парода паўтанкарунных даўгашэрсных авечак мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў Вялікабрытаніі ў 19 ст. скрыжаваннем мясц. парод з баранамі пароды лейстэр. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні куйбышаўскай і паўночнакаўказскай пароды. Гадуюць у Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Паўд. Амерыцы, Аўстраліі.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі, бязрогія. Маса бараноў 90—130, матак 70—90 кг. Воўна белая, гадавы настрыг з бараноў 6—7, з авечак 3,5—5 кг. Выхад чыстай воўны 60—65%. Плоднасць 115—130 ягнят на 100 матак. Скараспелыя жывёлы. Мяса высокай якасці. Вынослівыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОС ((Ross) Джэры) (н. 20.1.1948, г. Краўн-Пойнт, штат Індыяна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Перд’ю (1970). З 1980 ў групе касманаўтаў НАСА.
Здзейсніў 6 касм. палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 27.11—3.12.1985, 2—6.12.1988 і 5—11.4.1991 — на КК «Атлантыс», 24.4—8.5.1993 — на КК «Калумбія», 12—20.11.1995 — на КК «Атлантыс» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Мір»), 4—16.12.1998 — на КК «Індэвар» (стыкоўка зМіжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 47,2 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 44,2 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАВЕ́Ц,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у. бас.р. Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км на ПдУ ад г. Браслаў. Пл. 0,28 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 1,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 5—9 м (на З і У 3—4 м), пераважна разараныя, на З і У пад лесам. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. 100—150 м, пераўвільготненая, парослая хмызняком. Дно сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (н. 3.6.1937, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. і ўкр. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1991), праф. (1988). Скончыў Крыварожскі гарнарудны ін-т (1961). З 1972 у Бел.эканам. ун-це (з 1988 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Крымскага эканам. ін-та (г. Сімферопаль, Украіна). Навук. працы па праблемах арганізацыі і эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Распрацаваў методыку стратэгічнага планавання і вызначэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў.
Тв.:
Экономика, организация и планирование строительства. 2 изд, Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЭ́НКА (Іван Пятровіч) (н. 2.8.1939, в. Старая Аўрамаўка Харольскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1998). Вучыўся ў Вінніцкім муз.-пед. ін-це (1969—71). З 1958 саліст Ансамбля песні і танца групы Сав. войск у Германіі, з 1967 — Ансамбля песні і танца ракетных войск, з 1972 — Акад. ансамбля песні і танца Мін-ва абароны Беларусі. Валодае прыгожым голасам багатага тэмбру. У рэпертуары бел., укр., рус.нар. песні, творы бел. і рас. кампазітараў. Лаўрэат конкурсу салдацкай песні (Масква, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),
1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.
2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.
3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́Ц (Флягонт Ігнатавіч) (8.1.1879, г. Вілейка Мінскай вобл. — 3.11.1937),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Працаваў настаўнікам, страхавым агентам. З 1916 у арміі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 гар. галава Вілейкі, старшыня гарсавета. У 1926—29 чл. Вілейскага пав.к-таБел. сялянска-работніцкай грамады, старшыня Вілейскай акр. управы, чл.Гал. управы Т-ваБел. школы. У 1928 і 1930 выбраны дэп. польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі «Змаганне». Чл.КПЗБз 1932. Няраз быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ Беларусі, у 1934 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́СЕРМАН ((Wassermann) Якаб) (10.3.1873, г. Фюрт, Германія — 1.1.1934),
нямецкі і аўстрыйскі пісьменнік. У сярэдзіне 1880-х г. супрацоўнічаў зчас. «Simplicissimus» («Сімпліцысімус»). Набыў вядомасць як аўтар раманаў «Габрэі з Цырндорфа» (1897), «Молах» (1903), «Чалавечак з гусямі» (1915), «Этцэль Андэргаст» (1931) і асабліва «Каспар Гаўзер, або Лянота сэрца» (1908) і «Справа Маўрыцыуса» (1928), у цэнтры якіх — герой-самотнік, шукальнік праўды, які супрацьстаіць варожаму свету. У творах Васермана поўнае напружання дзеянне спалучаецца зпсіхал. рэалізмам, узмоцненым псіхааналізам, маралістычнай крытыкай грамадства і яго інстытутаў (уплыў Ф.М.Дастаеўскага). Аўтар сатыр. п’есы «Камедыя хлусні» (1898), кн. «Дух пілігрыма» (1923).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Язэп) (Іосіф) Ігнатавіч (16.9.1870, в. Крывічы Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 1934?),
дзеяч бел.нац.-вызв. руху, археолаг, педагог. Скончыў настаўніцкую семінарыю, Маскоўскі археал.ін-т (1914), вучыўся ў Маскоўскім юрыд. ін-це (1914—17). У 1917 адзін з лідэраў Беларускай народнай грамады. Дэлегат 1-га з’езда бежанцаў беларусаў (вер. 1917) і Усерас. з’езда бежанцаў з Беларусі (ліп. 1918) у Маскве. Адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі (1917—19). У 1919—20 у Маскве. У 2-й пал. 1920 заг.інфарм. аддзела ўпраўлення рэўкомаў Зах. фронту, дырэктар школы ў Будславе. З 1921 дырэктар Белпедтэхнікума ў Мінску, выкладчык археалогіі ў БДУ. З 1924 дырэктар музея ў Віцебску. У 1930 арыштаваны па т.зв. справе «Саюз вызвалення Беларусі», у 1931 высланы. Памёр у Башкортастане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’ЕНЦЬЯ́Н,
горад, сталіца Лаоса. Размяшчаецца на левым беразе р. Меконг каля мяжы з Тайландам. Вылучаны ў асобную адм. адзінку на правах правінцыі. 442 тыс.ж. (1990). Рачны порт, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Пераважае саматужная прам-сць: рысаачышчальныя, гарбарныя, бавоўнавыя, шаўковыя, мэблевыя прадпрыемствы; мастацкія рамёствы. Буйны рынак драўніны цвёрдых парод, каўчуку, баваўняных, шаўковых, лакавых вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. помнікі: манастыры-храмы 16—19 ст., ват Ін-Пенг, каралеўскі ват Фра-Кеа (1565), ват Сісакет (1820), комплекс свяцілішчаў, каралеўскі палац і інш.
Засн. ў 13 ст. У 16 — пач. 18 ст. сталіца (з перапынкамі) лаоскай дзяржавы Лансанг, у 1707—1828 — княства В’енцьян. У 1827—28 разбураны сіямскімі войскамі. З 1899 адм. цэнтр т.зв.Франц. Лаоса. У 1946—75 сталіца каралеўства Лаос, з 1975 — дзяржавы Лаос.