МАКАРЭ́НКА Уладзімір Сцяпанавіч (н. 14.12.1929, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952), працуе ў ім з 1955 (у 1969—96 заг. кафедры). Навук. працы па патафізіялогіі нырак і печані.
Тв.:
Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной острой почечной ишемии (разам з В.М.Гапановіч) // Патологическая физиология и эксперимент. терапия. 1972. № 3;
Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В.У.Тушкіным) // Там жа. 1993. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-КА́НДЛЕС (McCandless) Брус (н. 1937),
касманаўт ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 3—11.2.1984 з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам, Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывід. ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касм. карабля на адлегласць каля 100 м); 24—29 4.1990 — палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Спейс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сут. Гл.іл. да арт.Касманаўтыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ Мікалай Аляксандравіч (21.3.1880, Масква —9.5.1952),
расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Пецярб.ун-т (1902). З 1917 праф.ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АНСССР (з 1946 дырэктар). Навук. працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;
Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ Ігар Аляксандравіч (н. 13.11.1941, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1970 у БДУ. З 1996 на дыпламатычнай рабоце. Навук. працы па статыстычнай оптыцы і радыёфізіцы, квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы. Распрацаваў лазерную стат. хранаскапію. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Методы и электронные системы анализа оптических процессов. Мн., 1981;
Многофункционалъные лидарные системы. Мн., 1986 (разам з У.І.Івановым, А.П.Чайкоўскім);
Синтез образцовых многозначных мер времени. Мн., 1994 (разам з Дз.А.Яфрэменкам, Э.І.Табачнікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛКО́Ў Ігар Георгіевіч (н. 21.7.1937, г. Сярэдзіна-Буда Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне архітэктуры. Д-р архітэктуры (1997), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у праектна-буд. ін-тах Гомеля, Віцебска. З 1992 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах архітэктуры, праектавання і буд-ваграмадз. і вытв.с.-г. будынкаў, архітэктуры і планіроўкі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці.
Тв.:
Пути оптимизации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1981;
Особенности технологической и архитектурно-планировочной организации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСТЫ́РНЫ Пётр Ільіч (н. 14.4. 1937, с. Крэп Валгаградскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961), дзе і працуе (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў тэорыю і дастасаванні метадаў інварыянтнага паглыблення і рэдукцыі да задач Кашы для рашэння гранічных задач у выпадку дыферэнцыяльных і сеткавых ураўненняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Начала теории вычислительных методов. [Т. 1—5]. Мн., 1982—86 (разам з У.І.Крыловым, У.В.Бабковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ННІК (Glyceria),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, Паўд. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 6 відаў М.: вялікі (G. maxima), дуброўны (G. nemoralis), літоўскі (G. lithuanica), плывучы (G. fluitanse), складкаваты (G. plicata), трысняговы (G. arundinacea). Трапляюцца па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах, канавах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце з замкнёнымі похвамі, лінейнае, шурпатае. Каласкі шматкветныя, падоўжаныя, у мяцёлчатым суквецці. Плод — зярняўка. Пад назвай манна часам ужываюцца зярняўкі М. плывучага (адсюль назва роду). Харч. і карм. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУ ЗАКО́НЫ,
адзін з самых стараж.літ. помнікаў інд. цывілізацыі. Складзены на аснове ідэй брахманізму, з’яўляюцца зборам норм (грамадз., рэліг., маральных) паводзін веруючага індуса. У М.з. ўключаны таксама тэксты касмалагічнага, культавага і рытуальнага зместу, тлумачэнні падзярж. ладзе і каставай сістэме. М.з. складаюцца з 12 глаў, якія разбіты на 2650 шлок (двухрадкоўяў). Паводле брахманскай традыцыі, аўтар М.з. — міфічны першачалавек Ману (адсюль назва). Асноўныя тэксты адносяцца да часу дынастыі Маур’я (4—2 ст. да н.э.), да нашага часу захавалася рэдакцыя, запісаная на мяжы Н.Э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНФЕРА́Н (Montferrand) Аўгуст Аўгуставіч (сапр. Агюст Рыкар дэ М.; 24.1.1786, Парыж — 10.7.1858),
расійскі архітэктар. дэкаратар і рысавальшчык. Па паходжанні француз. Вучыўся ў Політэхн. школе, у арх. Ш.Персье і П.Фантэна ў Парыжы. З 1816 працаваў у Расіі. У творчасці М. адлюстраваўся пераход ад позняга класіцызму да эклектызму. Асн. работы ў Санкт-Пецярбургу: Ісакіеўскі сабор, Аляксандраўская калона на Дварцовай плошчы (1830—34, ампір), дом Лабанава-Растоўскага (1817—20), аздабленне Фельдмаршальскай, Пятроўскай і буд-ва Круглай залаў Зімняга палаца (1827 — пач. 1830-х г.), перабудова дома Гагарынай (1840-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДАШО́Ў Сяргей Руфавіч (13.10.1906, С.-Пецярбург — 1974),
расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад.АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў 2-і Ленінградскі мед.ін-т (1930). З 1962 акадэмік-сакратар Аддзялення мед.-біял. навук, з 1963 віцэ-прэзідэнт, з 1972 першы віцэ-прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па азоцістым абмене, энзімалогіі, біяхіміі пухлін. Выявіў аспарагін у тканках жывёл. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Некоторые проблемы регуляции обмена веществ и природные полимеры. М., 1965;
Биологическая химия. 5 изд. Л., 1972 (разам з Б.І.Збарскім, І.І.Івановым).