СМІ́ЛГА Івар Тэнісавіч (1892, ліфляндская губ., Латвія — люты 1938),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны царскімі ўладамі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 уваходзіў у склад Кранштацкага к-таРСДРП(б), старшыня Абл. выканаўчага к-та арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 упаўнаважаны СНК РСФСР у Фінляндыі. У 1919—23 чл. Рэўваенсавета Рэспублікі, Зах. (май—кастр. 1920), Паўд. і Каўказскага франтоў, старшыня Савета прац. арміі паўд. ўсходу. 31.7.1920 падпісаў Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. З 1923 нам. старшыні Дзяржплана СССР. У 1927 выключаны з ВКП(б) як прыхільнік трацкісцкай апазіцыі, у 1930 адноўлены. З 1930 нам.нач. Мабілізацыйнага ўпраўлення ВСНГСССР. 2.1.1935 арыштаваны, сасланы, пасля расстраляны. Рэабілітаваны ў 1987.
Літ.:
Ненароков А.П. Смилга И.Т. // Реввоенсовет Республики, 6 сент. 1918 г. — 28 авг. 1923 г.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Аляксеевіч (н. 14.2.1921, в. Кулеміха Вятлужскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),
парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1945). Ў 1958—59 заг. аддзела ЦККПБ, з 1959 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, у 1962—64 нам. старшыні Бюро ЦККПБ па кіраўніцтве прам-сцю і буд-вам, заг. аддзела цяжкай прам-сці і транспарту ЦККПБ. З 1965 сакратар ЦККПБ, старшыня К-тапарт.-дзярж. кантролю ЦККПБ і СМБССР. Нам. старшыні СМБССР, старшыня К-танар. кантролю БССР. У 1968—78 сакратар ЦККПБ. З 1978 у Маскве старшыня праўлення Цэнтрасаюза спажывецкіх т-ваў, у 1983—91 нам. міністра паліўнай прам-сці РСФСР. Чл.ЦККПБ у 1960—81, Бюро ЦККПБ у 1966—78. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, 1970—75, Вярх. Савета СССР у 1962—70, 1974—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬНЫ,
помнік архітэктуры ў С.-Пецярбургу; архітэктурны ансамбль 18—19 ст. Уключае комплекс б. манастыра і ін-та шляхетных дзяўчат. У пач. 18 ст. на тэр. С. быў Смаляны двор, дзе выраблялі смалу для флоту (адсюль назва). У 1748—64 тут пабудаваны Смольны (Уваскрэсенскі) жаночы манастыр у стылі барока (арх. В.В.Растрэлі; інтэр’ер і корпус келляў, 1832—35, арх. В.Стасаў). У яго цэнтры — сабор, абкружаны корпусам келляў і 4 вуглавымі цэрквамі. Непадалёку ад манастыра велічны, строгі па формах будынак Смольнага ін-та шляхетных дзяўчат (1806—08, арх. Дж.Кварэнгі, класіцызм) — першая ў Расіі жаночая агульнаадук. навучальная ўстанова (1764—1917). У 1920-яг. пры ўдзеле арх. У.Шчуко і У.Гельфрэйха перад будынкам ін-та ўзведзены класіцыстычныя прапілеі і рэгулярны сад. У 1917 у С. знаходзіўся Петраградскі савет і ВРК. Цяпер адм. ўстанова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЖСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) у бас. Верхняга Дняпра. Назва ад месцазнаходжання найб. даследаванай стаянкі Горкі на Сажы. Вылучана ў самастойную культуру ў 1960-яг. У.Ф.Ісаенкам па матэрыялах раскопак К.М.Палікарповіча. Паселішчы С.к. размешчаны на берагах рэк на першых і другіх надпоймавых тэрасах, часта паблізу выхаду крамянёвай сыравіны. Асн. заняткамі насельніцтва былі паляванне. рыбалоўства і збіральніцтва. Адметная рыса помнікаў С.к. — шырокае выкарыстанне ў якасці загатовак для прылад працы адшчэпаў, часта з мелавой скарынкай. Адной з найб. выразных форм прылад з’яўляюцца наканечнікі стрэл з дакладна аграненых ножападобных пласцін. Сярод інш. прылад разцы, скрабкі, свярдзёлкі, праколкі, сякеркі з перахватам, авальныя, трапецападобныя, камбінаваныя і інш. прылады. На думку У.П.Ксяндзова, большасць помнікаў С.к. ўваходзіць у склад днепра-дзяснінскай культуры. На Беларусі вядома каля 14 помнікаў С.к. Найб. даследаваныя Журавель, Новы Быхаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ,
міжнародная (сусв., рэгіянальная) або нацыянальная арганізацыя (аб’яднанне) па пэўным відзе спорту. Міжнар. С.ф. складаецца з нац. (часам і міжнар.) спарт. арг-цый, устаноў і асобных грамадзян. Можа прадстаўляць аматараў і прафесіяналаў. Асн. задачы С.ф.: планаванне, садзейнічанне і каардынацыя работы па развіцці і прапагандзе пэўнага віду спорту; павышэнне майстэрства спартсменаў; распрацоўка, удасканаленне, зацвярджэнне спарт. рэгламенту і правіл; арг-цыя спаборніцтваў; забеспячэнне прадстаўніцтва ў спарт. арг-цыях вышэйшага ўзроўню і інш. У адпаведнасці з Алімпійскай хартыяйміжнар. С.ф., прызнаныя Міжнар.алімп. к-там, ажыццяўляюць тэхн. кіраўніцтва алімп. спаборніцтвамі па сваіх відах спорту, у т. л. і дзейнасцю судзейскага апарату.
Міжнар. С.ф. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (веславання, гімнастыкі і інш.). У 1960-яг. створана Ген. асацыяцыя міжнар. С.ф. (кансультатыўная арг-цыя). Па асобных відах спорту існуе больш за 100 міжнар. С.ф., на Беларусі больш за 90 (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛО́ВІЦКАЯ БІ́ТВА 1771 Адбылася 23.9.1771 каля мяст.Сталовічы паміж войскамі ВКЛ і Расіі ў час барацьбы Барскай канфедэрацыі супраць прысутнасці рас. войск у Рэчы Паспалітай. Вял. гетман ВКЛ М.К.Агінскі ў маі 1771 сабраў пад сваё камандаванне 2 тыс.чал. войска ВКЛ. 6.9.1771 каля в. Рудзькі Пінскай эканоміі ён разбіў рас. батальён з 500 салдат палкоўніка А.Албічава. 10.9.1771 у мяст. Хомск заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў аб’яднацца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці». Ліквідаваць гэты ачаг супраціўлення ўзяўся ген.-маёр А.В.Сувораў, які 12.9.1771 выступіў з-пад Любліна на чале 1 тыс. салдат з 8 гарматамі. Каля 2 гадз ночы 23.9.1771 атрад Суворава напаў на атрады Агінскага. У ходзе 8-гадзіннага бою Агінскі страціў 500 чал. забітымі і каля 300 палоннымі. Пасля паражэння ў бітве Агінскі выехаў за мяжу. С.б. стала апошнім арганізаваным супраціўленнем войска ВКЛ напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТУДЭ́НЦКАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-палітычны, навук. і літ. часопіс Беларускага студэнцкага саюза. Выдаваўся ў 1924—26, 1928—30, 1935 у Вільні на бел. мове. Рэдактары-выдаўцы: А.Зянюк, І.Гагалінскі, Я.Шутовіч, М.Шкялёнак, С.Станкевіч, М.Якімец. Часопіс імкнуўся прадстаўляць «агульны ідэйны кірунак адраджэнскай беларускай моладзі». Змяшчаў хроніку найважн. падзей грамадска-паліт. і нац.-культ. жыцця ў Зах. Беларусі, БССР, Чэхаславакіі, Латвіі, падрабязна асвятляў дзейнасць саюза, змяшчаў паведамленні аб працы Т-ва прыяцеляў беларусаведы, пра ўдзел вучняў Віленскай бел. гімназіі ў нац.-вызв. барацьбе. Шмат увагі аддаваў Аб’яднанню беларускіх студэнцкіх арганізацый у Празе, гісторыі бел. студэнцкага руху, зберажэнню і папулярызацыі гіст.-культ. спадчыны Беларусі. Узнімаў праблемы філасофіі, культуралогіі і паліталогіі, нац.-культ. адраджэння, псіхалогіі. Змяшчаў літ.-знаўчыя і навук. працы, лекцыі, успаміны, паэт. творы, запісы вуснай нар. творчасці, апавяданні, рэпрадукцыі карцін. Выйшла 15 нумароў, з іх 1 канфіскаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФРАЖЫ́СТКІ (ад англ. suffrage выбарчае права),
удзельніцы руху за жаночае выбарчае права ў Зах. Еўропе і ЗША ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Пачатак руху С. пакладзены жаночай канферэнцыяй у г. Сенека-Фолс (ЗША) у 1848. У 1869 у ЗША створаны Амер. і Нац. жаночыя суфражысцкія асацыяцыі, якія ў 1890 аб’ядналіся ў Амер.нац. жаночую суфражысцкую асацыяцыю. Рух С. Вялікабрытаніі ўзначалілі Жаночая ліга свабоды і створаны ў 1903 Жаночы сац.-паліт. саюз. С. арганізоўвалі грамадскія акцыі з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблемы выбарчага права для жанчын. Суполкі С. узніклі і ў інш. краінах Зах. Еўропы. Калі ў 1920-яг. ў б.ч.еўрап. краін жанчыны атрымалі выбарчыя правы, удзельніцы руху С. пераключыліся на барацьбу за сапраўднае раўнапраўе жанчын.
Літ.:
Новикова Н.В. Суфражистки и суфражетки: идеология и политика британ. феминист. движения в начале XX в. // Женщины в истории: возможность быть увиденными. Мн., 2001. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХІ́Н Аскольд Аўрамавіч (2.5.1941, г. Архангельск, Расія — 19.2.1994),
бел. спявак (бас). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Ін-т мастацтваў у Кішынёве (1965). З 1965 саліст ансамбля песні і танца БВА, з 1966 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1980 — Дзярж.к-та Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, у 1985—90 — Крымскай філармоніі. Валодаў голасам рэдкай прыгажосці і пластычнасці. Сярод партый: Мечык («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Барыс, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Канчак, Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Рэнэ, Грэмін («Іаланта», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Рамфіс, Мантэроне («Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Камандор («Дон Жуан» В.А.Моцарта). У камерным рэпертуары рамансы і песні бел. кампазітараў. Лаўрэат міжнар. конкурсаў вакалістаў у Празе (1967) і Сафіі (1968, залаты медаль), міжрэсп. конкурсу вакалістаў імя Я.Вітала (1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМ’Я́ МОЎ,
групоўка моў, якія ўтварыліся ў выніку бесперапыннай, але неаднолькавай на розных тэрыторыях эвалюцыі адной агульнай прамовы. С.м. лічаць індаеўрапейскія, іберыйска-каўказскія, фіна-угорскія, цюркскія, семіцкія групоўкі моў (пра кожную гл. асобны арт.). Мовы, што ўваходзяць у адну С.м., лічацца роднаснымі (гл.Роднасць моў). Па ўнутр. іерархічнай структуры С.м. можа быць адна- ці шматступеннай у залежнасці ад таго, ці існавалі на шляху эвалюцыі больш прыватныя, прамежкавыя прамовы. Напр., раманскія мовы адносяцца да першага тыпу, бо бяруць пачатак ад нар. латыні; славянскія — да другога, паколькі паміж правасл. і сучаснымі слав. мовамі існавалі прамовы зах.-слав., усх.-слав., паўд.-славянская. Групоўка моў можа быць аднесена да С.м., калі паміж адзінкамі іх сістэм (фанем, марфем і інш.) назіраюцца рэгулярныя суадпаведнасці. Пошукамі такіх суадпаведнасцей займаецца параўнальна-гістарычнае мовазнаўства. Гл. таксама Класіфікацыя моў, Мовы свету.
Літ.:
Сравнительно-историческое изучение языков разных семей. М., 1981.