ПАЛА́ДЭ (Palade) Джордж Эміль (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАНЕ́ЦКІ Леанід Захаравіч (н., 9.9.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н., праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы паінфарм. тэхналогіях для аператыўнай дыягностыкі на аснове персанальных камп’ютэраў, метадах бескампрэсійнай ацэнкі артэрыяльнага ціску, неінвазійным гемадынамічным маніторынгу, медыкаментознай тэрапіі хворых с кардыягенным шокам і гіпертанічным крызам. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт);
Инфаркт миокарда: Диагностика и лечение. Мн., 1999 (разам з У.У.Мірончыкам, І.Л.Паланецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАСА́ ПРАПУСКА́ННЯ,
дыяпазон частот для забеспячэння перадачы сігналу з дапушчальнымі скажэннямі яго формы. У межах П.п. амплітудна-частотная характарыстыка (АЧХ) акустычнай, радыётэхн. ці аптычнай прылады дастаткова раўнамерная, а яе фазава-частотная характарыстыка (ФЧХ) лінейная. Асн. параметры: шырыня П.п., нераўнамернасць АЧХ і нелінейнасць ФЧХ. Патрабаванні да П.п. пэўнага апарата (канала сувязі) вызначаюцца яго прызначэннем. Напр., для тэлеф. сувязі дастаткова П.п. (па нізкай частаце) 300—3400 Гц, для высакаякаснага ўзнаўлення муз. твораў 30—15 000 Гц, для радыёканалаў наземнага тэлевізійнага вяшчання — шырыня П.п. 6,7 ці 8 МГц у залежнасці ад стандарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАІХНАЛО́ГІЯ (ад палеа... + грэч. ichnos след + ...логія),
навука аб слядах жыццядзейнасці выкапнёвых арганізмаў (біягліфах, капралітах), што захаваліся ў асадкавых адкладах; раздзел палеанталогіі. Па слядах жыццядзейнасці вызначаюцца прыналежнасць арганізмаў да розных груп, шляхі іх узнікнення і ператварэння, абставіны пражывання ў геал. мінулым, умовы пахавання і намнажэння рэшткаў. Звязана з палеабіягеаграфіяй, палеаэкалогіяй, тафаноміяй. Даныя П. выкарыстоўваюцца пры палеагеагр. рэканструкцыях. На Беларусі пытанні П. распрацоўваюцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі і Бел. геолагаразведачным НДІ. Найб. вывучаны біягліфы асадкавых парод кембрыю, сілуру, дэвону і мелу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ЛАВА Ганна Мікалаеўна (н. 26.10.1919, С.-Пецярбург),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1970), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі ун-т (1941). З 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (у 1971—89 заг. лабараторыі). Навук. працы пагенет., цыталагічных і біяхім. механізмах цытаплазматычнай стэрыльнасці ў раслін і ролі арганел цытаплазмы ў гетэрозісе, прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін да вірусных і грыбных хвароб.
Тв.:
Нехромосомная наследственность. Мн., 1981;
Генетические системы у растений и их взаимодействие. Мн., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛУБНАЯ АВІЯ́ЦЫЯ,
марская авіяцыя (самалёты і верталёты), якая базіруецца на караблях, што маюць узлётна-пасадачныя (палётныя) палубы (авіяносец, верталётаносец, процілодачны крэйсер і інш.). Прызначана для знішчэння караблёў, падводных лодак, транспартаў і самалётаў, забеспячэння дзеянняў карабельных злучэнняў, марскіх дэсантаў, парушэння або абароны марскіх камунікацый, а таксама для ППА, процілодачнай абароны сваіх караблёў і інш. Выконвае таксама задачы па высадцы дэсантаў з верталётаў, падтрымцы марской пяхоты, траленні мін, пошуку і выратаванні людзей на моры і інш. Лятальныя апараты П.а. адрозніваюцца канстр. асаблівасцямі, якія забяспечваюць іх шчыльнае размяшчэнне на караблі, скарочаныя ўзлёт і пасадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІ́ЛАВАННЕ,
адмена або змякчэнне крымін. пакарання. З’яўляецца адным з асн. канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акт індывід. міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якога-н. (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне П. можа быць матывавана па-рознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку П. найб. суровыя меры пакарання (напр., смяротная кара) замяняюцца на больш мяккія. З асобы, якая адбыла пакаранне, актам П. можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права П. належыць Прэзідэнту дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАРА́МАгарматная,
візірная вугламерная аптычная прылада прыцэлаў гармат. Выкарыстоўваюць у наземнай і марской артылерыі, рэактыўных устаноўках залпавага агню для кругавога агляду мясцовасці, навядзення і фіксацыі становішча гарматы. Складаецца з верт. корпуса, паваротнай галоўкі і акулярнай трубкі; замацоўваецца ў кошыку прыцэла. Асн. аптычныя даныя П.: 4-кратнае павелічэнне, поле зроку 10°, перыскапічнасць 180 мм. На караблях П. выкарыстоўваюцца пры стральбе па нябачных цэлях і пры адсутнасці прылад цэнтр. разведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНДО́РА (грэч. Pandōra усім адораная),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчына, створаная Гефестампа волі Зеўса з зямлі і вады ў якасці пакарання людзям за ўчынак Праметэя, які ўкраў для іх агонь з неба. Паводле міфаў, Афрадыта адарыла П. незвычайнай прыгажосцю, Гермес — спрытным розумам, хітрасцю і каварствам, Афіна — прыгожым адзеннем. Зеўс аддаў П. замуж за брата Праметэя, якому падараваў скрыню з чалавечымі заганамі. Нягледзячы на забарону, цікаўная П. адчыніла скрыню і выпусціла на волю ўсе заганы, ад якіх з таго часу пакутуе чалавецтва. Адсюль выраз «адчыніць скрыню Пандоры» — неабачлівым учынкам выклікаць шматлікія бедствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСЕ́ВІЧ-КАЛЯДА́ Васіль Іванавіч (22.9.1901, в. Пагор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 12.1.1989),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1935). У 1936—84 у БПІ (у 1955—80 заг. кафедры), адначасова ў 1947—55 у Ін-це хіміі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні будовы і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Распрацаваў метады сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.
Тв.:
Органические соединения и введение в химию полимеров. Ч. 1—2. Мн., 1978—80 (разам з І.А.Шнып).