СА́ВІНА Ія Сяргееўна (н. 2.3.1936, г. Варонеж, Расія),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). З 1960 у Маскоўскім т-ры Массавета, з 1978 у Маск. маст.акад. т-ры імя М.Горкага (з 1989 — імя А.Чэхава). Творчасці С. уласцівы мяккая, абаяльная манера ігры, пранікнёны лірызм, майстэрства псіхал. аналізу: Соня («Пецярбургскія сны» паводле Ф.Дастаеўскага), Паліна Андрэеўна («Чайка» Чэхава), Ліка («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай). З 1960 здымаецца ў кіно: «Дама з сабачкам» (1960), «Грэшніца» (1962), «Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, ды не выйшла замуж» («Асіна шчасце», 1967; Дзярж. прэмія СССР 1990), «Ганна Карэніна», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Месяц жнівень» (1971), «Кожны дзень доктара Каліннікавай» (1973), «Раманс пра закаханых» (1974), «Нос» (1977), «Гараж» (1980), «Прыватнае жыццё» (1982, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Прадоўжыся, прадоўжыся, зачараванне...» (1984), «Сюжэт для двух апавяданняў» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ Уладзімір Якаўлевіч (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш. З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж. прэмія СССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна з цэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІГЕЙРЭ́ДУ (Figueiredo) Гільермі (н. 13.2.1915, г. Кампінас, Бразілія),
бразільскі драматург і пісьменнік. Скончыў ун-т у Рыо-дэ-Жанейра. Дэбютаваў як тэатр. крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусв. вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў сатыр. «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхал. «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драм. мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш. На Беларусі яго п’есу «Ліса і вінаград» ставілі Бел.т-рімя Я.Купалы (1957), абл. т-ры Магілёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1987), Гродзенскі (1997), а таксама аматарскія тэатр. калектывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ТУШ Уладзімір Абрамавіч (н. 6.5.1922, Масква),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1945), з 1945 выкладае у ім (з 1975 праф., з 1987 рэктар). Адначасова акцёр Т-раімя Вахтангава. Яго творчасці ўласцівы свабода імправізацыі, іскрамётны гумар, уменне стварыць цэльны характар і ў невял. ролі. Сярод роляў: Дарагамілаў («Кірыл Ізвекаў» К.Федзіна), Пан-англаман («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Лаўнс («Два веронцы» У.Шэкспіра), Журдэн («Мешчанін у дваранах» Мальера), Ота Марвулья («Вялікая магія» Э. Дэ Філіпа), Брыгела («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Купо («Пастка» Э.Заля), Элвуд («Белы трус» М.Чэйза), Мерыкур («Будзьце здаровы!» П.Шэно) і інш. З 1953 здымаецца ў кіно: «Адмірал Ушакоў», «Авадзень», «Час летніх адпачынкаў», «Старшыня», «Каўказская нявольніца», «Старая, старая казка». «Дванаццаць крэслаў», «Цень», «Іван Васілевіч мяняе прафесію», «Прыгоды Бураціна» (тэлефільм), «Дзюма на Каўказе», «Асліная шкура» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́ЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1942 да ліп. 1944 у в. Азяраўцы і суседніх вёсках Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 26 чал., падтрымлівала сувязь з партыз. брыгадай імя Жукава, вяло развед. работу ў ням. гарнізонах Даўгаўпілса, Вільнюса, праводзіла дыверсіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГЕ́ЛІНА Праскоўя Мікітаўна (12.1.1913, в. Старабешава Данецкай вобл. — 21.1.1959),
трактарыстка, арганізатар (1933) і брыгадзір першай у СССР жаночай трактарнай брыгады. Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1940). Двойчы Герой Сац. Працы (1947, 1958). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—58. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІЯ,
1) у цывільным праве дагавор, паводле якога адзін бок (камісіянер) абавязваецца па даручэнні другога боку (камітэнта) здзяйсняць здзелкі ад свайго імя. Узаемаадносіны бакоў у дагаворы К., іх правы і абавязкі рэгламентуюцца цывільным заканадаўствам.
2) Выбраная ці назначаная група асоб, упаўнаважаная выконваць часовае ці пастаяннае даручэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІЕВЫЯ ЦЕ́ЛЬЦЫ (ад імя М.Мальпігі),
клубочкі артэрыяльных капіляраў у нырках чалавека і амаль усіх пазваночных жывёл. У гэтых клубочках (у чалавека да 40 млн.) фільтруецца вадкасць з крыві ў мачавыя канальцы. Таксама М.ц. — лімфоідныя вузельчыкі, дзе ўтвараюцца лімфацыты; знаходзяцца ў рэтыкулярнай тканцы селязёнкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ Генадзь Уладзіміравіч (н. 6.6.1926, в. Дусаеўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (1967). З 1952 у Дзярж.нар. хоры Беларусі. У 1954—95 артыст хору Нац.акад.т-ра оперы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ Дзмітрый Васілевіч (11.2.1920, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. —20.12.1998),
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1955). У 1937—84 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, адначасова ў 1955—72 выкладчык і дырыжор дзіцячага аркестра нар. інструментаў Мінскай дзіцячай муз. школы №2.