СКО́КАЎ Павел Іванавіч (н. 16.8.1940, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і камп’ютэрнай графікі. Канд.тэхн.н. (1967), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1966 у Віцебскім тэхнал. ун-це (у 1973—81 прарэктар, з 1978 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні алгарытмаў і праграмна-матэм. забеспячэння для апрацоўкі інфармацыі аб прасторавых і плоскіх аб’ектах і праектавання колеравых вырашэнняў адна і шматслойных вырабаў ткацкай вытв-сці (дэсінатарскія комплексы). Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Машинная графика. Автокад. Витебск, 1998;
Сборник заданий по машинной графике. Витебск, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПІ́ЦА, млечнік апушаны (Lactarius vellereus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца з ліп.павер. у хвойных і мяшаных лясах (часцей у ельніках).
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка спачатку плоская, потым лейкападобная з загнутым уніз хвалістым краем, дыяметрам 7—20 см, тонкаапушаная, сухая, белая, з бураватым адценнем. Мякаць з млечным сокам, белая, потым жаўтаватая, шчыльная, горкая на смак. Пласцінкі белаватыя, каротка-зыходныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, гладкая, выш. да 7 см. Споры бясколерныя, авальныя. Ядомая. Гл.іл. да арт.Млечнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАІ́СТА-ДАЖДЖАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Nimbostratus (Ns)],
шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным верт. развіццём (да выш. 8 км). Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных т-рах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй ч. воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найб. магутныя па вертыкалі ч. франтальных воблачных сістэм. З іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж. Гл. таксама Воблакі, Воблачнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ЙТАН (Slayton) Доналд (1.3.1924, г. Спарта, штат Вісконсін, ЗША — 13.6.1993),
касманаўт ЗША. Маёр ВПС (у адстаўцы). Скончыў Мінесоцкі ун-т (1949), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. Кіраваў аддзелам НАСА, службай падрыхтоўкі экіпажаў касм. караблёў. 15—25.7.1975 з В.Брандам і Т.Стафардам здзейсніў (як пілот стыковачнага адсека) палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме «ЭПАС». Правёў у космасе 9,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (3), «За выключныя заслугі». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІП (англ. slip літар. — слізганне),
1) пад’ёмна-спускавое збудаванне для кіруемага механізаванага спуску суднаў на ваду (пад’ёму іх з вады) на суднавозных цялежках па рэйкавых пуцях, якія ўкладзены на нахіленай плоскасці. Падводная частка рэйкавых пуцей забяспечвае апусканне цялежак на глыбіню, дастатковую для пастаноўкі на іх (усплывання з іх) судна.
2) Падоўжны нахілены ўчастак верхняй палубы прамысл. судна, які паглыбляецца пад паверхню вады і абмяжоўваецца верт. бакавымі сценкамі. Служыць для пад’ёму з вады трала з уловам і інш. Пачынаецца ад ватэрлініі каля кармавога канца судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКАЯ СІНАГО́ГА,
помнік архітэктуры барока ў г. Слонім Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1642 у гіст. цэнтры горада. Кампактны мураваны будынак мае выгляд базілікі. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з 3 бакоў прылягаюць больш нізкія аб’ёмы з дапаможнымі памяшканнямі. Гал. фасад завершаны франтонам складанага пластычнага абрысу і ўпрыгожаны дэкар. дэталямі: здвоеныя пілястры, нішы, люнеты, валюты па баках. Прыбудовы пры ўваходзе больш познія. Гал. зала ўнутры мае 9-польную сістэму скляпенняў. У цэнтры — біма, 4 слупы падтрымліваюць ліхтарню, аздобленую лепкай у тэхніцы стука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ,
помнік архітэктуры позняга барока ў г. Слуцк Мінскай вобл. Пабудаваны ў 1793 з цэглы на месцы б. драўляных будынкаў (пастаўлены ў 1671, рэканструяваны ў 1734). Касцёл — 1-нефавы прамавугольны ў плане бязвежавы храм, накрыты 2-схільным дахам (не захаваўся). Гал. фасад сім.па кампазіцыі, завершаны фігурным франтонам з валютамі, сцены раскрапаваны пілястрамі, якія чаргуюцца з лучковымі аконнымі праёмамі. Да касцёла прыбудаваны 1-павярховы П-падобны ў плане будынак кляштара, накрыты вальмавым дахам. Вуглы будынка апрацаваны лапаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НКА, смолка (Melandrium),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды С.: белая (M. album), нар. назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля, і двухдомная (M.dioicum), нар. назва шчаўкушкі, расце па хмызняках і ярах.
Адна-, двух-, і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырв., светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941—чэрв. 1944 у в.Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл., з чэрв. 1943 дзейнічала пад кіраўніцтвам Аршанскага падп. райкама КП(б)Б; састаўная частка Аршанскага патрыятычнага падполля. Аб’ядноўвала 16 чал. (кіраўнік Л.І.Красноўскі). Падпольшчыкі вялі агітработу сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перадавалі партызанам звесткі пра падрыхтоўку акупантамі карных аперацый. За час дзеяння загінулі 10 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СМАРГО́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ»,
жартоўная назва промыслу лавіць і дрэсіраваць мядзведзяў, заснаванага князямі Радзівіламі ў г. Смаргонь Гродзенскай вобл.; адна са школ бел.скамарохаў. Промысел існаваў з 17 ст. да пач. 19 ст. Маладых мядзведзяў спачатку вучылі танцаваць, для чаго іх саджалі (па 2—3) у спец. клетку, падагравалі ў ёй дно і прывучалі стаяць на задніх лапах і пераступаць з адной на другую пад удары бубна, потым вучылі барукацца, кланяцца. Сцэна з дрэсіраваным мядзведзем адлюстравана і ў батлейцы. выводзілі лялек — скамароха і мядзведзя, якіх называлі «смаргонскі вучыцель з вучнем» (1902, Міншчына).