрацыямі. Як сродак барацьбы найб. часта выкарыстоўваўся ў час кампаній грамадз. непадпарадкавання (гл. Сат’яграха) супраць брыт. калан. панавання ў 1919—47.

т. 16, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦУСІ́МСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,

цёплае паверхневае цячэнне Японскага м., зах. галіна цячэння Курасіо. Накіравана з Пд на Пн уздоўж зах. берагоў Японіі. Уплывае на павышэнне т-ры вады ва ўсх. ч. Японскага м. на 5—6 °C зімой, на 1—3 °C летам. Скорасць да 1 км/гадз.

т. 17, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭ́ЎКА,

косць нагі птушак і некат. дыназаўраў, размешчаная паміж галёнкай і пальцамі. Утварылася ад зліцця 3-й пятачнай косці з плюснявымі касцямі як прыстасаванне да хаджэння на задніх канечнасцях. Найб. развіта ў балотных птушак. У самцоў некат. курыных на заднім баку Ц. ёсць рагавое ўтварэнне — шпора.

т. 17, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНАГО́РА, Чорныя горы,

найбольш высокі горны масіў у паўд.-ўсх. ч. Украінскіх Карпат, у Закарпацкай і Івана-Франкоўскай вобл. Украіны. Выш. да 2061 м (г. Гаверла). Складзены з гліністых сланцаў, пясчанікаў, мергеляў. На схілах букавыя і яловыя лясы, альпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы. Карпацкі запаведнік.

т. 17, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАЦВЯРНЫ́ САЮ́З,

найменне блока Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі і Балгарыі, які ў 1-ю сусв. вайну 1914—18 процістаяў краінам Чацвярнога пагаднення і іх саюзнікам. Склаўся пасля далучэння Турцыі ў 1914 і Балгарыі ў 1915 да Аўстра-Германскага блока, пачатак якому паклаў Аўстра-Германскі дагавор 1879.

т. 17, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЧО́РНЫ БОР»,

каменны метэарыт, які ўпаў у 1965 (паводле некаторых крыніц у 1936) каля в. Чорны Бор Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Знойдзены 2 кавалкі па 4 кг кожны. Належыць да хандрытаў. 2 абломкі ў калекцыі метэарытаў Рас. АН, 1 зберагаецца ў Магілёўскім абл. краязнаўчым музеі.

т. 17, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫ́СЦІК,

балота ў цэнтр. ч. Лагойскага р-на Мінскай вобл., у вадазборы р. Дзвінаса. Пераважна нізіннага тыпу. Пл. 4,3 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс. га. Глыб. торфу да 7,2 м, сярэдняя 2,5 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пераважна пад ворыва Неасушаныя землі пад хмызняком.

т. 17, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЭБАКСА́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.

На р. Волга, у Мардовіі, Чувашыі і Ніжагародскай вобл. Расіі. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1980—82. Пл. 2190 км², аб’ём 13,85 км³, даўж. 341 км, найб. шыр. 16 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3 м. Палепшыла ўмовы суднаходства і водазабеспячэння.

т. 17, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШТЫК-Ю́НКЕР,

першы малодшы афіцэрскі чын (званне) у артылерыі рас. арміі. Уведзены ў 1712 для афіцэраў артыл. узводаў і роўных ім па пасадзе асоб. Адпавядаў званню падпаручніка ў пяхоце. Паводле Табеля аб рангах адносіўся да 13-га класа. У 1811 званне Ш.-ю. заменена на званне прапаршчык.

т. 17, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)