БУЗА́ Міхаіл Канстанцінавіч (н. 15.6.1940, в. Залюбічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1988). Скончыў БДУ (1965), дзе працуе з 1967. Навук. працы па тэорыі і практыцы праектавання матэм. забеспячэння ЭВМ. Распрацаваў нетрадыц. метад кадавання інфармацыі; тэхналогію праектавання паралельных праграм, прапанаваў іерархічную структуру шматпрацэсарнай выліч. сістэмы.
Тв.:
Лабораторный практикум по математическому обеспечению ЭВМ. Ч. 1—3. Мн., 1982—84 (у сааўт.);
Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике. Мн., 1994 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯДА́ Андрэй Аляксеевіч (н. 18.7.1946, в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне камп’ютэрнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў. З 1978 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па тэорыі, метадах, праграмна-алгарытмічных і апаратных сродках арганізацыі паралельных вылічэнняў. Распрацаваў новы кірунак у тэорыі мадулярных выліч. структур (МВС) — мінімальна залішнія МВС. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Модулярные структуры конвейерной обработки цифровой информации. Мн., 1992 (разам з І.Ц.Пакам);
Высокоскоростные методы и системы цифровой обработки информации. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕШЫШ’Я́Н Уладзімір Анатолевіч (н. 23.5.1942, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964) і БДУ (1975). З 1970 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аўтаматызаваным аналізе эл. і электронных схем, эл. фільтрацыі і апрацоўцы сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі.
Тв.:
Анализ емкостных цепей переменной топологии с использованием уравнений заряда // Радиотехника и электроника. Мн., 1983. Вып. 12;
Формирование уравнений состояния емкостно-ключевых цепей (разам з Л.І.Ганчарыкам) // Электричество. 1988. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮ́ЧНІКАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 13.7.1945, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў. З 1988 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці. Навук. працы па тэорыі, матэм. мадэляванні і распрацоўцы вырабаў спец. электронікі для ўзбраення радыётэхн. войск ППА, у т. л. апаратна-праграмных сродкаў для аўтаматызацыі іх вытв-сці і эксплуатацыйна-тэхнал. кантролю.
Тв.:
Антенные обтекатели. Мн., 1980 (разам з У.І.Замяціным, У.І.Швецам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЗЕ́ВІЧ Анатоль Мікалаевіч (н. 13.6.1948, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1987 у Нац.АН Беларусі, з 1998 гал. вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Навук. працы па інфарм. тэхналогіях і аўтаматызаваных сістэмах кантролю, выпрабаванняў і падтрымкі прыняцця рашэнняў. Распрацаваў метады тэорыі і практыкі інфарм.-аналітычных сістэм.
Тв.:
Гармонические сигналы в цифровых системах контроля и испытаний Мн., 1990 (разам з Б.Б.Трыбухоўскім, А.М.Дзмітрыевым);
Техническое обеспечение новых информационных технологий. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЧКІН Уладзімір Аляксеевіч (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т. л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.
Тв.:
Анализ нелинейных стохастических систем методами уравнений моментов. Мн., 1980;
Анализ нейросетевых преобразований линеаризационными методами // Нейрокомпьютеры: разработка, применение. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЯРО́Ў Генадзь Канстанцінавіч (н. 24.10.1933, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.фіз.-матэм.н. (1980). Скончыў Ленінградскі ун-т (1961). У 1968—90 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). У 1990—93 нам. дырэктара філіяла міжнар. канцэрна «Новыя інфарм. тэхналогіі». Навук. працы па пытаннях выліч. тэхнікі, сістэмнага праграмнага забеспячэння. Распрацаваў шэраг інфарм.дакумент.-фактаграфічных сістэм, першыя на Беларусі базы даных для розных галін ведаў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Система автоматической обработки данных на базе языка КОБОЛ. М., 1971 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎ Валерый Васілевіч (н. 6.9.1955, г. Магілёў),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах машыннай графікі, праграмнага забеспячэння выліч. комплексаў, лічбавай апрацоўкі відарысаў. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы для аўтаматызаваных сістэм стварэння лічбавых карт, апрацоўкі і аналізу відарысаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
Тв.:
Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.);
Локальные геометрические методы цифровой обработки и анализа изображений. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУТУ́РЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 29 5 1948, в. Дзеранкавец Корсунь-Шаўчэнкаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1987). Скончыў БДУ (1971). У 1971—94 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. З 1996 у Бел. ін-це сістэмнага аналізу і інфарм. забеспячэння навук.-тэхн. сферы (з 2000 дырэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геам. формы, праграмным забеспячэнні сістэм аўтаматызаванага праектавання. Дзяржаўная прэмія СССР 1985.
Тв.:
Аксиоматическое определение одного класса списковых структур данных // Весці АНБССР. Сер. фіз.-тэхніч. навук. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБАРАВЕ́Ц Вячаслаў Васілевіч (н. 27.7.1949, в. Відзібор Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і інфарматыкі. Канд.тэхн.н. (1980), дац. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973), дзе працаваў да 1994. У 1987—91 праф. Дар -эс-Саламскага каледжа (Танзанія). З 1994 прарэктар Мінскага ін-та кіравання. Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання і інфарм. тэхналогіях, метадах аўтаматызаванага праектавання.
Тв.:
Автоматизация исследований динамических систем. Мн., 1978 (разам з Г.В.Рымскім);
Аналитическое преобразование на ЭВМ структур систем управления. Ч. 1—2. Мн., 1988—89 (разам з Г.В.Рымскім, І.П.Стацук).