тэктанічная структура Прыпяцка-Данецкага аўлакагена. Падзяляе Прыпяцкі і Дняпроўска-Данецкі прагіны, прыўзнята адносна іх на 1,5 і 0,5 км адпаведна, абмежавана разломамі на З, Пн і У. Уключае Брагінскі пахаваны выступ (заходзіць з ПдадУкраінскага шчыта і цягнецца на Пн—ПнЗ, шыр. каля 40 км, даўж. 50 км, паверхня крышт. фундамента на адзнаках ад -0,3 км да -1,5 км) і Лоеўскую седлавіну (на Пнад выступу, шыр. 30—40 км, даўж. 60 км, фундамент на адзнаках ад -2 км да -4,5 км). Большая частка платформавага чахла седлавіны складзена з парод дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ У Гомельскай вобл., за 5 км на Пдадг. Мазыр. Адкрыта ў 1963. Паклады звязаны з познадэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да скляпення Мазырскай саляна-купальнай структуры. Соль залягае пластамі на глыб. 699—734 м, мае ад 81 да 99,9% хлорыстага натрыю, ад 0,42 да 3,48% нерастваральных рэшткаў. Прамысл. запасы каля 600 млн.т. Ускрытая магутнасць ад 499 да 767 м. Распрацоўваецца метадам падземнага вышчалочвання. На базе радовішча працуе расолапромысел адкрытага акц.т-ва «Мазырсоль» па вытв-сці кухоннай солі гатунку «Палессе». Гл. таксама Мазырскі солевыварны камбінат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗО́РНАЕ ПАГЛЫНА́ННЕ,
аслабленне святла пры праходжанні ў міжзорным асяроддзі. Абумоўлена рассеяннем і паглынаннем святла пылавымі часцінкамі і ў бачнай вобласці спектра залежыць ад даўжыні хвалі λ прыкладна як 1/λ. Важная ўласцівасць М.п. — яго выбіральнасць (залежнасць паглынання ад даўжыні хвалі святла — паглынанне павялічваецца да сіняй часткі спектра). Таму далёкія зоркі выглядаюць больш чырвонымі. Пылавая матэрыя размеркавана нераўнамерна: канцэнтруецца да плоскасці Галактыкі і асабліва да яе спіральных рукавоў. У галактычнай плоскасці М.п. рознае ў розных напрамках і мяняецца ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх зорных велічынь ад адлегласці ў 1 КПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РЭЙ, Мары (Murray),
самая вялікая рака ў Аўстраліі. Даўж. 2570 км (ад вытоку р. Дарлінг — 3750 км), пл. басейна 1057 тыс.км². Вытокі ў Аўстрал. Альпах, цячэ пераважна па засушлівай раўніне, упадае ў мелкаводны заліў-лагуну Александрына (адгароджаны ад Індыйскага ак. штучным барам для папярэджання ад засалення). Гал. прытокі: Дарлінг і Марамбіджы (справа). Жыўленне снегавое і дажджавое. Вясной і летам паўнаводная, у сухі перыяд (зімой) большасць прытокаў перасыхае, не дасягае гал. ракі, і М. моцна мялее. Сярэдні гадавы расход вады 330 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства. На М. і яе прытоках вадасховішча, ГЭС. Суднаходная адг. Олберы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЕ ЗЗЯ́ННЕ,
аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іанасферы), якая выяўляецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (гал. чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Свячэнне (блакітна-белае, жоўта-зялёнае, радзей чырванаватае і фіялетавае) назіраецца пераважна ў высокіх шыротах (на адлегласці да 20—25°паўн. ш. і паўд. ш.ад магнітнага полюса), адначасова на ўсіх даўготах, з рознай інтэнсіўнасцю. Доўжыцца ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак. Паводле формы П.з. адрозніваюць: дыфузнае свячэнне і дугі ад аднаго пункта гарызонту да другога, а таксама прамяні, стужкі, кароны, плямы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКА́ЧЭВАН (Saskatchewan),
рака на Пд Канады. Утвараецца ад сутокаў рэк Норт-С. і Саўт-С., якія пачынаюцца ў Скалістых гарах. Даўж. 544 км (ад вытоку р. Саўт-С. — 1928 км), пл.бас. 385 тыс.км². Цячэ па Вялікіх і Цэнтр. раўнінах, упадае ў воз. Вініпег. Разводдзе ў чэрв.—жн., межань адснеж. да сакавіка. Ледастаў адліст. да красавіка. Сярэдні расход вады 780 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння ў вярхоўях. Вадасх. Гранд-Рапідс у ніжнім цячэнні. Суднаходная на асобных участках. На р. Саўт-С. — г. Саскатун, на р. Норт-С. — гарады Эдмантан і Прынс-Альберт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФО́ЛЬКСВАГЕН»
(Volksvagen),
сям’я аўтамабіляў канцэрна «Фольксвагенверк» і яго філіялаў у розных краінах. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1938 (масавы выпуск з 1946). Пярэдне- ці поўнапрывадныя, маюць бензінавы ці дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 128 кВт, 2- ці 4-дзверны 4—5-месны (мікрааўтобусы — 7) кузаў седан, хэтчбэк або універсал. Найб. скорасць ад 145 да 224 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1975, маюць поўную масу ад 1,38 да 7,49 т (аўтапоезд да 10,99 т), бензінавы або дызельны рухавік магутнасцю ад 33 да 103 кВт.
Сям’я аўтамабіляў «Фольксваген»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэлі «Гольф»; 2 — пярэднепрывадны грузавы аўтамабіль «Т4».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛАНГА́ЦЫЯ (адлац. elongo аддаляюся) нябесных свяціл, 1) Э. зоркі — становішча зоркі ў яе бачным сутачным руху па нябеснай сферы, калі яе азімут прымае найб. Ae (усходняя Э.) ці найменшае Aw (заходняя Э.) значэнні.
2) Э. планеты — становішча планеты на арбіце, пры якім вуглавое аддаленне яе ад Сонца максімальнае. Вугал Э. Венеры — 48°, Меркурыя — ад 18° да 28° (мяняецца з прычыны вял.эксцэнтрысітэта яго арбіты). Гэтыя планеты ва ўсходняй Э. бачны ўвечары, у заходняй — раніцай. Вугал Э. інш. планет мяняецца ад 0° да 180°. Гл. таксама Канфігурацыі планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗНА,
вёска ў Язненскім с/с Міёрскага р-на Віцебскай вобл., на берагах азёр Вял. і Малое Язна. Цэнтр с.-г.вытв. кааператыва. За 58 км на ПдУадг. Міёры, 156 кмад Віцебска, 20 кмадчыг. ст. Палевачы, на аўтадарозе Дзісна—Празарокі. 833 ж., 363 двары (2003). Лясніцтва. Сепаратарнае аддз. Міёрскага масласырзавода. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Спаса-Праабражэнская царква (1990). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 500 м на Пдад вёскі археал. помнік — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
...ГЕН (адгрэч. ...genēs які нараджаецца, народжаны), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які паходзіць ад чаго-н., напр., араген, аўлакаген.