найбольш высокі горны масіў у паўд.-ўсх.ч. Украінскіх Карпат, у Закарпацкай і Івана-Франкоўскай вобл. Украіны. Выш. да 2061 м (г. Гаверла). Складзены з гліністых сланцаў, пясчанікаў, мергеляў. На схілах букавыя і яловыя лясы, альпійскія лугі, якія выкарыстоўваюцца як пашы. Карпацкі запаведнік.