БРАХІСТАХРО́НА (ад грэч. brachistos самы кароткі + chronos час),
крывая самага хуткага спуску. Напр., калі пункты A і B ляжаць не на адной вертыкалі ў полі сілы цяжару, то шарык пры руху ўздоўж брахістахроны за самы кароткі час прыйдзе з пункта A у пункт B. Калі няма сіл супраціўлення, брахістахрона — цыклоіда з гарыз. асновай і пунктам звароту, які супадае з пунктам A. Рашэнне задачы аб брахістахроне (І.Бернулі, 1696) — зыходны пункт для развіцця варыяцыйнага злічэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫ ПУНКТ,
1) пункт на дыяграме стану, які адпавядае крытычнаму стану рэчыва; канцавы пункт на крывой раўнавагі 2-фазнай сістэмы. Характарызуецца крытычнымі значэннямі т-ры, ціску і аб’ёму. Пры набліжэнні да К.п. страчваюцца адрозненні шчыльнасці, складу і інш.фіз. уласцівасцей фаз. Пры т-рах, больш высокіх за крытычную тэмпературу, магчымы неперарыўны (без фазавага пераўтварэння) пераход з газападобнага стану рэчыва ў вадкі.
2) Асобны выпадак пунктафазавага пераходу. Характарызуецца стратай тэрмадынамічнай устойлівасці паводле шчыльнасці або саставу рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАВІ́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пунктаням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМНІСКА́ТА (лац. lemniscatus літар. ўпрыгожаны стужкамі), плоская крывая, для якой здабытак адлегласцей ад кожнага пункта M да дадзеных пунктаў (фокусаў F1, F2, ... Fn) роўны пастаяннаму ліку. Пры n=2 і пастаянным ліку, роўным квадрату палавіны міжфокуснай адлегласці a, крывая наз.лемніскатай Бернулі (разгледжана Я.Бернулі ў 1694); ураўненне ў прамавугольных каардынатах
, у палярных —
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАНА КО́ЛЬЦЫ,
канцэнтрычныя светлыя і цёмныя кольцы, што назіраюцца вакол пункта судатыкнення сферычных паверхняў дзвюх лінз або выпуклай сферычнай лінзы з плоскай пласцінкай пры асвятленні іх монахраматычным святлом. Апісаны І.Ньютанам у 1675. Узнікаюць у выніку інтэрферэнцыі святла ў тонкім паветр. зазоры паміж судатыкнёнымі паверхнямі. Пры асвятленні немонахраматычным (напр., белым) святлом Н.к. становяцца каляровымі. Назіранне формы кольцаў з’яўляецца зручным метадам кантролю якасці шліфоўкі пласцінак і лінз, а таксама праверкі дакладнасці формы плоскай і сферычнай паверхняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАПЕРАМЕ́ННЫ РУХ,
механічны рух часціцы (матэрыяльнага пункта), пры якім модуль тангенцыяльнага паскарэння (у выпадку прамалінейнага руху модуль поўнага паскарэння) застаецца пастаянным. Пры Р.р. праекцыя скорасці v часціцы на напрамак руху і шлях S, пройдзены ад пач. становішча, у кожны момант часу t вызначаюцца формуламі: v = v0 + at, s = v0t + at2/2, дзе v0 — пач. скорасць, a — праекцыя тангенцыяльнага (поўнага) паскарэння на напрамак руху. Пры a > 0 рух роўнапаскораны, пры a < 0 — роўназапаволены, пры a = 0 — раўнамерны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСКАНЕ́ЧНА ВЯЛІ́КАЯў матэматыцы,
пераменная велічыня, што ў зададзеным працэсе становіцца і застаецца па абсалютнай велічыні большай за любы папярэдне зададзены лік; адваротная да бесканечна малой. Калі x — бесканечна вялікая, то скарочана запісваюць lim x = ∞, або x → ∞. Функцыя будзе бесканечна вялікай у наваколлі пункта x0, калі для любога ліку N>0 знойдзецца такі лік δ>0, што для ўсіх x ≠ x0 і такіх, што |x-x0|<δ, выконваецца няроўнасць ||>0. Скарочана гэта запісваюць limx→x0 = ∞.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’АЛАМБЕ́РА ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў дынамікі, паводле якога пры далучэнні сіл інерцыі да зададзеных (актыўных) сіл і рэакцый накладзеных сувязей атрымліваецца ўраўнаважаная сістэма сіл. Устаноўлены Ж.Д’аламберам. З Д.п. вынікае, што для кожнага пункта сістэмы
, дзе — актыўная сіла, што ўздзейнічае на дадзены пункт, — рэакцыя накладзенай сувязі (гл.Сувязі механічныя), — сіла інерцыі. Д.п. дазваляе выкарыстаць метады статыкі для рашэння задач дынамікі, напр., для вызначэння рэакцыі сувязей, калі вядомы закон руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНА́ТЫ (ад лац. co разам, сумесна + ordinatus упарадкаваны, вызначаны) у матэматыцы, сістэма лікаў ці інш. сімвалаў, якія вызначаюць становішча матэм. аб’екта (пункта) на зададзенай лініі, паверхні, у трохмернай прасторы ці ў абагульненай геам. прасторы. Паміж сістэмамі лікаў і пунктамі прасторы ўстанаўліваецца ўзаемна адназначная адпаведнасць, якая можа быць зададзена мноствам спосабаў. Правіла задання адпаведнасці наз. сістэмай каардынат. Гл.Дэкартава сістэма каардынат, Сферычная сістэма каардынат, Цыліндрычная сістэма каардынат, Палярная сістэма каардынат. К. выкарыстоўваюцца ў геадэзіі (гл.Геадэзічныя каардынаты) і ў геаграфіі (гл.Геаграфічныя каардынаты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСАЖУ́ ФІГУ́РЫ,
замкнёныя траекторыі пункта, які ўдзельнічае адначасова ў 2 гарманічных ваганнях ва ўзаемна перпендыкулярных напрамках. Названы ў гонар франц. вучонага Ж.Лісажу, які вывучаў такія траекторыі. Л.ф. назіраюцца, напр., з дапамогай электрон-напрамянёвага асцылографа. Канкрэтны выгляд Л.ф. залежыць ад суадносін паміж частотамі, фазамі і амплітудамі абодвух ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы для даследавання гэтых суадносін, а таксама формы ваганняў.
Від Лісажу фігур пры розных суадносінах паміж перыядамі (1:1, 1:2 і г.д.) і рознасцях фаз (0, π/4, π/2).