ЭЛАНГА́ЦЫЯ (ад лац. elongo аддаляюся) нябесных свяціл, 1) Э. зоркі — становішча зоркі ў яе бачным сутачным руху па нябеснай сферы, калі яе азімут прымае найб. Ae (усходняя Э.) ці найменшае Aw (заходняя Э.) значэнні.
2) Э. планеты — становішча планеты на арбіце, пры якім вуглавое аддаленне яе ад Сонца максімальнае. Вугал Э. Венеры — 48°, Меркурыя — ад 18° да 28° (мяняецца з прычыны вял.эксцэнтрысітэта яго арбіты). Гэтыя планеты ва ўсходняй Э. бачны ўвечары, у заходняй — раніцай. Вугал Э. інш. планет мяняецца ад 0° да 180°. Гл. таксама Канфігурацыі планет.