ЧЫ́СЦІК Алег Уладзіміравіч (н. 20.10.1940, в. Клімаўка Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне аграэкалогіі. Д-рс.-г.н. (1992). Скончыў БСГА (1969). З 1970 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі. З 1992 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (Мінск, у 1992—2000 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. уласцівасцей эрадзіраваных глеб, захаванні і аднаўленні іх урадлівасці; па гарызант. міграцыі радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Тв.:
Химические проблемы охраны окружающей среды. Мн., 2000 (разам з С.М.Мальчанкам);
Экология. 2 изд. Мн., 2001;
Распределение 137Cs по «гранулометрическим» фракциям почв тридцатикилометровой зоны Чернобыльской АЭС (разам з С.М.Рудой, І.І.Матвіенкам) // Изв. вузов. Ядерная энергетика. 2002. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЧЭ́РЫН Барыс Мікалаевіч (7.6.1828, г. Тамбоў, Расія — 16.2.1904),
расійскі юрыст, гісторык, філосаф, публіцыст, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнай школы ў гіст. навуцы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1849), прафесар у ім (1861—68). Выдаваў з К.Дз.Кавелінымпаліт. рукапісную л-ру. З сярэдзіны 1850-х г. Ч. — адзін з лідэраў ліберальна-заходніцкага рас. грамадска-паліт. руху (гл.Заходніцтва). Ухваляў сял. рэформу 1861, адмоўна ставіўся да рэв. дэмакратаў, падтрымліваў палітыку ўрада ў адносінах да Польшчы і паўстання 1863—64. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі. У 1868 у адстаўцы, займаўся навук. працай, удзельнічаў у дзейнасці земства. У філас. поглядах прытрымліваўся правага гегельянства. Працы па гісторыі дзярж. права, паліт. вучэнняў. Аўтар «Успамінаў» (ч. 1—4, 1929—34).
бел. і расійская актрыса. Засл. арт. Беларусі (1944). Нар.арт. Расіі (1981). Скончыла Цэнтр.тэатр. вучылішча ў Ленінградзе (1939). У 1939—41 і з 1944 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. З 1947 у ленінградскіх т-ры драмы імя А.Пушкіна, з 1950 у драм. т-ры імя В.Камісаржэўскай. Акцёрскія работы вызначаліся псіхал. дакладнасцю, маст. выразнасцю, своеасаблівасцю сцэн. трактовак. Сярод лепшых роляў на бел. сцэне: Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Марыя («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Олуэн («Небяспечны паварот» Дж.Б.Прыстлі), Дама з вязаннем («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна). Інш. ролі: Агудалава («Беспасажніца» А.Астроўскага), Фёкла Іванаўна («Жаніцьба» М.Гогаля), Судакова («Гняздо глушца» В.Розава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ШСКАЕ ШКЛО, Багемскае шкло,
мастацкі промысел Чэхіі. Развіваецца з 14—15 ст., росквіту дасягнула з канца 16 ст., калі прыдворны майстар імператара Рудольфа II К.Леман вынайшаў тэхніку разьбы (гравіроўкі) па шкле. Шырокую вядомасць набыло з 2-й пал. 17 ст., калі сталі вырабляць таўстасценнае кальцыева-вапнавае шкло (т.зв. чэшскі хрусталь), якое дапускала глыбокую агранку. У 2-й пал. 18—20 ст. развівалася ў рэчышчы існуючых стыляў. Для сучаснага Ч.ш. характэрны традыц. прыёмы агранкі і гравіроўкі ў спалучэнні з пошукамі пластычнай цэласнасці і выразнасці форм, тонкім выкарыстаннем светлавых і колеравых эфектаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́НАЎ Вячаслаў Барысавіч (н. 24.2.1959, г. Магілёў),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (2003), праф. (2002). Скончыў Вільнюскую спец. школу падрыхтоўкі нач. саставу МУССССР (1983), Гродзенскі ун-т (1991). З 1977 працаваў на гасп. прадпрыемствах. З 1983 на камандна-адм. пасадах МУС, з 1993 у апараце МУС Рэспублікі Беларусь (у 1999—2002 нам.нач. камітэта — нач. упраўлення). З 2002 у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне крымін. і крымін.-выканаўчага права, крыміналістыкі, аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Тв.:
История исправительно-трудовых учреждений Беларуси. Мн., 1999 (у сааўт.);
Организационные и правовые проблемы предупреждения и раскрытия преступлений в исправительных учреждениях. Мн., 2001;
Теоретические основы уголовно-исполнительного права. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГУ́Н Георгій Іосіфавіч (парт.псеўд.Максімаў; 5.10.1903, в. Пузевічы, цяпер в. Партызанская Гродзенскага р-на — 13.9.1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1925). З 1922 на падп.парт. рабоце ў Зах. Беларусі: чл. і сакратар Скідзельскага раённага, чл. Гродзенскага, сакратар Баранавіцкага, Пінскага і Беластоцкага акр. к-таў КПЗБ. На III канфер.КПЗБ (1926) выбраны чл.ЦК. За рэв. дзейнасць у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Пасля вызвалення з турмы на падп. рабоце. Адзін з арганізатараў Скідзельскага паўстання 1939. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Да чэрв. 1941 заг. аддзела Скідзельскага райвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1945 на сав. і гасп. рабоце ў г. Скідзель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙН Рыгор Абрамавіч (19.4.1892, г. Адэса, Украіна — 4.8.1956),
савецкі астрафізік. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Тартускі ун-т (1919). З 1921 у Пулкаўскай абсерваторыі, з 1925 у яе Сімеізскім аддз., у 1945—52 дырэктар Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Навук. працы па зорнай спектраскапіі і фізіцы газавых туманнасцей. Адкрыў каля 150 туманнасцей, камету, анамальную колькасць ізатопа 13C у атмасферы зорак. Устанавіў (замер. астраномам О.Струвэ) хуткае вярчэнне зорак ранніх спектральных класаў і вызначыў яго скорасць (1929). Даследаваў таксама малыя планеты, метэорныя патокі, сонечную карону. Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Атлас диффузных газовых туманностей. М., 1952 (разам з В.Ф.Газе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХЛА́Й Аляксандр Міхайлавіч (н. 9.6.1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (2003). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Настаўнічаў. З 1976 у Бел. акадэміі фіз. культуры (з 2003 дэкан ф-та). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і падрыхтоўкі высокакваліфікаваных барцоў.
Тв.:
Интенсификация учебно-тренировочного процесса в спортивной борьбе. Мн., 1989 (разам з Б.М.Рыбалка);
Планирование тренировочных нагрузок в микроциклах и макроциклах на предсоревновательных этапах подготовки высококвалифицированных борцов. Мн., 1990 (разам з В.С.Іўко);
Совершенствование специальной выносливости борцов высшей квалификации. Мн., 1998. Совершенствование продолжительных и активных действий борцов высшей квалификации в соревновательных поединках // На пути к Сиднею. Сб. науч. трудов. Вып. 2. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫЯ ЛІ́НЗЫ,
электронна-аптычныя сістэмы, якія ствараюць эл. і магн. палі пэўнай канфігурацыі для факусіроўкі электронных пучкоў. Адрозніваюць электрастатычныя і магн. Э.л., таксама іх камбінацыі.
Электрастатычныя Э.л. складаюцца з сістэмы электродаў рознай формы (дыяфрагм з круглымі адтулінамі, пустацелых цыліндраў ці конусаў і інш.), якія знаходзяцца пад пэўнымі патэнцыяламі. У магнітных Э.л. поле ствараецца пастаяннымі магнітамі ці электрамагнітамі. Электрамагніт мае абмотку ўзбуджэння, магнітаправод, які поўнасцю абкружае абмотку (стварае панцыр), і полюсныя наканечнікі. Э.л. выкарыстоўваюцца ў электронных мікраскопах, паскаральніках зараджаных часціц і інш.
Імерсійныя электронныя лінзы: 1 — з 2 дыяфрагмаў; 2 — з 2 цыліндраў. Сінім колерам вылучаны эквіпатэнцыяльныя паверхні. чырвоныя стрэлкі — шлях электронаў; V1 і V2 — патэнцыялы электродаў.