СПА́ДЧЫННЫХ І ПРЫРО́ДЖАНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1988 у Мінску на базе філіяла Ін-та мед. генетыкі Акадэміі мед. навук СССР (у 1967 у Мінскім мед. ін-це створана лабараторыя тэраталогіі і мед. генетыкі, якая ў 1981 пераўтворана ў філіял Ін-та мед. генетыкі АМНСССР).
Асн. кірункі навук. дзейнасці: прафілактыка спадчынных і прыроджаных захворванняў, вывучэнне генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭСу насельніцтва, распрацоўка метадаў прэнатальнай і перадімплантацыйнай дыягностыкі. У ін-це працуе чл.-кар.Нац.АН Беларусі Г.І.Лазюк (дырэктар з 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФЕНСАН, Стывенсан (Stephenson) Джордж (9.6.1781, Уайлем, каля г. Ньюкасл-эпон-Тайн, Вялікабрытанія — 12.8.1848), англійскі канструктар і вынаходнік у галіне паравога чыг. транспарту. З 1812 гал. механік капальняў у Нартамберлендзе. Вынайшаў руднічную лямпу арыгінальнай канструкцыі (1815). З 1814 займаўся канструяваннем паравозаў. У 1823 заснаваў у Ньюкасле першы ў свеце паравозабуд. з-д, дзе стварыў практычна прыгодныя ўзоры паравозаў, у т. л. «Ракету» (1829) для чыгункі Манчэстэр—Ліверпул. Пабудаваў першую чыгунку агульнага карыстання Дарлінгтан—Стоктан (адкрыта ў 1825).
Літ.:
Виргинский В.С. Джордж Стефенсон, 1781—1848. М.; Л., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫПІЁН АФРЫКА́НСКІМалодшы, Публій Карнелій Сцыпіён Эміліян Афрыканскі Малодшы (Publius Cornelius Scipio Aemilianus Africanus Junior; каля 185—129 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і паліт. дзеяч. Прыёмны ўнук Сцыпіёна Афрыканскага Старэйшага. У 151 да н.э. ваяваў у Іспаніі. Абраны консулам, захапіў і разбурыў у 146 да н.э.Карфаген. У 142 да н.э. цэнзар, у 133 да н.э. заваяваў Нуманцыю. Выступаў супраць рэформ Гракхаў. Захапляўся грэч. культурай. Аб’яднаўшы ў т.зв. «Сцыпіёнаў гурток» грэч. пісьменнікаў (Палібій і інш.), імкнуўся перанесці ў рым. культуру эліністычнае мастацтва і адукацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́РВАЧ,
балота вярховага (68%), мяшанага (13%) і нізіннага (19%) тыпаў у Докшыцкім (5 тыс.га) і Глыбоцкім (500 га) р-нах Віцебскай вобл., у вадазборы р. Сэрвач. У балоце значныя запасы гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Мядзельскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Пл. 5,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,2 тыс.га. Глыб. торфу да 8,2 м, сярэдняя 3,3 м. Запасы торфу каля 26 млн.т. Сапрапель магутнасцю да 2,6 м. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасвоеных тэр. пераважаюць хмызнякі і асокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМКО́ВІЧ (Semkowicz) Уладзіслаў Аляксандр (8.5.1878, г. Львоў, Украіна — 19.2.1949),
польскі гісторык. Правадз.чл. Польск. АНу Кракаве (1923), д-р габілітаваны (1909), праф. звычайны (1919). Скончыў Львоўскі ун-т (1903) і выкладаў у ім. У 1916—39 праф. Кракаўскага ун-та. У 1939—40 зняволены фашыстамі ў канцлагеры Заксенгаўзен. У 1945—47 дырэктар аддзела Польск. АН. Вывучаў генеалогію, геральдыку, сфрагістыку, палеаграфію, гіст. геаграфію і картаграфію феад. Польшчы і ВКЛ. Выдаў «Акты уніі Польшчы з Літвою 1385—1791» (з С.Кутшэбам), «Дыпламатычны кодэкс кафедральнага сабора і Віленскай дыяцэзіі» (з Я.Фіялкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЖА́НТ Рафаіл Іванавіч (28.1.1897, в. Гавязна Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1974),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Урэв. руху з 1920, напачатку ў КСМЗБ, з 1925 уКПЗБ. 30.10.1925 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена 15 гадамі строгага турэмнага няволення. Выйшаў на волю ў вер. 1939 у выніку вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй. З 1939 на гасп. і сав. рабоце, нам. старшыні Баранавіцкага аблвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1945—61 на сав. рабоце ў Баранавічах. Дэп. Вярх. СаветаСССРу 1940—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНО́ВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1932). У арміі з 1914, уЧырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—сав.-фінл. 1939—40 войнаў. УВял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.-Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. артылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Вісла-Одэрскай аперацыі вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САВА Ірына Аляксандраўна (н. 22.3.1957, г. Архангельск, Расія),
бел. вучоны ў галіне металургіі. Канд.тэхн.н. (1988). Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны ін-т (1983). З 1984 уБел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і цеплаэнергетыцы высокатэмпературных тэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1998. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Тв.:
Кольцевые печи: Теория и расчеты. Мн., 1993 (разам з У.І.Цімашпольскім, М.Я.Пякарскім);
Промыідленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);
Стальной слиток. Т. 1—3. Мн., 2000—2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫ́ЗНА Сямён Іванавіч (30.4.1890, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 12.6.1968),
бел. вучоны ў галіне селекцыі раслін. Д-рс.-г.н. (1963). Скончыў Кіеўскі ун-т (1916). У 1924—31 дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—41 уНДІ балотнай гаспадаркі (заг. аддзела). У 1945—65 уБел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. Навук. працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты.
Тв.:
Основы агротехники и селекции зерновых культур на торфяно-болотных почвах БССР. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫХАМАНО́З, трыхаманіяз,
інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца трыхаманадамі. У чалавека крыніца інфекцыі — хворыя на Т. і паразітаносьбіты (заражэнне адбываецца пераважна палавым шляхам). Адносіцца да венерычных хвароб. Найчасцей бывае Т. похвы (трыхаманадны кальпіт у жанчын) і Т. мочаспускальнага канала (трыхаманадны урэтрыт у мужчын). Адрозніваюць Т. востры, падвостры, хранічны. Асн. прыкметы: белі, сверб, набраканне слізістай абалонкі, частае мочаспусканне, агульная слабасць. У мужчын часта працякае бессімптомна. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёлнайб. пашыраны Т. палавых органаў буйн. раг. жывёлы, свіней, птушак. Заражаюцца пераважна пры спароўванні або штучным асемяненні.