КАЭ́Н-ТАНУДЖЫ́ (Cohen-Tannoudji) Клод Несім (н. 1.4.1933, г. Канстанціна, Алжыр),
французскі фізік. Чл.АН Францыі (1981). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1957). З 1960 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, адначасова з 1964 праф. Ун-та П. і М. Кюры і з 1973 — Калеж дэ Франс. Навук. працы па атамнай фізіцы, квантавай электроніцы і оптыцы. Зрабіў тэарэт. разлікі, распрацаваў новыя метады і ажыццявіў эксперыменты па лазерным тармажэнні атамных пучкоў, іх ахаладжэнні да анамальна нізкіх т-р (ніжэй за 10−6К) і ўтрымліванні ў малым аб’ёме. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з С.Чу, У.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́НТАВЫЯ КРЫШТАЛІ́,
крышталі звял. амплітудай нулявых ваганняў крышталічнай рашоткі (ваганняў паблізу Т = 0 К), параўнальнай з перыядам рашоткі. Маюць незвычайныя фіз. ўласцівасці, вытлумачальныя толькі ў межах квантавай тэорыі. З вядомых на Зямлі рэчываў толькі ізатопы гелію 3He і 4He пры ціску больш за 3∙104Па утвараюць К.к. Квантавыя эфекты назіраюцца ў крышталях неону Ne і ў меншай ступені ў крышталях інш. інертных газаў. У нетрах нейтронных зорак, магчыма, існуюць К.к. з нейтронаў. К.к. займаюць прамежкавае становішча паміж квантавымі вадкасцямі і звычайнымі крышталямі. Дэфекты ў К.к. (у прыватнасці вакансіі) не лакалізаваныя, а ў выглядзе квазічасціц распаўсюджваюцца па крышталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІКО́Ў Іван Сямёнавіч (н. 10.4.1949, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі і энергет. машынабудавання. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў Казанскі ун-т (1972). З 1974 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1995—98 нам. дырэктара), адначасова (з 1998) дырэктар дзярж. прадпрыемства «Белінвестэнергазберажэнне». Навук. працы па даследаванні трываласці і надзейнасці элементаў энергет. абсталявання, па пытаннях рэсурсаэнергазберажэння. Распрацаваў тэорыю разліку напружана-дэфармаванага стану нераўнамерна нагрэтых цел ва ўмовах рэактарнага апрамянення.
Тв.:
Прочность тепловыделяющих элементов быстрых газоохлаждаемых реакторов. Мн., 1984 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Прочность элементов конструкций при облучении. Мн., 1990 (разам з В.Б.Несцярэнкам, Б.Я.Цвяркоўкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНЦ Эміль Хрысціянавіч [24.2.1804, г. Дэрпт (цяпер Тарту), Эстонія — 10.2.1865], расійскі фізік і электратэхнік. Акад. Пецярбургскай АН (1830). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це. З 1836 у Пецярбургскім ун-це (з 1863 рэктар). Навук. працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (гл.Ленца правіла), эксперыментальна абгрунтаваў Джоўля—Ленца закон (1842). Распрацаваў метады разліку электрамагнітаў (разам з Б.Якобі), адкрыў абарачальнасць эл. машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—26) выканаў шэраг геафіз. даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.
аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. З 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. З 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук.т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распрацаваў вучэнне аб інстынктыўных паводзінах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы паэвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тынбергенам і К. фон Фрышам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Леў Рыгоравіч (н. 26.1.1933, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1961). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па квантавай электрадынаміцы нуклонаў і класічнай тэорыі поля. Распрацаваў новы падыход да апісання палярызавальнасці элементарных часціц і ўвёў паняцце гірацыі. Адзін з ініцыятараў правядзення даследаванняў паэксперым. фізіцы высокіх энергій на Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з А.А.Богушам);
Поляризуемость и гирация элементарных частиц (разам з М.В.Максіменкам) // Вопр. атомной науки и техники. Сер. Общая и ядерная физика. 1979. Вып. 4 (10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́РДАЛЬ (Myrdal) Альва (31.1.1902, г. Упсала, Швецыя — 1.2.1986),
шведскі грамадскі дзеяч, сацыёлаг. Скончыла Стакгольмскі ун-т (1924). З 1932 член С.-д. партыі. У 1936—48 дырэктар засн. ёю сац.-пед. семінара (Пед. ін-та дашкольнага навучання) у Стакгольме. З 1956 пасол у Індыі, Бірме і на Цэйлоне. У 1962—72 кіраўнік швед. дэлегацыі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. У 1966—72 міністр па пытаннях раззбраення. Аўтар прац «Крызіс у праблеме насельніцтва» (1934; у сааўт. з мужам Г.Мюрдалем), «Гульня ў раззбраенне: як Злучаныя Штаты і Расія раздуваюць гонку ўзбраенняў» (1977) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1982 (разам з А.Гарсія Роблесам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДГА́ЙСКІ Леанід Пракопавіч (25.11.1934, С.-Пецярбург — 4.8.1980),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1966), д-рпед.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962), з 1968 працаваў у гэтым ін-це (з 1974 дэкан філал. ф-та, з 1978 прарэктар). Даследаваў сінтаксіс бел. мовы. Аўтар і сааўтар падручнікаў пабел. мове для пачатковых класаў і метадычных дапаможнікаў па выкладанні бел. мовы ў школе.
Тв.:
Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі. Мн., 1971;
Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы Мн., 1975;
Методыка беларускай мовы: (Граматыка і правапіс). 1—3 кл.Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ Іван Георгіевіч (19.1.1901, г. Сеўск Бранскай вобл., Расія — 15.1.1973),
расійскі матэматык, стваральнік навук. школы па агульнай тэорыі сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар.з 1943). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927), дзе і працаваў з 1929 (з 1951 рэктар). У 1947—51 акад.-сакратар Аддз.фіз.-матэм. навук АНСССР. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў з частковымі вытворнымі, тэорыі імавернасцей, алг. геаметрыі, тапалогіі, матэм. фізіцы і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1952.
Тв.:
Избр. труды: Системы уравнений с частными производными. Алгебраическая геометрия. М., 1986;
Избр. труды: Дифференциальные уравнения. Теория вероятностей. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЧНЫ СТАНО́К,
тып металарэзнага станка, на якім расточваюць адтуліны разцом ці інш. інструментам.
На гарызантальна-Р.с. згарыз. шпіндэлем апрацоўваюць адтуліны з дакладнымі адлегласцямі паміж восямі ў дэталях складанай формы, а таксама робяць свідраванне, зенкераванне, рассвідроўванне, фрэзераванне адтулін, абточванне тарцоў дэталей і наразанне разьбы. Каардынатна-Р.с. зверт. шпіндэлем мае павышаную жорсткасць і забяспечаны дакладнымі вымяральнымі прыладамі, што дазваляе апрацоўваць адтуліны з асабліва дакладнымі адлегласцямі паміж восямі. Алмазна-Р.с. прызначаны для тонкага аддзелачнага расточвання адтулін алмазнымі ці цвердасплаўнымі разцамі пры высокіх скарасцях рэзання, малых падачах і глыбінях рэзання. Спецыялізаваныя Р.с. выкарыстоўваюць для апрацоўкі падобных па канфігурацыі, але розных па памерах загатовак.