ЛЕДРУ́-РАЛЕ́Н ((Ledru-Rollin) Александр Агюст) (2.2.1807, Парыж — 31.12.1874),
французскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1834—35 як адвакат абараняў на паліт. працэсах радыкальных левых. З 1841 у палаце дэпутатаў. Адзін з заснавальнікаў (1843) і гал. рэдактар апазіц.газ. «La Réforme» («Рэформа»). Пасля рэвалюцыі 1848 міністр унутр. спраў часовага рэсп. ўрада. У чэрв. 1849 узначаліў дэманстрацыю супраць урада Луі Банапарга (гл.Напалеон III), потым эмігрыраваў у Вялікабрытанію, дзе разам з Дж.Мадзіні і Л.Кошутам заснаваў рэсп. Еўрапейскі дэмакр.к-т. У 1870 вярнуўся на радзіму. З 1871 дэп.Нац.сходу Францыі ад радыкальных рэспубліканцаў, выступаў за ўсеагульнае выбарчае права. Пратэстуючы супраць падпісання Франкфурцкага міру 1871, адмовіўся ад дэпутацкага мандата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ДЗІНСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1905,
паўстанне рабочых Лодзі 22—24.6.1905 у рэв. 1905—07. 18 чэрв. царскія войскі абстралялі рабочых, якія вярталіся з нелегальнага сходу (забілі 10, паранілі 40 чал.). Пахаванне вылілася ў паліт. дэманстрацыю (больш за 50 тыс.чал.). 21 чэрв. расстраляна дэманстрацыя пратэсту (удзельнічала 70 тыс.чал., забіты 21, паранена больш за 100 чал.). Лодзінскі к-т Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы заклікаў працоўных да ўсеаг. забастоўкі, якая 22 чэрв. перарасла ва ўзбр. паўстанне. Рабочыя ўзвялі каля 50 барыкад. Да 24 чэрв. паўстанне задушана. Забастоўкі салідарнасці з рабочымі Лодзі, дэманстрацыі пратэсту адбыліся па ўсёй Рас. імперыі, у т. л. ў Беларусі (Гродне, Ваўкавыску, Слоніме, Оршы, Копысі).
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы. З 1945 у сацыяліст. руху. Нац. сакратар Арг-цыі сацыяліст. моладзі (1950—58), нам.ген. сакратара федэрацыі Сацыяліст. партыі (1963—66). З 1971 на кіруючых пасадах у Сацыяліст. партыі (у 1988—92 яе 1-ы сакратар). Мэр г. Ліль (з 1973), дэп.Нац.сходу (1973—81 і 1986), сенатар (з 1992). Прэм’ер-міністр Францыі ў 1981—84. У 1989—92 нам. старшыні, з 1992 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала. Прэзідэнт Міжнар. арг-цыі пародненых гарадоў (з 1984). Аўтар кніг па паліт. праблемах «Нашчадкі будучага» (1977), «Правільны шлях» (1982) і інш.
в’етнамскі дзярж. і паліт. дзеяч. Атрымаў вышэйшую юрыд. адукацыю ў Францыі. З пач. 1950-х г. адзін з арганізатараў антыфранц. і антыамер. руху на Пд В’етнама, змагаўся за аб’яднанне краіны. Двойчы арыштаваны і зняволены паўд.-в’етн. ўладамі (1950—52, 1954—61). У 1962—64 старшыня ЦК, у 1964—76 — прэзідыума ЦКНацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама. У 1969—76 кіраўнік Часовага рэв. ўрада Рэспублікі Паўд. В’етнам. У 1976—80 віцэ-прэзідэнт Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам (СРВ). Нам. старшыні Дзярж. савета СРВ (1981—84, 1986—92), адначасова старшыня Пастаяннага савета Нац.сходу СРВ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАКО́Л (ад грэч. prōtokollon першы аркуш),
1) дакумент, складзены паводле пэўнай формы, які змяшчае запіс выступленняў удзельнікаў сходу, нарады, пасяджэння і прынятыя імі рашэнні.
2) Працэсуальны дакумент, у якім у пісьмовай форме фіксуюцца ход і вынікі працэсуальных дзеянняў, што ажыццяўляюцца следчым, асобай, якая вядзе дазнанне пры расследаванні крымін. спраў, і судом пры разборы крымін. і цывільных спраў, а таксама арбітражным або гасп. судом пры разборы спраў, аднесеных да іх кампетэнцыі.
3) Акт, складзены службовай асобай, які ўтрымлівае апісанне выкананых ёю дзеянняў і ўстаноўленых фактаў.
4) Рашэнне міжнар. канферэнцыі, якое мае сілу міжнар. дагавора.
5) Дыпламат. П. — сукупнасць правілаў, якія рэгулююць парадак выканання розных дыпламат. актаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСТО́ПАЛЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1905,
паўстанне маракоў Чарнаморскага флоту, салдат гарнізона Севастопаля, рабочых порта і Марскога з-да ў перыяд Рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Пачалося 11 ліст. ў адказ на спробу камандавання флотам учыніць расправу над удзельнікамі шматтысячнага мітынгу матросаў і салдат. 12 ліст. да паўстанцаў далучыліся каманды крэйсера «Ачакаў», браняносца «Св. Панцеляймон» (б. «Пацёмкін»), Кіраўнік — лейтэнант П.П.Шміт; 15 ліст. пад яго камандаваннем было 12 караблёў. Паўстанцы патрабавалі склікання ўстаноўчага сходу, устанаўлення рэспублікі, 8-гадзіннага працоўнага дня, скарачэння тэрміну і паляпшэння ўмоў ваен. службы і інш. Задушана ўрадавымі войскамі, пакарана больш за тысячу ўдзельнікаў, лейтэнант Шміт, матросы А.І.Гладкоў, Н.Г.Антоненка і С.П.Часнік расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ЗА ((Groza) Петру) (7.12.1884, с. Бэчыя, пав. Хунедаара, Румынія — 7.1.1958),
румынскі паліт. і дзярж. дзеяч. Доктар права. Вучыўся ў Будапешцкім, Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1918—27 чл.Нар. партыі. У 1921—22 і 1926—27 чл. урада. У 1933—53 старшыня леваарыентаванай арг-цыі «Фронт земляробаў». У 1943—44 зняволены за дзейнасць, скіраваную супраць дыктатуры І.Антанеску. У 1944 удзельнічаў у стварэнні Нац.-дэмакр. фронту. З ліст. 1944 віцэ-прэм’ер, у 1945—52 прэм’ер-міністр Румыніі. У 1952—58 Старшыня Прэзідыума Вял.нац.сходу (кіраўнік дзяржавы). Урад Гроза правёў агр. рэформу, рэарганізаваў сістэму кіравання, устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (6.8.1945), садзейнічаў ліквідацыі ў краіне манархіі, абвяшчэнню Румыніі нар. рэспублікай (30.12.1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АПАРА́Т,
сістэма органаў дзяржавы, праз якія забяспечваецца выкананне яе ўладных паўнамоцтваў. У Дз.а. Рэспублікі Беларусь уваходзяць пастаянныя штаты Нац.сходу, адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, мін-ваў, дзярж. к-таў, ведамстваў, мясц. органаў дзярж. улады і кіравання, судоў, пракуратуры, дзярж. кантролю, Нац. банка, дыпламат. прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, мытных органаў. Паводле бел. заканадаўства дзейнасць Дз.а. грунтуецца на прынцыпах законнасці, прыярытэту правоў і законных інтарэсаў грамадзян перад інтарэсамі дзяржавы; абавязковасці выканання рашэнняў, прынятых вышэйшымі дзярж. органамі і службовымі асобамі ў межах паўнамоцтваў, для ніжэйстаячых дзярж. органаў; галоснасці ў рабоце рэгулярнымі паведамленнямі адпаведнага дзярж. органа ў сродках масавай інфармацыі і інш.Гл. таксама Дзяржаўная служба.
Г.А.Маслыка.
Танец «Бульба» ў выкананні Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДАРСЭ́ ((Condorcet) Мары Жан Антуан Нікала) (17.9.1743, г. Рыбмон, Францыя — 29.3.1794),
французскі філосаф-асветнік, матэматык, сацыёлаг, паліт. дзеяч. Маркіз. Член Франц.АН (1769). З 1785 сакратар Франц. акадэміі; супрацоўнічаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро. Удзельнік франц. рэвалюцыі канца 18 ст.Дэп. Заканадаўчага сходу і Канвента. У філасофіі — прыхільнік дэізму і сенсуалізму. Чалавечы розум, паводле К., складае асн. сілу гісторыі, а яго неабмежаваныя магчымасці абумоўліваюць паступальны рух гіст. працэсу. Прыхільнік тэорыі натуральнага права. Прызнаваў актыўную ролю ў грамадскім развіцці разнастайных фактараў, асабліва эканомікі і палітыкі. Адмаўляў прынцып падзелу людзей на саслоўі і абгрунтоўваў ідэю паліт. раўнапраўя грамадзян. У эканам. пытаннях падзяляў погляды фізіякратаў. У матэматыцы даследаваў пераважна дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні, тэорыю верагоднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́Н (Сяргей Іванавіч) (н. 15.1.1941, в. Усохі Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык, дзярж. дзеяч. Чл.-кар. Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1998). Канд.гіст.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1970). З 1966 на камсам. і парт. рабоце ў Мазырскім р-не. З 1979 у Мазырскім пед. ін-це: ст. выкладчык, заг. кафедры гісторыі і паліталогіі, дацэнт (1981). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац.Сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні камісіі па міжнар. справах і сувязях з СНД (з 1996). Нам. старшыні міжпарламенцкага слав. саюза (з 1998).