серыя сав.аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Месяца і касм. прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў. Створаны для дасягнення паверхні Месяца і мяккай пасадкі на яе, вываду на калямесяцавую арбіту, транспарціроўкі месяцавых самаходных апаратаў, вяртання на Зямлю і інш.
«М.-1» (запуск 2.1.1959) — першая ў свеце АМС, запушчаная ў бок Месяца, першы штучны спадарожнік Сонца. «М.-2» (запуск 12.9.1959) упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца (14.9.1959). «М.-3» (запуск 4.10.1959) перадала на Зямлю фотаздымкі адваротнага боку Месяца (7.10.1959). «М.-9» (запуск 31.1.1966) здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца (3.2.1966). «М.-10» (запуск 31.3.1966) — першы штучны спадарожнік Месяца. «М.-16» (запуск 12.9.1970) даставіла месяцавы грунт на Зямлю; гэта ж зрабілі «М.-20» і «М.-24». «М.-17» (запуск 10.11.1970) даставіла на Месяц месяцавы самаходны апарат («Месяцаход-1»); гэта ж зрабіла «М.-21» з «Месяцаходам-2». Усяго ў 1959—76 запушчаны 24 «М.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ЙТА,
горад у Японіі, прамысл.спадарожнікг. Осака. Каля 400 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел, буйная сартавальная станцыя. Прам-сць: металургічная (вытв-сць электрасталі, пракату), маш.-буд., тэкст., харчовая; піваварны з-д. Месца правядзення сусв. экалагічнай выстаўкі «ЭКСПА-70», мемар. парк у гонар выстаўкі. Нац. этнаграф. музей. Паблізу нац. парк Сэнры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫТО́Н,
спадарожнік планеты Нептун, адзін з буйнейшых спадарожнікаў планет. Дыяметр каля 3200 км. Адлегласць ад планеты каля 394,7 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 5 сут 21 гадз 3 мін. Абарачаецца вакол Нептуна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння планеты вакол сваёй восі. Магчыма мае атмасферу. Адкрыты ў 1846 англ. астраномам У.Ласелам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРО́П (ад грэч. pyropos вогненны),
мінерал групы гранатаў, сілікат магнію і алюмінію Mg3Al2[SiO4]3. Крышталі густога чырв. колеру. Цв. 7—7,5. Шчыльн. 3,5—4 г/см³. Трапляецца ў кімберлітах, ультраасн. пародах. Спадарожнік алмазу. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні, выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе, у т. л. для імітацыі рубіну; дробныя, непразрыстыя — у якасці абразіваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКА́І,
горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю, прамысл.спадарожнікг.Осака. Вядомы з 8 ст. Быў важнейшым портам краіны, вольным горадам (12—16 ст.). Каля 1 млн.ж. (2000). Трансп. вузел. Марскі порт. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафтахім., маш.-буд., тэкстыльная. Традыц.вытв-сць метызаў. ЦЭС. Вядомы прыморскі парк «Хамадэра».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Палёт» (штучны спадарожнік Зямлі) 8/50
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Пратон» (штучны спадарожнік) 8/561—562
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙКАНУ́Р,
касмадром у Казахстане, у Карагандзінскай вобласці. Створаны ў 1955. Мае некалькі стартавых комплексаў, тэхн. пазіцый і вымяральных пунктаў. З Байканура запушчаны першы ў гісторыі чалавецтва штучны спадарожнік Зямлі (1957), здзейсніў палёт першы касманаўт Ю.А.Гагарын (1961); стартавалі пілатаваныя касм. караблі («Усход», «Узыход», «Саюз» і інш.), арбітальныя станцыі («Салют», «Мір»), шматлікія штучныя спадарожнікі Зямлі і міжпланетныя касм. апараты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛА́Д,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Строфія, цара Факіды (у Сярэдняй Грэцыі), у доме якога выхоўваўся выратаваны пасля забойства Агамемнана яго малалетні сын Арэст. У стараж. афінскіх трагедыях (Эўрыпіда і інш.) П. выступае як верны, самаахвярны сябар і спадарожнік Арэста ў яго шматлікіх прыгодах і выпрабаваннях. Імя П. ў спалучэнні з імем Арэста стала сімвалам вернага, адданага сяброўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-ДЭНІ́ (Saint-Denis),
горад у Францыі, на р. Сена, паўн.прамысл. горад-спадарожнік Парыжа. Засн. пры аднайм. абацтве ў 7 ст. Каля 110 тыс.ж. (2001). Трансп. вузел, порт на канале Сен-Дэні. Прам-сць: чорная металургія, аўта- і станкабудаўнічая, хім., шкляная, харчовая. Муніцыпальны музей гісторыі і мастацтва. Гатычны касцёл абацтва С.-Д. (12 ст.) — месца пахавання франц. каралёў.