«Козачка», «Казёл», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Верагодна, мае вытокі ў стараж. абрадавым хаджэнні з «казою» на каляды. У аснове харэаграфічнага малюнка — імітацыя розных рухаў і звычак коз (тупат, скачкі і інш.). Бытуе ў мностве варыянтаў амаль на ўсёй тэр. Беларусі. Некат. варыянты маюць элементы гумарыстычнага ігравога дзеяння, акрабатыкі. Выконваецца пад прыпеўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦЫ ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ,
усе аб’екты, якія непасрэдна адлюстроўваюць гіст. працэс і даюць магчымасць вывучаць гісторыю чалавечага грамадства. Да іх належаць помнікі пісьменнасці, архітэктуры, рэшткі прылад і сродкаў вытв-сці, прадметы побыту і дзейнасці чалавека, а таксама стараж.элементы, што зберагліся ў мове і інш. Умоўна падзяляюцца на рэчавыя, кінафотафонаматэрыялы, лінгвістычныя, пісьмовыя, вусныя, этнагр. і інш. Тэорыяй і методыкай вывучэння і выкарыстання К.г. займаецца крыніцазнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПУСТЫ́НЯ,
занальны тып ландшафту, што фарміруецца ва ўмовах арыднага клімату, у якім спалучаюцца элементы стэпавай і пустыннай расліннасці. Адрозніваецца бязлессем, спецыфічным раслінным і глебавым покрывам. У стэпавых асацыяцыях пераважаюць дзярнінныя злакі, у пустынных — палыны, салянкі і інш. Пашырана ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах Паўн. і Паўд. паўшар’яў. Выкарыстоўваецца пераважна як паша; земляробства магчыма на арашальных землях. Гл. таксама Паўпустынныя зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́НАГАС ((Vanagas) Аляксандрас) (12.8.1934, в. Буйвенай, Літва — 13.4.1995),
літоўскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1984). З 1966 чл.Міжнар. камітэта анамастыкі. Распрацоўваючы праблемы літоўскай анамастыкі, шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял: «Утварэнне гідронімаў Літоўскай ССР» (1970; Дзярж. прэмія Літвы 1974), «Этымалагічны слоўнік літоўскіх гідронімаў» і «Семантыка літоўскіх гідронімаў» (1981) і інш.Бел.-літоўскім сувязям прысвяціў працу «Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы» (1968, разам з М.В.Бірылам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ВАСКРАСЕ́НСКІ САБО́Р,
помнік архітэктуры псеўдарускага стылю ў г. Барысаў. Пабудаваны ў 1874 (арх. П.Мяркулаў). Мураваная 3-нефавая крыжова-купальная базіліка, завершана 9 галоўкамі. Арх.-дэкар.элементы з белай цэглы (какошнікі, ліштвы вокнаў і дзвярэй, раскрапоўка вуглавых пілястраў і інш.) ствараюць маляўнічы кантраст з цёмна-чырвонымі сценамі. У 1907 перад саборам пабудавана званіца (арх. В.Струеў) з больш сціплым дэкорам фасадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА»,
газета дэмакр. кірунку. Выдавалася з 28.4 да 27.7.1919 у Вільні на бел. мове 3 разы на тыдзень. У газеце супрацоўнічала інтэлігенцыя пераважна сацыялістычнай арыентацыі. Выступала за цэласнасць і непадзельнасць Беларусі, выкрывала анексійныя замахі Польшчы, заклікала да аб’яднання ўсе дэмакр.элементы краю, узнімала надзённыя пытанні розных пластоў і груп насельніцтва. Шырока асвятляла падзеі на Беларусі. Выйшла 56 нумароў. Закрыта польскай акупац. адміністрацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛАВА СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове волава. Уключаюць у рознай колькасці інш.элементы, найчасцей свінец, сурму, медзь, цынк, кадмій, вісмут. Маюць нізкую т-ру плаўлення, малую трываласць і цвёрдасць, здавальняючую каразійную ўстойлівасць, некаторыя — добрыя антыфрыкцыйныя ўласцівасці. Адрозніваюць легкаплаўкія сплавы (ад 20 да 90% волава па масе), падшыпнікавыя матэрыялы (85—90% волава, сурма і медзь; напр., бабіт), прыпоі (ад 20 да 90% волава, свінец і сурма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЮМІ́НІЕВЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІбудаўнічыя,
канструкцыі і вырабы з алюмініевых сплаваў ці тэхн. алюмінію. Лёгкія, трывалыя, даўгавечныя, маюць высокія дэкар. якасці, але складаныя ў выкананні роўнатрывалых злучэнняў, асабліва зварных; патрабуюць уліку зніжанага (прыкладна ў 3 разы ў адносінах да сталі) модуля пругкасці алюм. сплаваў. На выраб алюмініевых канструкцый ідуць тонкі ліставы метал і прасаваныя танкасценныя профілі. Выкарыстоўваюцца як канструкцыйныя і аддзелачныя элементы ў будынках, трансп., спарт. і інш. збудаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВАГРУ́ДЗІ, прасома,
аддзел цела членістаногіх, які ўтвараецца ў выніку зліцця галаўных і грудных сегментаў. Уласцівы вышэйшым ракападобным і хеліцэравым (павукападобныя, мечахвосты і некаторыя вымерлыя). У хеліцэравых у склад галавагрудзей уваходзяць элементы галаўной лопасці і наступных 6 сегментаў з канечнасцямі, якія выконваюць жавальную і рухальную функцыі. Галавагрудзі часта наз. сківіцагрудзі вышэйшых дзесяціногіх ракападобных разам з галавой, якія ўтвараюцца пры зліцці 6 галаўных і 7 грудных сегментаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НТУРНЫЯ КА́РТЫ,
адлюстраванне картаграфічнай сеткі і элементаў (контураў) агульнагеагр. карты. На К.к. паказваюцца без надпісаў, адным колерам: берагавыя лініі мораў, азёр, рэкі, населеныя пункты, палітыка-адм. граніцы і асобныя элементы тэматычных карт. Выкарыстоўваюць у вучэбных мэтах. К.к. — від бланковай карты, дзе нанесены разрэджаная аснова геагр. карты з надпісамі; ужываюць у якасці асновы для спец. і тэматычных карт у археалогіі, геалогіі, метэаралогіі і інш.