зямельныя органы ў Расіі ў 1917—18. Створаны Часовым урадам пасля Лют.рэвалюцыі 1917. Пры міністры земляробства быў утвораны Галоўны З.к., на месцах дзейнічалі губ., пав., валасныя к-ты. Паводле палажэння яны ствараліся «для падрыхтоўкі зямельнай рэформы», на самай жа справе выкарыстоўваліся для барацьбы з сял. рухам па захопу памешчыцкіх зямель. Пасля Кастр.рэвалюцыі 1917 Сав. ўрад выкарыстаў нізавыя З.к. для правядзення ў жыццё Дэкрэта аб зямлі. 1.1.1918 распушчаны Галоўны З.к. Усерас. з’езд З.к., які засядаў разам з сял. секцыяй 3-га Усерас. з’езда Саветаў у студз.—лют. 1918, выказаўся за ліквідацыю іх як самаст. органаў. Вясной 1918 распушчаны ці рэарганізаваны ў зямельныя аддзелы Саветаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (19.11.1875, в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.6.1946),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1944). Скончыў 4-класную школу (1889). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 і Кастр.рэвалюцыі 1917. Старшыня ЦВК РСФСР (з 1919), ЦВКСССР (з 1922) і Прэзідыума Вярх. Савета СССР (з 1938). Чл.КПСС (з 1898), яе ЦК (з 1919) і Палітбюро ЦК (з 1926). Выконваў пераважна прадстаўнічыя функцыі. Неаднаразова быў у Беларусі, у т. л. 11.7.1935 на юбілейнай сесіі ЦВКБССР у Мінску ўручыў рэспубліцы ордэн Леніна. У Беларусі ў сав. час яго імем названы прадпрыемствы, калгасы, вуліцы; помнікі ў Мінску, Гомелі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫ́ЛЬЯ (ісп. guerilla ад guerra вайна),
назва партызанскай вайны ў Іспаніі і краінах Лац. Амерыкі. Найб. вядома ісп. герылья пач. 19 ст. (барацьба нар. мас супраць франц. акупантаў у час рэвалюцыі 1808—14).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К»,
прыватная газета. Выдавалася штодзённа з 21.1(3.2).1916 да 12.7.1919 у Віцебску на рус. мове. Да Кастр.рэвалюцыі прытрымлівалася памяркоўна-ліберальнага кірунку, вяла палеміку з чарнасоценнымі арг-цыямі. Друкавала інфармацыю пра ваен. дзеянні на франтах 1-й сусв. вайны, пра ўнутр. і міжнар. становішча краіны, эканам. стан Віцебскай губ., пра сац.-эканам. і бытавыя праблемы горада. Вітала Лют. рэв. 1917, падтрымлівала Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Часовы ўрад Расіі. Пасля Кастр.рэвалюцыі падтрымлівала дзейнасць органаў сав. улады. Выступала супраць абвяшчэння БНР, вітала абвяшчэнне БССР. Асвятляла тэатр., муз. і літ. жыццё горада, рэкламавала кінематограф, эстраду, аперэту. У 1917 друкавала дадатак «Вечерний бюллетень», у 1918—19 — гумарыстычную старонку «Витебский писк».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУЭ́ЛА ((Azuela) Марыяна) (1.1.1873, г. Лагас дэ Марэна, Мексіка — 1.3,1952),
мексіканскі пісьменнік. Раманы «Няўдачнікі» (1908), «Пустазелле» (1909) пра грамадскае жыццё Мексікі ў часы дыктатуры П.Дыяса. Удзельнік Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17, падзеі якой адлюстраваў у рамане «Тыя, хто ўнізе» (1916). У раманах «Касіки» (1917), «Муха», «Хваляванні добрапрыстойнай сям’і» (абодва 1918), «Таварыш Пантоха» (1937), «Новая буржуазія» (1941), «Праклён» (1955) і інш. расчараванне вынікамі рэвалюцыі, непрыняцце паслярэв. рэчаіснасці. Раманы «Ліхадзейка» (1923), «Адплата» (1925), «Светлячок» (1931) пазначаны рысамі сюррэалізму, псіхааналізам з ухілам у паталогію.
Тв.:
Рус.пер. — Те, кто внизу: Роман о мексик. революции // Асуэла М. Те, хто внизу;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЧ Іван Андрэевіч (падп.псеўд.Таёжны; 1881; в. Ясьманаўцы Валожынскага р-на Мінскай вобл. — кастр., удзельнік грамадз. вайны. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Хаваючыся ад паліцыі, выехаў у Сібір. Пасля Кастр.рэвалюцыі 1917 чл. Краснаярскага губрэўкома. Для барацьбы з Калчаком у лют. 1919 стварыў у с. Шытка Канскага пав. Енісейскай губ.партыз. атрад, з ім удзельнічаў у паўстанні, якое ахапіла 13 валасцей. Больш за 1000 партызанаў бесперапыннымі дыверсіямі на ўчастку Тайшэт-Тулун Сібірскай чыг. зрывалі забеспячэнне белагвардзейцаў на Усх. фронце, стварылі т.зв. «тайшэцкую затычку». Біч быў камісарам шыткінскіх партызанаў, узначальваў лятучы лыжны атрад. У вер. 1919 трапіў у палон, пасля катаванняў павешаны. У Тайшэце помнік Бічу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМБІ́НСКІ ((Dembiński) Генрык) (16.1.1791, в. Стшалкаў Келецкага ваяв., Польшча — 13.6.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. Вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі ў Вене, служыў у войску герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у кампаніях войск Напалеона. У час паўстання 1830—31 капітан, пасля палкоўнік, генерал брыгады. Пад Райградам разбіў рус. атрад ген. Ф.В.Остэн-Сакена (29.5.1831). Летам 1831 уступіў на тэр. Беларусі, але неўзабаве адышоў у Польшчу. Нам. галоўнакамандуючага, потым губернатар Варшавы і галоўнакамандуючы польскім войскам. Здаў Варшаву рус. войскам. Пасля паражэння паўстання жыў за мяжой, служыў у егіпецкай арміі. Удзельнік венгерскай рэвалюцыі 1848—49, галоўнакамандуючы рэв. арміяй. Пасля паражэння рэвалюцыі жыў у Турцыі, Францыі. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬФАНД (Хаім Янкель Шыманавіч) (літ.псеўд.А.І.Літвак; 1877, г. Слуцк Мінскай вобл. — 1932),
палітычны дзеяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў Бунда, з 1905 чл. яго ЦК. Неаднаразова быў арыштаваны, у 1896—1902 у ссылцы ў Якуцку. У 1915—17 прадстаўнік Бунда ў ЗША. Пасля Лют.рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Да Кастр.рэвалюцыі 1917 паставіўся адмоўна. На XI канферэнцыі Бунда (1919, Мінск) узначаліў с.-д. крыло. У 1921 арыштаваны органамі ДПУ, пасля вызвалення жыў у Вільні. З 1925 у ЗША.
Тв.:
Мелкобуржуазный социализм на еврейской почве: (Критика «теории» социалистов-сионистов). СПб., 1906;
Поалей сионизм: Новое течение в рус. еврействе — рабочий сионизм: Критический очерк. СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАМЕ́ЕЎ (Канстанцін Сцяпанавіч) (літ.псеўд.Гудок, Гудок-Ерамееў і інш.; 6.6.1874, Мінск — 28.1.1931),
савецкі парт. і ваен. дзеяч, журналіст. У с.-д. руху з 1896, неаднаразова арыштаваны, быў у эміграцыі. У 1910—15 у рэдакцыях газ. «Звезда», «Правда» і інш. Пасля Лют.рэвалюцыі 1917 чл. Бюро ЦКРСДРП(б). У час Кастр.рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. Са снеж. 1917 камандуючы войскамі Петраградскай ваен. акругі. Удзельнік грамадз. вайны. Адзін з арганізатараў Дзяржвыда, рэдактар «Рабочей газеты», час. «Крокодил» (1922—28) і інш. З 1924 чл.РВССССР, з 1925 нач. Палітупраўлення Балт. флоту. Пазней на дыпламат. і выдавецкай рабоце. Аўтар прац пра Кастр. рэвалюцыю, грамадз. вайну. Чл.ЦКК РКП(б) у 1924—25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ (Муамар) (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж. дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен. каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр. сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).