Існаваў у 1706—1832 у Друі. Засн. браслаўскім падчашым П.К.Качаноўскім. Мураваныя касцёл і жылы корпус пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. па праекце італьян. архітэктара Парака. Касцёл св. Антонія асвячоны ў 1767 бел. біскупам-суфраганам Ф.Тавянскім. У 1839 будынкі кляштара перададзены праваслаўным; мясц. памешчык Мілаш царскім загадам быў абавязаны пераабсталяваць касцёл у царкву, але потым выдаткі былі перакладзены на прыхаджан. З-за адсутнасці сродкаў работы не выконваліся. У канцы 19 ст. кляштар разабраны на цэглу, касцёл узарваны ў 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНЕ́Ц Хацкель Майсеевіч (студз. 1897, г. Слонім Гродзенскай вобл. — 29.10.1937),
яўрэйскі крытык і публіцыст. Працаваў у Віцебску на парт. рабоце. З 1926 у Мінску: нам. рэдактара газ. «Акцябэр» («Кастрычнік»), адказны рэд.газ. «Літаратура і мастацтва». У 1930—34 нам. наркома асветы БССР. У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на ухтпячорскіх лагерах. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967. Даследаваў яўр. л-ру, пісаў пра бел. пісьменнікаў («Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове», 1929, «У змаганнях», 1931, «За Магнітабуд літаратуры», 1932, «Пра пісьменнікаў і творы», 1933, «На літаратурныя тэмы», 1934, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФІЛАБАТРЫЁЗЫ,
інвазійныя хваробы чалавека і жывёл (гельмінтозы), якія выклікаюцца стужачнымі чарвямі з роду Diphyllobothrium. Пашыраны ўсюды. На Беларусі асн. ўзбуджальнік Д. — стужачнік шырокі (D. latum). У цыкле развіцця ўзбуджальнікаў ролю прамежкавых гаспадароў выконваюць рачкі, рыбы, амфібіі, рэптыліі. Жывёлы і чалавек заражаюцца пры ўжыванні недастаткова праваранай і прасоленай рыбы. У чалавека хвароба выяўляецца энтэрытам, анеміяй, алергіяй, бяссонніцай, галаўным болем. У жывёл на Д. хварэюць сабакі, пушныя звяры, свінні і інш. Пры значнай інвазіі жывёлы знясільваюцца, адстаюць у росце і развіцці, у іх настае анемія, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНТЫ́КУЛЫ (ад лац. denticulus зубец), зубчыкі, сухарыкі,
у класічнай архітэктуры рад невял. дэкар. выступаў на карнізе ў іанічным карынфскім і адным з варыянтаў рымска-дарычнага ордэраў (гл.Ордэр архітэктурны). Правобраз іх — рады тарцоў бэлек-брусоў, што перакрывалі порцік уарх. збудаваннях Стараж. Грэцыі. На Беларусі Д. выкарыстоўвалі як дэкор у культавай і грамадз. архітэктуры сярэдзіны 18—19 ст. (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, жылыя дамы ў Мінску, Гродне, палац ув. Сноў Нясвіжскага р-на і інш.). Былі пашыраны ў архітэктуры 1950-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛУДЗЕЎ Віктар Рыгоравіч (22.3.1905, г. Угліч Яраслаўскай вобл., Расія — 21.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў уВял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1942), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў камандныя курсы (1929), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1930, 1934), курсы Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1940). УЧырв. Арміі з 1921. УВял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Данскім, Цэнтр., Бранскім, 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944: стралк. корпус пад яго камандаваннем авалодаў г.п. Клічаў, удзельнічаў у вызваленні Мінска. Уг. Ваўкавыск каля школы № 1 устаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУДРО́ Васіль Сцяпанавіч (1917, в. Карані Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. — 20.4.1942),
адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. У 1941 вучыўся на курсах у Мінску. Упач. акупацыі горада ўстанавіў сувязь з падп. групай у раёне Камароўкі і партыз. групай «Дзядзькі Васі» (В.Т.Варанянскага). Арганізаваў вывад да партызан групы людзей, адпраўку зброі і боепрыпасаў. Са снеж. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КП(б)Б. Удзельнічаў у правядзенні дыверсій на аўтамагістралях каля горада. 17.4.1942 цяжка паранены, памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ (Żukowski) Антані Шыман [1766 (?) — 1834 (?)], бел. акцёр, антрэпрэнёр. У 1790—92 узначальваў польскія трупы ў Мінску і Вільні. У 1795 стварыў у Магілёве трупу, якая ставіла спектаклі на польск. і рус. мовах. У 1795 трупа вольных акцёраў пад кіраўніцтвам Ж. па запрашэнні графа С.Зорыча працавала ў яго Шклоўскім т-ры (выконвала польск. і рус. камедыі). Трупа Ж. выступала ў Гродне (1827, 1828, 1830),
Зэльве (1816). З 1811 узначальваў мінскую антрэпрызу, фактычна наладзіў рэгулярныя тэатр. паказы ў горадзе. З мінскай трупай гастраліраваў па Беларусі. У ёй выступалі вядомыя тагачасныя акцёры — К.Скібінскі, Ю.Жукоўская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЕ́ (Gillet) Нікала Франсуа (2.3.1709, г. Мец, Францыя —7.2.1791),
французскі скульптар. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы (да 1745), уФранц. акадэміі ў Рыме (1746—52). Выкладаў уПецярб.АМ (1758—77), значна паўплываў на развіццё рас. скульптуры; сярод вучняў Ф.І.Шубін, М.І.Казлоўскі, Ф.Ф.Шчадрын, Х.П.Пракоф’еў і інш. Удзельнічаў у аздабленні Зімняга палаца ў Пецярбургу (1758—77). У 1778 вярнуўся ў Парыж. Працаваў у станковай і арнаментальна-дэкар. скульптуры, дзе спалучаў рысы ракако з асобнымі элементамі класіцызму («Парыс з яблыкамі», 1757, партрэт вял.кн. Паўла Пятровіча, 1765, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЬСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ Дзейнічала ў жн. 1941 — ліп. 1944 ув. Заполле Ружанскага р-на
(цяпер Пружанскі р-н) Брэсцкай вобл. пад кіраўніцтвам Ружанскіх антыфаш. к-та і падп. райкома ЛКСМБ (з жн. 1943). У 1942 налічвала 16 чал. Сакратары: Я.І.Гардзей (да чэрв. 1943),
У.І.Прадко (да жн. 1943), І.М.Маньчык (да ліп. 1944). Падпольшчыкі здабывалі зброю і боепрыпасы для партызан, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, праводзілі дыверсіі, са здабытых шрыфтоў у 1942 абсталявалі друкарню. Ув. Заполле ў гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Іван Антонавіч (18.9.1898, в. Сямёнаўка Маскоўскай вобл., Расія — 19.3.1944),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Прамакадэмію лёгкай прам-сці СССР (1937). Удзельнік грамадз. вайны. З 1926 на парт. і гасп. рабоце ў Маскоўскай вобл. З 1937 у Віцебску: дырэктар ільнопрадзільнай ф-кі, старшыня гарвыканкома. З крас. 1938 нам. старшыні СНКБССР. УВял.Айч. вайну выконваў даручэнні ЦККП(б)Б і БШПР па кіраўніцтве партыз. рухам у Беларусі. Канд.учл.ЦККП(б)Бу 1938—40, чл.ЦККП(б)Б з 1940. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1938.