падатрад птушак атр. сеўцападобных. 14 сям., каля 180 відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць па берагах вадаёмаў, у тундры, стэпе, на высакагор’і, пераважна на адкрытых месцах, некаторыя віды — у лясах ці хмызняках. На Беларусі 23 віды з 5 сямействаў.
Даўж. да 62 см, маса да 1,1 кг. Апярэнне шчыльнае, звычайна няяркае. Дзюба ад кароткай шылападобнай ці тоўстай да доўгай, прамой ці выгнутай. Крылы пераважна доўгія. Кормяцца беспазваночнымі, часам ягадамі і насеннем. Гнёзды звычайна на зямлі. Нясуць 2—5 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РА-АРА́КСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
культура плямён Закаўказзя эпохі ранняй бронзы (3-е тыс. да н.э.). Назва ад помнікаў, адкрытых у бас.р. Кура і Аракс. Арэал К.-А.к. ўключае таксама ўсх. Анатолію, Дагестан, Чэчню, Інгушэцію, частку паўн. Асеціі. Характарызуецца аселасцю насельніцтва, паселішчамі са своеасаблівай архітэктурай (круглыя і прамавугольныя дамы), глянцаванай керамікай з рэльефным спіральна-канцэнтрычным і разным арнаментам, глінянымі перасоўнымі агнішчамі. Асн. заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля, развівалася металургія бронзы і металаапрацоўка. Існавалі сувязі з плямёнамі майкопскай культурыПаўн. Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЎШЧЫНА,
возера ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аршыца, за 17 км на Пнад Оршы. Пл. 0,21 км², даўж. каля 2,1 км, найб.шыр. 230 м, найб.глыб. 1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору каля 4 км². Створана плацінай на невял. ручаі ў пач. 20 ст. Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пераважна разараныя. Берагі выш. 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі, у паўд. заліве сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Выцякае ручай у р. Міронаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТАРЭ́З,
машына для расчысткі тэрыторыі ад хмызняку і драбналесся (дрэў дыяметрам да 25 см). Бываюць адвальна-нажавыя, вальцава-нажавыя і нажавыя.
Найб. пашыраныя адвальна-нажавыя К. складаюцца са штурхальнай рамы, навешанай на гусенічны трактар, клінападобнага адвала з гарыз. нажамі, канатна-блочнай ці гідраўл. сістэмы кіравання. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель (пры выкананні культуртэхнічных работ), буд-ве і эксплуатацыі дарог, пракладцы газаправодаў, каналаў, прасек і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Фёдар Якаўлевіч) (18.3.1924, г. Добруш Гомельскай вобл. — 20.5.1946),
удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). З пач. акупацыі г. Добруша ням. фашыстамі арганізоўваў збор узбраення для партызан, праводзіў дыверсіі на чыгунцы Гомель—Бранск. З ліп. 1943 у партыз. атрадзе Добрушскай партыз. брыгады імя Сталіна. Са жн. ўзначальваў падрыўную групу, якая пусціла пад адхон 24 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай ворага. Пасля вызвалення Добруша з кастр. 1943 удзельнічаў у размініраванні тэрыторыі, загінуў ад разрыву снарада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКНО́,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р. Бярвенка, за 27 км на Уад Гродна. Пл. 0,45 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 340 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на Пд да 2 м), параслі лесам, на З месцамі разараныя. Берагі на Пд нізкія, забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно амаль поўнасцю выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Злучана ручаём з воз. Можнева (на ПнУ), на Пд выцякае ручай Лакніца ў р. Бярвенка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́СА ЗАКО́Н,
залежнасць капілярнага ціску ад міжфазнага паверхневага нацяжэння і сярэдняй крывізны паверхні ў дадзеным пункце; адзін з асн. законаў капілярных з’яў. Устаноўлены П.С.Лапласам у 1806.
Паводле Л.з., перапад гідрастатычнага ціску σρ (капілярны ціск) на паверхні падзелу дзвюх фаз (вадкасць — вадкасць, вадкасць — пара ці газ) σρ=σ(l/R1+l/R2), дзе σ — каэфіцыент паверхневага нацяжэння; R1 і R2 — радыусы крывізны 2 узаемна перпендыкулярных нармальных сячэнняў паверхні ў дадзеным пункце (Δρ > 0, калі меніск выпуклы, Δρ < 0, калі меніск увагнуты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГКАВЫ́ АЎТАМАБІ́ЛЬ,
аўтамабіль, прызначаны для перавозкі людзей (умяшчальнасць да 8 чал.) і багажу. Выпускаюцца з закрытымі кузавамі (седан, лімузін, купэ, універсал) і кузавамі з адкідным верхам (кабрыялет, ландо, фаэтон). Найб. пашыраныя 4—5-месныя Л.а. з закрытымі кузавамі. У залежнасці ад рабочага аб’ёму рухавіка, масы аўтамабіля, яго прызначэння, камфартабельнасці і інш. Л.а. падзяляюць на класы і групы, напр., мікралітражныя, малалітражныя. На Беларусі серыйная вытв-сць Л.а. пачата ў 1997 на з-дзе «Форд-Юніён» пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКАЦЫ́ТЫ (адгрэч. leukos белы + kytos клетка),
белыя крывяныя клеткі, бясколерныя шарападобныя клеткі крыві і лімфы пазваночных жывёл і чалавека. Маюць ядры, самастойна рухаюцца (могуць і супраць цёку крыві), выконваюць пераважна ахоўную функцыю. Адрозніваюць Л. зярністыя — гранулацыты (базафілы, нейтрафілы, эазінафілы) і незярністыя — агранулацыты (лімфацыты, манацыты). Маюць агульнае паходжанне з эрытрацытамі і трамбацытамі. У 1 л крыві здаровага чалавека 3,8—9 × 109 Л. Функцыянуюць у тканках арганізма: знішчаюць мікраарганізмы, змярцвелыя клеткі, прадукты распаду і інш. (гл.Імунітэт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКО́З (адгрэч. leucos белы),
белакроўе, лейкемія, пухліннае захворванне крывятворнай тканкі ў жывёл і чалавека, пры якім пашкоджваюцца касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнка, кроў і інш. Апісаны Р.Вірхавым (1845). Адрозніваюць Л. вострыя і хранічныя. Вострыя падзяляюцца на міэла-, лімфа-, мона-, эрытрабластавыя і інш.; хранічныя — на міэлалейкоз, міэлафіброз, лімфалейкоз, эрытрамію, тромбацытамію і інш. Прыкметы Л.: малакроўе, слабасць, хуткая стамляльнасць, павелічэнне селязёнкі, печані, лімфатычных вузлоў, боль у касцях, бластоз крыві і парушэнне абмену рэчываў. Лячэнне — аўта- і алатрансплантацыя касцявога мозга.