1) назапашвальная ёмістасць для вады ці гідрасумесі, якія потым перапампоўваюцца землясосам, вуглясосам ці інш. Пры рабоце з гідраманіторам З. — заглыбленне на пляцоўцы ўступа, куды падаецца пульпа з забою; пры рабоце з экскаватарам і гідратранспартам — бункер-змяшальнік, куды парода падаецца ад экскаватара, а вада — з водаправоднай сеткі.
2) Частка шахтавага ствала (ці шурфа), заглыбленая ніжэй самага глыбокага эксплуатацыйнага гарызонту. Прызначана для збірання рудніковай вады, размяшчэння скіпа ці клеці на час пагрузачна-разгрузачных работ і інш. 3) Адстойнік для прамывачнага раствору пры разведвальным бурэнні.
4) Заглыбленне ў ніжняй частцы стаяка ліцейнай формы. Прызначана для змякчэння ўдару струменя металу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЕМ-БО́РНУ,
дзяржава ў Цэнтр. Афрыцы ў 9 — канцы 19 ст. Першапачаткова ўключала вобл. Канем (на ПнУ ад воз. Чад), у 14 ст. цэнтр дзяржавы перамясціўся ў вобл. Борну (на З ад воз. Чад). Дзярж. лад — манархія, пануючая рэлігія — іслам, аснова эканомікі — сельская гаспадарка, заснаваная на працы залежных сялян і надзеленых зямлёй рабоў. Найб. росквіт у 13 і 16—17 ст. У канцы 19 ст.тэр. К.-Б. ўваходзіла ў склад Рабаха дзяржавы, у пач. 20 ст. — у калан. ўладанні Вялікабрытаніі (асн.частка), Германіі і Францыі; цяпер у складзе дзяржаў Нігерыя, Чад, Камерун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАНІ́СЦКІЯ ШКО́ЛЫ,
ваенныя навучальныя ўстановы ніжэйшага разраду ў 1805—58 у Рас. імперыі для кантаністаў. У іх вучыліся дзеці з 7 (з 1824 — з 10) да 15 гадоў, пасля чаго асн.частка навучэнцаў залічвалася салдатамі ў войска тэрмінам на 20 гадоў. астатнія працягвалі навучанне да 18 гадоў і атрымлівалі чын унтэр-афіцэра. Асн. мэта К.ш. — падрыхтоўка добра абучаных і «адданых прастолу» салдат. Праграма навучання была вельмі абмежаваная (Закон Божы, чытанне, пісьмо, лік), унутр. распарадак вызначаўся празмернай жорсткасцю, пераважала ваен. муштра. У сувязі з ліквідацыяй ваен. пасяленняў К.ш. часткова расфарміраваны, некат. пераўтвораны ў вучылішчы ваен. ведамства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРГЕЛЕ́Н (Kerguelen),
архіпелаг вулканічных астравоў у паўд.ч. Індыйскага ак., у Антарктыцы. Тэр. Францыі. Найб.в-аў Кергелен і каля 300 дробных (вяршыні падводнага хр.Кергелен). Агульная пл. каля 7 тыс.км². Пласкагор’і (выш. 300—600 м) з асобнымі вулканічнымі вяршынямі выш. да 1965 м. На в-ве Кергелен ледавікі (пл. каля 500 км²), Клімат субантарктычны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Бедная травяністая расліннасць. Частка рэзервата Антарктык-Франсэз. Навук. станцыя Порт-о-Франсэ (з 1950). Названы ў гонар франц. мараплаўца І.Ж. дэ Кергелен Трэмарэка, які адкрыў асн. востраў архіпелага ў 1772.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НА,
надземная разгалінаваная частка дрэва. У ёй фарміруюцца лісце, кветкі і плады, адбываюцца асн. жыццёвыя працэсы расліны — дыханне, транспірацыя, фотасінтэз і інш. Памеры К. залежаць ад узросту, хуткасці росту і генетычна абумоўленай будовы. Дрэвы 1-й велічыні маюць дыяметр К. больш за 10 м (напр., дуб, клён вастралісты, ясень); 2-й — 5—10 м (напр., граб, груша звычайная); 3-й — 2—5 м (напр., рабіна, чаромха). Форма К. спадчынная, але мяняецца з узростам і ў залежнасці ад умоў існавання. Бываюць К. павойныя, падушка- і парасонападобныя, пірамідальныя, ніцыя, сцелістыя, сцягападобныя і інш. У дэкар. садаводстве і пладаводстве К. фарміруюць штучна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Герасім Сцяпанавіч) (1749, г. Яраслаўль, Расія — 27.7.1817),
першы расійскі індолаг. У 1785—97 жыў у Мадрасе і Калькуце. Заснавальнік першага інд.т-раеўрап. тыпу (1795—96). У 1801 выдаў у Лондане граматыку мовы хіндустані, у 1805 у Пецярбургу — кн. «Непрадузяты змест сістэм Усходняй Індыі брамгенаў, свяшчэнных абрадаў і іх народных звычаяў», якая змяшчала звесткі пра культуру, эканоміку, геаграфію Індыі, яе касты і інш. Шэраг рукапісаў (бенгальская граматыка, па інд. арыфметыцы і інш.) не выдадзены і частка іх страчана. Першы з рус. навукоўцаў, які вывучыў асновы санскрыту і адной з дравідскіх моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЖАСНЯ́НСКАЙ ЗЕМЛЯРО́БЧАЙ ШКО́ЛЫ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры мадэрн у в. Лужасна Віцебскага р-на. Узведзены ў 2-й пал. 19 ст., у 1905—09 рэканструяваны. Мураваны 2-павярховы Г-падобны ў плане будынак. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вылучаецца 3-павярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колерах. Аконныя праёмы на 2-м паверсе з лучковым завяршэннем, на 1-м — прамавугольныя. У 1909 у будынку адкрыта земляробчая школа. З 1965 — Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ІСВІЛ (Louisville),
горад на У ЗША, у штаце Кентукі. Засн. ў 1778, гар. правы з 1828. Названы ў гонар франц. караля Людовіка XVI. 270,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 1 млн.ж. (1997, частка прыгарадаў у штаце Індыяна). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Агайо. Важны гандл.-прамысл. цэнтр, гал. рынак тытуню ў ЗША. Прам-сць: хім. (у т. л.вытв-сцьсінт. каўчуку, пластмас), харчасмакавая (буйны цэнтр вытв-сці віскі і тытуню), паліграф., металаапр. і маш.-буд. (вытв-сць электрабыт. прылад, рачных суднаў, рухавікоў унутр. згарання, с.-г. машын), ваенная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ГІН (Сцяпан Гаўрылавіч) (? — 1764),
расійскі даследчык Арктыкі, капітан-камандор (1762). У 1711—17 вучыўся ў Маскоўскай школе матэм. і навігацыйных навук. У 1733 склаў першы дапаможнік па навігацыі на рус. мове «Скарочаная навігацыя па карце дэ-Рэдукцыён». У 1736—37 кіраўнік аднаго з паўн. атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі. У 1737 разам з А.Скуратавым абагнуў морам п-аў Ямал, прайшоў пралівам паміж ім і в-вам Белы (Малыгіна праліў) і дасягнуў вусця р. Об. У выніку падарожжаў атрада М. апісана гэта частка ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага ак. і складзена карта ўзбярэжжа паміж рэкамі Пячора і Об.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЯ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (Marianas Islands),
група астравоў на Зцэнтр.ч. Ціхага ак., у Мікранезіі. Складаецца з 15 буйных астравоў (Гуам, Рота, Сайпан і інш.) і некалькіх дробных астравоў і рыфаў. Пл. больш за 1,1 тыс.км². Нас. каля 210 тыс.ж. (1997). В-ваў Гуам — уладанне ЗША, астатняя частка ўваходзіць у Садружнасць Паўн. Марыянскіх Астравоў. Астравы вулканічнага і каралавага паходжання. Частыя землетрасенні. Выш. да 965 м. Вільготныя трапічныя лясы, саванны. Трапічнае земляробства. Рыбалоўства. Асн. порт Аганья (на в-ве Гуам). Ваенна-марскія і ваенна-паветр. базы ЗША. М.а. адкрыты ў 1521 Ф.Магеланам.