ПЕЦО́ЛЬД Цімафей Максімавіч (н. 25.10.1934, Мінск),
бел. вучоны ў галіне буд. канструкцый. Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў БПІ (1958). З 1972 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні канструктыўных сістэм будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыі і метадах узмацнення буд. канструкцый.
Тв.:
Армоцементные конструкции. Мн., 1965 (у сааўт.);
Руководство по проектированию, изготовлению и применению железобетонных центрифугированных конструкций кольцевого сечения. М., 1979 (у сааўт.);
Расчет усиления железобетонных конструкций эксплуатируемых строительных сооружений (разам з Дз.М.Лазоўскім) // Бетон и железобетон. 1998. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЦЯРБУ́РГСКІ ДАГАВО́Р 1881,
расійска-кітайскі дагавор аб зах. участку рас.-кіт. граніцы. Падпісаны 12 лют. ў Пецярбургу. Паводле П.д. да Рас. імперыі адыходзіла зах.ч. Ілійскага краю, акупіраванага рас. войскамі ў 1871, усх.ч. з г. Кульджа вярталася Кітаю, жыхары краю мелі права выбраць рас. або кіт. падданства з далейшым перасяленнем на кіт. або рас. тэрыторыю. Кітай абавязваўся выплаціць Расіі 9 млн.руб. як кампенсацыю за ваен. выдаткі па акупацыі краю. Расія атрымала права адкрыць дадатковыя консульствы на тэр. Кітая, а рас. гандляры — права набываць у Кітаі нерухомасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР IIАляксеевіч
(23.10.1715, С.-Пецярбург — 29.1.1730),
расійскі імператар [1727—30]. З дынастыі Раманавых. Сын царэвіча Аляксея Пятровіча і прынцэсы Соф’і Шарлоты Бланкенбургскай, унук Пятра I. Пасля ўступлення на прастол (май 1727) афіц. абвешчаны паўналетнім, але рэальная ўлада знаходзілася ў руках А.Д.Меншыкава, а пасля яго ссылкі (вер. 1727) — групоўкі старой маскоўскай знаці (князі Далгарукія, Галіцыны і інш.), пад уплывам якой П. II абвясціў сябе праціўнікам пераўтварэнняў Пятра I. Ліквідаваліся створаныя Пятром I установы, імператарскі двор пераехаў у Маскву, дзе П. II памёр ад воспы. З яго смерцю спынілася дынастыя Раманавых па мужчынскай лініі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВУНО́ЎСКІ Ігнацій Іванавіч (н. 29.8.1930, г. Горкі Магілёўскай вобл.) бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992),
праф. (1998). Скончыў БСГА (1953). З 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасаваннях для ўнясення хім. кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытв-сці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Тв.:
Досушивание сена активным вентилированием. Мн., 1979 (разам з В.В.Рамановічам);
Совершенствование косилок-плющилок для скашивания трав (разам з А.А.Шупілавым) // Техника в сельском хозяйстве. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛЮ́К Мікалай Уладзіміравіч (н. 9.10.1953, в. Рухава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1979). З 1988 дырэктар Жодзінскага дзяржплемпрадпрыемства, з 1994 — доследнай плем. гаспадаркі «Будагова» Смалявіцкага р-на. З 1998 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (нам. дырэктара). Навук. працы пафізіял. абгрунтаванні рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі нарыхтоўкі і падрыхтоўкі кармоў, мінер. жыўленні с.-г. жывёл.
Тв.:
Минеральные источники Беларуси для животноводства. Жодино; Мн., 1995 (разам з І.К.Слесаравым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́ЕЎ Генадзь Фёдаравіч (н. 27.4.1937, г. Капейск Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. хімік-неарганік. Д-рхім.н. (1985), праф. (1987). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы патэарэт. асновах хім. тэхналогіі, хіміі і тэрмадынаміцы хім. элементаў і солепадобных злучэнняў.
Тв.:
Основы теории химико-технологических процессов. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Технология калийных удобрений. 2 изд. Мн., 1978 (у сааўт.);
Новая система стандартных эксергий химических элементов... // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРЭНАМІЦ́Э́ТЫ (Prenomycetiidae),
група парадкаў грыбоў падкл. эўаскаміцэтаў. 5 парадкаў: гіпакрэальныя, дыяпартальныя, клавіцыпітальныя, мучністарасяныя грыбы, сферыяльныя. Каля 640 родаў, 6 тыс. (паінш. звестках да 10 тыс.) відаў. Пашыраны ўсюды.
Пладовыя целы — перытэцыі, радзей — клейстатэцыі. Утвараюцца на шчыльным спляценні міцэлію — стромах. Стромы цвёрдыя і мяккія, плоскія, круглыя, галінастыя. Сумкі 8-споравыя, звычайныя, булавападобныя, размешчаны пучкамі або слоем. Аскаспоры разнастайнай формы і афарбоўкі, у перытэцыяльных форм іх вызваленне актыўнае, у клейстатэцыяльных — пасіўнае. У некат. перытэцыі маюць доўгія шыйкі, здольныя да фотатрапізму, што спрыяе выкідванню спор у больш асветленыя месцы. Сапратрофы, некат. — паразіты раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСАРЭ́НКА Мікалай Пятровіч (н. 11.9.1926, с. Ніколіна-Балка Пятроўскага р-на Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі каап.ін-т (1956), дзе і працаваў (у 1966—73 і 1978—80 прарэктар). У 1973—78 у Ін-це эканомікі АНСССР. З 1980 у Гомельскім каап. ін-це (рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эканомікі і планавання нарыхтовак с.-г. прадукцыі, вытв. адносін у сельскай гаспадарцы.
Тв.:
Экономика, организация и планирование заготовок продукции сельского хозяйства. 2 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТФО́РМАВЫ ЧАХО́Л, асадкавы чахол,
верхні структурны ярус платформ, складзены з асадкавых неметамарфізаваных горных парод. Залягае на фундаменце платформавым крышталічным з рэзкай рэгіянальнай структурнай і стратыграфічнай нязгоднасцю. Пласты парод П.ч. залягаюць гарызантальна або паката, паступова мяняюць па плошчы магутнасць (ад адзінак і дзесяткаў метраў на шчытах да тысяч метраў на плітах). Структуры пакатыя (платформавага тыпу) без значных тэктанічных дэфармацый. У складзе П.ч. могуць сустракацца магматычныя ўтварэнні, пераважна вулканічныя пароды трапавай фармацыі. Часам паміж чахлом і фундаментам знаходзяцца адклады прамежкавага паверха, якія звычайна характэрны для маладых платформ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАШЧАНО́СНАЯ Я́ШЧАРКА (Chlamidosaurus kingi),
паўзун сям. агам; адзіны від аднайменнага роду. Пашырана на Пн і ПнЗ Аўстраліі і в-ве Новая Гвінея. Жыве пераважна на дрэвах, па зямлі можа бегаць на задніх нагах.
Даўж. да 80 см. Мае шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра—«плашча» (адсюль назва) шыр. да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону. Корміцца пераважна насякомымі, а таксама інш. беспазваночнымі, дробнымі паўзунамі і млекакормячымі.