МО́ХАРТ (Вячаслаў Андрэевіч) (н. 28.3. 1924, в. Шулякі Слуцкага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі 1982. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1971 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1991 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні раку нырак і мачавога пузыра, актынамікозе мочапалавых органаў, нейрагенным расстройстве мочаспускання.
Тв.:
Нейрогенные расстройства мочеиспускания: (Нейрогенный мочевой пузырь). Мн., 1970 (разам з М.Я.Саўчанкам);
История развития урологии в Белоруссии, 1950—1998 гг.Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦЭ́ВІЧ (Андрэй Піліпавіч) (10.8.1919, в. Заазер’е Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. — 17.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандзір гарматнага разліку ст. сяржант Л. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Зах. Дзвіны на тэр. Віцебскай вобл.: 26 чэрв. яго разлік знішчыў 4 кулямёты і мінамёт праціўніка, потым на падручных сродках у ліку першых з гарматай фарсіраваў раку і агнём садзейнічаў захопу і пашырэнню плацдарма. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1979 у в. Смольгава Любанскага р-на Мінскайвобл. як камбінат сілікатнай цэглы і вапны. З 1980 працуе 2-я чарга, камбінат дасягнуў праектнай магутнасці: 120 млн.шт. умоўнай цэглы і 100 тыс.т вапны. У складзе камбіната 3 асн. цэхі: вытв-сці сілікатнай цэглы, абпальвання вапны і горны. Сыравіна з радовішчаў пяску Мардзвілавічы і мелу Хацінава — Новае Гурбішча. З 1982 — Л.к.б.м., з 1997 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла сілікатная, у т. л. вонкавая, камяні вонкавыя, вапна буд. слабагідраўлічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЮ́БАНЬ»,
доследны рыбгас. Створаны ў 1967 у г. Любань Мінскайвобл. як рыбакамбінат «Любань», з 1988 сучасная назва. «Л.» — поўнасістэмная гаспадарка (забяспечвае поўны цыкл вырошчвання рыбы ад ікры да таварнай прадукцыі), мае сажалкі матачныя, нераставыя, мальковыя, вырошчвальныя, зімавальныя і нагульныя агульнай пл. больш за 3000 га. Вытв. магутнасць прадпрыемства па выпуску таварнай рыбы 1740 т за год. Вырошчваюць карпа (97%), таўсталобіка, амура, сярэбранага карася, шчупака. Рыбгас мае бетонныя і земляныя рыбнікі, дзе ўтрымліваецца штогод да 200 т рыбы, што забяспечвае яе пастаўкі ў продаж у зімовы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДАЎСКІ МАНАСТЫ́Р ДАБРАВЕ́ШЧАННЯ Існаваў у 1730-я г. — 1918 у в. Ляды
(цяпер Смалявіцкі р-нМінскайвобл.). Засн. каля 1730 як уніяцкі манастыр ордэна базыльян мечнікам ВКЛ І.Завішам. У 1792—94 пабудавана мураваная царква Дабравешчання, у 1811—50 — жылы корпус. Пры манастыры былі курсы маральнай тэалогіі для манахаў, школа для свецкіх асоб (у 1818—159 вучняў),
шпіталь. Пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 манастыр пераўтвораны ў праваслаўны. У 1918 закрыты, царква і інш. будынкі захаваліся. Помнік архітэктуры рэсп. значэння.
А.А.Ярашэвіч.
Лядаўскі манастыр Дабравешчання. Агульны выгляд царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДСКІ БОЙ 1943.
Адбыўся паміж партызанскім атрадам «Камсамол» (камандзір П.С.Вараб’ёў) 1-й Мінскайпартыз. брыгады і гарнізонам ням.-фаш. захопнікаў у в. Ляды Смалявіцкага р-на 28 лют. ў Вял.Айч. вайну. Узяты ў палон нач. каравула лядскага гарнізона згадзіўся правесці партызан у вёску. У ноч на 28 лют. адна група партызан нейтралізавала вартавых і акружыла каравульнае памяшканне, другая бясшумна пранікла ў казарму і авалодала зброяй праціўніка. Праз паўгадзіны супраціўленне ворага было зламана. Партызаны захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЬГУ́Й (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 11.11.1933, в. Дубрава Маладзечанскага р-на Мінскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной фізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў БДУ (1956). З 1961 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па ўзаемасувязі магн. і мех. уласцівасцей ферамагн. матэрыялаў, магн. метадах і сродках кантролю якасці вырабаў. Распрацаваў фіз. асновы імпульснага метаду кантролю мех. уласцівасцей вырабаў з ферамагн. сталей. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Магнитный контроль механических свойств сталей. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛЬСКІ (Анатоль Уладзіміравіч) (н. 22.8.1950, г.п. Урэчча Любанскага р-на Мінскайвобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1972). З 1980 у БПА (з 1999 праф.). Навук. працы па якаснай тэорыі кіравання сістэмамі з паслядзеяннем. Прапанаваў агульны падыход даследаванняў якасных характарыстык (пунктавай паўнаты, кіравальнасці, назіральнасці і інш.) лінейных аўтаномных сістэм функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненняў.
Тв.:
Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально разностными системами // Успехи мат. наук. 1994. Т. 49, вып. 2;
Задача успокоения динамической системы с запаздыванием по неполным измерениям // Автоматика и телемеханика. 1996. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЮ́К (Леанід Уладзіміравіч) (н. 20.7.1932, г. Гомель),
бел. кінарэжысёр. Скончыў БДУ (1955), вучыўся на Вышэйшых курсах кінарэжысёраў Дзяржкіно СССР (1964—66). У 1955—64 працаваў у рэдакцыях бел. газет, на Мінскай студыі тэлебачання, з 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр-пастаноўшчык фільмаў: дакумент. — «Ліст сябру», «Гамы», «Імкненне», «Дзень чалавека», «Нявеста», «Пастка» (усе 1966—70); маст. — «Пяцёрка адважных» (1971), «Вялікі трамплін» (1973), «Неадкрытыя астравы» (1975), «Сямейныя акалічнасці» (1977), «Жалезныя гульні» (1979), «Ветразі майго дзяцінства» (1981, дыплом Міжнар. кінафестывалю ў г. Готвальдаў, Чэхія, 1983), «Навучыся танцаваць» (1986), «Белае возера» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ (Уладзімір Мікалаевіч) (22.3.1896, г. Крупкі Мінскайвобл. — 30.7.1944),
генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую ваен. школу старшага камсаставу (1923), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен.-гасп. акадэміі (1937). У арміі з 1915, з лют. 1918 камандзір 1-га Маладзечанскага партыз. атрада, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Волхаўскім і 1-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з М. вызначылася ў ліп. 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга, Віслы. Загінуў у баі. У Крупках М. пастаўлены бюст.