БА́ГЕЛЬ (Галіна Яўгенаўна) (н. 7.1.1937, г. Клінцы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фізіятэрапеўт. Д-рмед.н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1962 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1988 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па электрадыягностыцы і электратэрапіі, рэабілітацыі хворых на парэзы і паралічы.
Тв.:
Физиотерапия и курортология нервных болезней. Мн., 1984 (разам з А.М.Гурленем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук.працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАЎ (Павел Аляксандравіч) (28.7.1892, Масква — 17.5.1962),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1943), праф. (1928). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1920—44 у Сярэдняй Азіі (Ташкент, Памір), з 1944 у Гал.бат. садзе, з 1952 дырэктар Батанічнага ін-та АНСССР. Вывучаў флору Сярэдняй Азіі, анатомію горных раслін. Навук.працы па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным бат. вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕКЮ́ (Аўгуст) (3.5.1771, г. Гродна — 26.7.1824),
бел. ўрач. Д-р філасофіі і медыцыны (1793), праф. (1806). Вучыўся ў Гродне і Кёнігсбергу. З 1797 у Вышэйшай школе Літвы (з 1803 Віленскі ун-т). Адзін з першых у Беларусі і Літве пачаў вакцынацыю супраць воспы. Навук.працы па шпітальнай справе і гігіене дзіцячага ўзросту.
Літ.:
Bieliński J. Uniwersytet Wileński, 1579—1831. T. l—2. Kraków, 1899—1900.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЕ́НКА (Яўген Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук.працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГЕЛЬСО́Н (Леў Давыдавіч) (н. 8.8.1918, г. Гайсін Вінніцкай вобл., Украіна),
савецкі біяхімік і хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). З 1946 у Ін-це арган. хіміі, з 1958 у Ін-це біяарган. хіміі АНСССР. Навук.працы па сінтэзе ліпідаў, антыбіётыкаў, стэроідаў і інш. фізіялагічна актыўных злучэнняў. Распрацоўваў тэхналогію сінтэзу ліпідаў. Даследаваў біял. мембраны. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНІК (Васіль Іванавіч) (н. 9.1.1947, в. Слабада-Пырашаўская Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1992). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук.працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Гаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Тв.:
Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.У.Мельнічуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГО́ЕВА ГРУ́ПА,
першая сацыял-дэмакратычная арг-цыя ў Расіі ў 1883—87. Створана ў Пецярбургу Дз.Благоевым, з 1884 наз. «Партыя рускай сацыял-дэмакратыі». Налічвала да 30 чал., пераважна студэнтаў. Пасля ўстанаўлення сувязі з групай «Вызваленне працы» стала наз. «Пецярбургская група партыі рускіх сацыял-дэмакратаў». Група першай арганізавала каля 15 рабочых гурткоў; у 1885 наладзіла выпуск у Расіі с.-д. нелегальнай газ. «Рабочий» (выйшлі 2 нумары). Разгромлена паліцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́ЦКАЯ (Жанна Віктараўна) (н. 10.12.1940, в. Грабень Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-вірусолаг. Д-рс.-г.н. (1990). Скончыла Гродзенскі с.-г.ін-т (1963). З 1972 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук.працы па селекцыі вірусаўстойлівых сартоў і ахове насеннай бульбы ад вірусных і вірусападобных хвароб.
Тв.:
Методы селекции картофеля на устойчивость к вирусным болезням. Мн., 1984;