МАКСІ́МАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (21.3.1880, Масква —9.5.1952),

расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Пецярб. ун-т (1902). З 1917 праф. ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АН СССР (з 1946 дырэктар). Навук. працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.

Тв.:

Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;

Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.

М.А.Максімаў.

т. 9, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)