бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995), Чл. Нью-Йоркскай АН (1994). Скончыў БПІ (1979), дзе і працаваў. З 1988 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА (з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па эл.-фіз. уласцівасцях цепланосьбітаў і распрацоўцы сістэм дыягностыкі іх стану.
Тв.:
Контроль пароводяных потоков диэлькометрическим методом // Теплоэнергетика. 1990. № 8;
Методика расчета электрофизических свойств водного теплоносителя в широком диапазоне параметров состояния при различных частотах // Изв. вузов и ЭО СНГ. Энергетика. 1992. № 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ДАЎ Шырын (уста Шырын; 18.8.1880, г. Бухара, Узбекістан — 12.2.1957),
узбекскі нар. дойлід. Засл. дз. маст. Узбекістана. (1943). Ганаровы чл.АН Узбекістана (1943). Мастак-арнаменталіст, рэзчык па ганчы. Развіваў традыцыі ўзб.нар. арнаменту. Ствараў дэкар. кампазіцыі для аздаблення жылых дамоў Бухары (1895—1910-я г.) і палаца Сітараі-Махі-хаса каля Бухары (1912—14). Аўтар разнога дэкору Бухарскай залы Т-ра оперы і балета імя Наваі ў Ташкенце (1947) і інш. Рэстаўрыраваў арх. помнікі. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Літ.:
Ноткин И.И. Бухарская резьба по ганчу в работах усто Ширина Мурадова. Ташкент, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ Генадзь Мікалаевіч (н. 15.4. 1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1961 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1971 заг. аддзела). Навук. працы па анкалогіі, анкамарфалогіі. Увёў паняцце «пухліннае поле» і абгрунтаваў мэтазгоднасць «эканомных» аператыўных умяшанняў, адэкватных ступені распаўсюджвання пухліннага працэсу.
Тв.:
О морфогенезе рака шейки матки // Вопр. онкологии. 1979. Т. 25, № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУШКЕ́ТАЎ Іван Васілевіч (19.1.1850, ст. Аляксееўская Валгаградскай вобл., Расія — 10.1.1902),
расійскі геолаг і географ. Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1872), дзе выкладаў з 1877. З 1882 у Ін-це інжынераў шляхоў зносін (з 1897 праф.). Навук. працы па тэктоніцы, геамарфалогіі, сейсмалогіі і інш. Вывучаў геалогію Сярэдняй Азіі, Урала, Паволжа і Каўказа. Вызначыў навук. канцэпцыю аб геал. будове Сярэдняй Азіі і склаў геал. карту Туркестана. Імем М. названы хрыбет у горнай сістэме Наньшань, вяршыня ў вярхоўях р. Віцім, 2 ледавікі на Цянь-Шані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЕЎКІ, чайкі трохпальцыя (Rissa),
род птушак сям. чаек. 2 віды: М. звычайная (R. tridactyla) і М. чырвананогая, або гаварушка (R. brevirostris). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Чародкамі вандруюць па морах. У перыяд размнажэння ўтвараюць паселішчы на скалах і астравах. Разам з кайрамі М. складаюць асн. насельніцтва птушыных кірмашоў.
Даўж. да 40 см, маса да 400 г. Спіна і крылы зверху блакітнавата-шэрыя, махавыя пёры чорныя, з белымі плямамі на вяршынях. астатняе апярэнне белае. Кормяцца дробнай рыбай і беспазваночнымі. Нясуць 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Карл Алекс (н. 20.4.1927, г. Базель, Швейцарыя),
швейцарскі фізік. Замежны чл.Нац.АН ЗША (1989), Рас.АН (1994). Скончыў Швейц. федэральны тэхнал.ін-т (1950). У 1963—92 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс», адначасова з 1962 у Цюрыхскім ун-це (з 1970 праф.). Навук. працы па структурных фазавых пераходах, крытычных і мультыкрытычных з’явах, даследаванні ферамагн. матэрыялаў пры нізкіх т-рах, звышправоднасці. Адкрыў высокатэмпературную звышправоднасць пры даследаванні керамічных матэрыялаў на аснове лантану (1986). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з І.Г.Беднарцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ Віталь Фёдаравіч (24.5. 1941, г. Грозны, Расія — 4.11.1996),
бел. вучоны ў галіне здабычы і транспартавання нафты. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1963). З 1981 у Бел.тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук, працы па распрацоўцы і эксплуатацыі нафтавых, газавых і газакандэнсатных радовішчаў. Стварыў тэорыю турбулентнага цячэння няўстойлівых эмульсій, распрацаваў тэхналогію вытв-сці магн. вадкасцей.
Тв.:
Сбор и подготовка неустойчивых эмульсий на промыслах. М., 1987;
Магнитные жидкости. М., 1989 (разам з Б.М.Бяркоўскім, М.С.Кракавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЕ́НЦЬЕЎ Леў Аляксандравіч (22.12.1908, С.-Пецярбург — 8.7.1986),
расійскі вучоны ў галіне энергетыкі. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. з 1960). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). З 1942 у Энергет. ін-це АНСССР, з 1945 адначасова ў Ленінградскім інж.-эканам. ін-це. З 1960 дырэктар Сібірскага энергет. ін-та АНСССР, з 1973 у Ін-це высокіх т-р.Навук. працы патэарэт. асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергет. гаспадаркі, матэм. мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванні ў сістэмах энергетыкі, развіцці цеплавых электрастанцый і цеплафікацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЁХІН Георгій Паўлавіч (23.16.1925, г. Ардатаў, Мардовія, Расія — 1981),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі с.-г. жывёл. Д-рбіял.н. (1961), праф. (1962). Скончыў Маскоўскую ваенна-вет. акадэмію (1948). З 1951 у Гродзенскім с.-г. ін-це (заг. кафедры), у 1969—79 у Гомельскім ун-це (з 1971 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і абмене рэчываў у с.-г. жывёл і птушак.
Тв.:
Ультрафиолетовое облучение животных и птицы. Мн., 1965 (разам з І.І.Свянціцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЛЬГУ́Й Міхаіл Аляксандравіч (н. 11.11.1933, в. Дубрава Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной фізікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Засл. вынаходнік Беларусі (1990). Скончыў БДУ (1956). З 1961 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па ўзаемасувязі магн. і мех. уласцівасцей ферамагн. матэрыялаў, магн. метадах і сродках кантролю якасці вырабаў. Распрацаваў фіз. асновы імпульснага метаду кантролю мех. уласцівасцей вырабаў з ферамагн. сталей. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Магнитный контроль механических свойств сталей. Мн., 1980.