бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы зг.п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці.
Найб. росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Выраблялі чарнаглянцавы, з 1920-х г. паліваны гаспадарчы посуд: гаршкі, збанкі, міскі, вазоны, слоікі, цадзілкі, глякі, макатры, спарышы і інш. Вырабы вызначаюцца выразным чляненнем цыліндрычных, канічных і шарападобных аб’ёмаў, кантрастам залаціста-зеленаватай ці карычневай палівы з амаль белым фонам чарапка. Выраблялі таксама дзіцячыя цацкі-свістулькі ў выглядзе стылізаваных конікаў, качак, сабак, бараноў і інш.з мяккай пластыкай форм. У 2-й пал. 20 ст. промысел заняпаў, у канцы 1990-х г. перастаў існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́Ў Сцяпан Афанасьевіч (7.1.1933, в. Дубовы Лог Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 24.2.2000),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2000), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1955). З 1960 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі (г. Гомель), з 1965 у Гомельскім аддзяленні Ін-та матэматыкі АН Беларусі. З 1986 у Бел. ун-це транспарту (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэмах сілаўскага тыпу для бінарных груп, пабудове сілаўскай тэорыі канечных n-арных груп, выкарыстанні n-арных груп у афіннай геаметрыі і пры вывучэнні абагульненых пераходных сістэм.
Тв.:
Алгебраические n-арные системы: Силовская теория n-арных групп. Мн., 1992;
Некоторые приложения теории n-арных групп. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЕ́ЛЬ (Roussel) Альбер Шарль Поль Мары (5.4.1869, г. Туркуэн, Францыя — 23.8.1937),
французскі кампазітар, педагог. Скончыў «Схола канторум» (1898, у 1902—14 выкладаў у ёй, з 1913 праф.), вучыўся ў В. д’Эндзі. Раннія творы вытрыманы ў імпрэсіяністычных традыцыях, пазней адзін з буйн. прадстаўнікоў неакласіцызму ў франц. музыцы. Значнае месца ў яго творах заняла ант. тэматыка. Адным з першых выкарыстаў у еўрап. музыцы кіт., інд. і інш. лады. Сярод твораў: оперы, у т. л. опера-казка «Нараджэнне ліры» (1924), опера-балет «Падмаваці» (паст. 1923); балеты, у т. л. «Баляванне павука» (1913), «Вакх і Арыядна» (1930); сімфоніі, камерна-інстр. творы і інш.З 1935 прэзідэнт Нар.муз. федэрацыі. Сярод вучняў Э.Саці, Б.Марціну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЛА́НАВА Лідзія Андрэеўна (27.10.1900, с. Чарнаўка Саратаўскай вобл., Расія — 20.9.1973),
расійская эстр. спявачка (кантральта). Засл. арт. Расіі (1942). Выступаць пачала ў 1917. З 1933 артыстка муз.-эстр. ўпраўлення Дзярж. аб’яднання муз., эстр. і цыркавых прадпрыемстваў. У 1945 рэпрэсіравана. З 1953 артыстка Усерас. гастрольна-канцэртнага аб’яднання. Дасканала валодала майстэрствам імправізацыі. Гал. месца ў рэпертуары займалі рус.нар. песні, якія выконвала распеўна, з праніклівай сардэчнасцю, лірызмам і гумарам. Аднавіла (аўтар) многія нар. песні, у т. л. «Валёнкі». Першая выканаўца многіх песень рас. кампазітараў, у т. л. «Кацюшы» М.Блантэра. У 1967 разам з Л.Уцёсавым, К.Шульжэнка і М.Бернесам узначаліла 1-ы Усесаюзны фестываль сав. песні.
Літ.:
Л.Русланова в воспоминаниях современников. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 16—1-й пал. 17 ст. ў г.Рэчыца Гомельскай вобл. Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцы стараж. гарадзішча пл. каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў зПдЗ праз пад’ёмны мост. Р.з. разбураны ў 1649 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.
Літ.:
Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. М., 1954. С. 77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЁНАК Лявон (Леанід Вікенцьевіч; 26.6.1897, в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 21.2.1974),
бел. пісьменнік і журналіст. Бацька З.Кіпель. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1914). Настаўнічаў. У 1921—29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Друкаваўся з 1927 пад псеўд. Леанід Свэн, Л.Крывічанін. Аўтар зб. фельетонаў «Чароўная іголка» (1929). У 1933 рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір, пазней — у Комі АССР. Пасля адбыцця высылкі вярнуўся на Беларусь, настаўнічаў. У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў у «Беларускай газэце» (апубл. «Дзённік Чужанінава»). З 1944 у Германіі, з 1950 у ЗША. Друкаваўся ў газ. «Бацькаўшчына», «Беларус», час. «Сакавік» і інш. выданнях. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛОМАСІЛАСАРЭ́ЗКА,
машына для рэзкі саломы і здрабнення зялёнай масы пры падрыхтоўцы кармоў і нарыхтоўцы сіласу. Бываюць барабанныя (звычайна стацыянарныя, з прыводам ад электрарухавіка) і дыскавыя (перасоўныя, з прыводам ад трактара або электрарухавіка).
Рэжучы апарат працуе па прынцыпе нажніц, адным з лёзаў якіх з’яўляюцца вярчальныя нажы (на барабане або дыску), другім — лязо нерухомай процірэжучай пласціны. С. ўстанаўліваюць каля сіласных збудаванняў, у кармацэхах, каля пунктаў нарыхтоўкі саломы на корм або подсціл. Ручныя і конныя С. наз. сячкарнямі.
Літ.:
Белянчиков Н.Н., Смирнов А.И. Механизация животноводства. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯ́НАЯ КІСЛАТА́, хлорыставадародная кіслата,
раствор хлорыстага вадароду ў вадзе; моцная аднаасноўная неарганічная к-та, НСІ. Ёсць у страўнікавым соку жывёл і чалавека.
Бясколерная празрыстая вадкасць (тэхн. С.к. жоўта-зялёнага колеру з-за прымесей жалеза, хлору і інш.). Канцэнтраваная С.к. (макс. канцэнтрацыя пры 20 °C 40% НСІ па масе, шчыльн. 1198 кг/м³) дыміць у паветры. С.к. ўзаемадзейнічае з вылучэннем вадароду з металамі, якія маюць адмоўныя нармальныя патэнцыялы, з аксідамі і гідраксідамі металаў (утварае хларыды). У прам-сці атрымліваюць адыябатычнай ці ізатэрмічнай абсорбцыяй хлорыстага вадароду вадой. Выкарыстоўваюць у гідраметалургіі, для ачысткі паверхні металаў пры пайцы і луджэнні, для атрымання хларыдаў металаў (цынку, марганцу, жалеза і інш.), пры вытв-сці каўчукоў, соды, хлору і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯНА́Я ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая займаецца здабычай і апрацоўкай кухоннай (каменнай) солі. Здабыча марской і азёрнай солі пачалася развівацца задоўга да н.э. ў Стараж. Егіпце, Грэцыі, Рыме. У Расіі солеварэнне вядома зпач. 12 ст.Найб. развіта ў ЗША, Кітаі, Германіі, Расіі, Польшчы, Украіне і інш. На Беларусі С.п. пачала развівацца ў 2-й пал. 20 ст.з распрацовак адкладаў Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей (дзейнічае вытв. аб’яднанне «Беларуськалій») і Мазырскага радовішча каменнай солі (працуе Мазырскі солевыварны камбінат). Асн. прадукцыя: кухонная соль «Палессе» і інш.з дабаўкамі ёду і фтору, соль прафілакт.з дабаўкамі мікраэлементаў, соль без дабавак. Гадавая здабыча солі (тыс.т) — 192,7 (1985), 356 (1990), 343,2 (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНСАВІ́НА [Sansovino; сапр.Таці
(Tatti)] Якапа (2.7.1486, г. Фларэнцыя, Італія — 27.11.1570),
італьянскі архітэктар і скульптар Высокага і Позняга Адраджэння. Вучыўся ў А.Сансавіна (узяў яго прозвішча) у Фларэнцыі. Працаваў у Рыме (1503—10 і 1518—27), Фларэнцыі (1510—18), Венецыі і Падуі (з 1529 гал. архітэктар Венецыянскай рэспублікі). Яго арх. творы ў Венецыі (палацца Корнер, з 1532, б-ка Сан-Марка, 1536—54; манетны двор, з 1536) адметныя пластычнай выразнасцю строгіх класічных форм, багаццем скульпт., а часам і жывапіснага ўбрання, тонка падначаленага тэктоніцы будынка. У скульптуры жывапісная гульня святлаценю спалучаецца з вытанчанай экспрэсіяй вобразаў («Вакх», 1518; 4 статуі на фасадзе Ладжэты ў Венецыі, 1540—45).
Я.Сансавіна. Бібліятэка Сан-Марка ў г. Венецыя. 1536—54.