Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛІЯ,
гістарычная вобласць у Індыі, у бас. ніжняга цячэння Ганга і дэльты Ганга і Брахмапутры. У старажытнасці розныя часткі Бенгаліі вядомыя пад назвай Анга, Ванга, Гауда і інш. Агульная назва Бенгаліі з’явілася каля 10—12 ст. У 8 — пач. 13 ст. на тэр. Бенгаліі існавалі дзяржавы на чале з дынастыямі Палаў, пазней Сенаў. На пач. 13 ст. Бенгалія ўключана ў Дэлійскі султанат. У сярэдзіне 14 ст. стала незалежная. У 1575 заваявана Вялікімі Маголамі. На пач. 18 ст. на тэр. Бенгаліі ўзнікла самаст. дзяржава. У 1757 падпарадкавана англ. Ост-Індскай кампаніяй. У 1905 падзелена англ. ўладамі на адасобленыя тэр., у 1911 зноў аб’яднана. У 1947 у сувязі з падзелам Брыт. Індыі на самаст. дзяржавы Індыю і Пакістан Зах. Бенгалія адышла да Індыі, Усх. Бенгалія — да Пакістана. У 1971 на тэр.Усх. Бенгаліі створана дзяржава Бангладэш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІЯ (Asia),
рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр.б.Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. яе тэр. была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Васілішкі, з 1954 — г.п.Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс.км², 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр. раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІНСКІ ПАВЕ́Тадм.-тэр. адзінка ў Беларусі ў 1924. Засн. 2.6.1924 у Гомельскай губ. Цэнтр — г. Клімавічы. Уключаў 14 валасцей: Бялынкавіцкую, Брацькавіцкую, Касцюковіцкую, Клімавіцкую, Краснапольскую, Крычаўскую, Маляціцкую, Мілаславіцкую, Наваельненскую, Прапойскую, Родненскую, Саматэвіцкую, Хоцімскую, Чэрыкаўскую. 17.7.1924 скасаваны, тэр. ўключана ў Калінінскую акругу, Прапойская, часткі Наваельненскай і Чэрыкаўскай валасцей — у Магілёўскую акр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛА́ЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка БССР у 1924—59. Утвораны 17.7.1924 у складзе Мінскай акругі. Цэнтр — г.п.Заслаўе. У 1925 пл. 834 км², 34 819 ж., 444 нас. пункты. Падзяляўся на 12 сельсаветаў, на 1.1.1941—10. З 20.2.1938 у Мінскай вобл. 8.8.1959 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Мінскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІ ПАВЕ́Т.
Існаваў у 1777—96, 1802—61 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г.Копысь. Утвораны на частцы тэр. скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22.3.1777. Пл. каля 2,3 тыс.км². Уключаў 115 маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын. У 1794 да К. п. далучана тэр. на З ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго пл. павета склала каля 3,1 тыс.км². У 1796 К.п. скасаваны, у 1801 адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861, тэр. ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ ПРАЦО́ЎНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
раздзел геаграфіі насельніцтва, вывучае тэр. структуру працоўных рэсурсаў, у т. л.тэр. адрозненні ў іх складзе, умовах узнаўлення і выкарыстання. Даследуюцца таксама адрозненні ва ўзростава-палавым і прафесійным складзе, узроўні кваліфікацыі, ступені выкарыстання прац. рэсурсаў у нар. Гаспадарцы, размеркаванні занятых па галінах гаспадаркі, гадавую загрузку працоўных (у сезонных ваганнях занятасці).