хранічны дэрматоз, які суправаджаецца свербам і ліхенізацыяй (ушчыльненнем скуры, узмацненнем яе малюнка, парушэннем пігментацыі). Бывае алергічны, нейрагенны, спадчынны. Пры Н. ўзнікае прыступападобны сверб скуры, асабліва ноччу, пасля нерв. хваляванняў і інш. Часцей пашкоджваецца скура на патыліцы, шыі, локцевых, падкаленных згібах, перадплеччах. Лячэнне тэрапеўт., ванны з марской соллю, лек. травамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬСАН (Nelson),
рака ў Канадзе. Даўж. 640 км, пл. басейна 1072 тыс.км². Выцякае з воз. Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боу—Саскачэван—Нельсан. Сярэдні гадавы расход вады каля 2700 m3/с. Ледастаў адліст. да мая. На Н. — вадасх. Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПРАДУКЦЬІЙНЫЯ ЗАТРА́ТЫ,
залішнія затраты, выкліканыя безгаспадарчасцю, недастаткова зладжанай працай, недахопамі кіравання вытв-сцю. Да іх адносяцца: штрафы (у т. л. за парушэнне ўмоў перавозак), пені, няўстойка за несвоечасовую аплату рахункаў пастаўшчыкоў, нястачы і страты ад псавання мат. каштоўнасцей і інш. Н.з. не плануюцца і іх сума з’яўляецца перарасходам супраць планавага сабекошту. Ліквідацыя Н.з. — важны фактар зніжэння сабекошту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РЫБ,
возера-ў Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Брусята, за 22 км на Пдадг.п. Крупкі. Пл. 0,3 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 470 м, даўж. берагавой лініі 2,33 км. Пл. вадазбору 31,2 км². Катлавіна рэліктавага тыпу, размешчана сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Каналам злучана з р. Брусята.
клімат высокіх шырот або высакагор’яў у геамарфалагічнай класіфікацыі (гл.Нівальны пояс). Ва ўмовах Н.к. снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца, што садзейнічае ўтварэнню снежнікаў і ледавікоў. Н.к. уласцівы ледавіковым покрывам Антарктыды, Грэнландыі, некат. інш. палярным і горным раёнам зямнога шара. Тэрмін Н.к. прапанаваны ням. географам А.Пенкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́,
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пнад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Ціт Парфенавіч (31.3.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пдад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫЯ (ісп. noria адараб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́НЦЫЙ (адлац. nuntius вяшчун),
пастаянны дыпламат. прадстаўнік Ватыкана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з ім афіц.дыпламат. адносіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламат. рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й пал. 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляецца старэйшынай (дуаенам) дыпламат. корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,
рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас.р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная адг. Цыцыкар.