рака на мяжы Таджыкістана і Афганістана, левая састаўляючая Амудар’і. Даўж. 921 км, пл. басейна 114 тыс.км². Утвараецца ад сутокаў рэк Памір і Вахандар’я. Цячэ пераважна ў вузкай даліне. Гал. прытокі: Гунт, Бартанг, Язгулем, Ванч, Кызылсу. Сярэдні расход вады 1032 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 118 км ад вусця. Па даліне П. праходзіць аўтатракт Душанбе — Харог. На П. — гарады Харог, Пяндж (Таджыкістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЫДЫЯ́Н МАГНІ́ТНЫЗямлі,
праекцыя сілавой лініі геамагнітнага поля на паверхню Зямлі (гл.Магнітнае поле Зямлі). М.м. — складаныя крывыя, якія сыходзяцца ў паўн. і паўд.магнітных полюсах Зямлі. Плоскасць М.м. — верт. плоскасць, што праходзіць праз месца назірання і мае ў гэтым пункце вектар напружанасці геамагнітнага поля. Вугал паміж плоскасцю М.м. (у ёй размяшчаецца стрэлка магнітнага компаса) і плоскасцю геагр. мерыдыяна (гл.Мерыдыян зямны) у дадзеным пункце зямной паверхні наз. магнітным схіленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛДА́ЙСКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Валдай,
на ПнЗ Рускай раўніны, у Расійскай Федэрацыі. Водападзел вярхоўяў Волгі, Зах. Дзвіны і інш.Даўж. больш за 600 км, выш. да 343 м. Складаецца з марэнных градаў і ўзгоркаў (Ціхвінская града, Вепсаўскае узв.), якія ўзніклі на выступе карэнных парод (каменнавугальныя вапнякі, мергелі, гліны). Шмат азёр, у т. л. Селігер, Валдайскае, Верхняволжскія і інш. Моцна забалочанае. Хваёвыя лясы чаргуюцца з апрацаванымі палямі. Па паўд.-ўсх. ускраіне Валдайскага ўзвышша праходзіць мяжа валдайскага зледзянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУА́ЛА (Douala, Duala),
горад на З Камеруна. Знаходзіцца на левым беразе р. Вуры, за 21 км ад яе ўпадзення ў Гвінейскі зал., злучаны мостам з портам Банаберы на правым беразе ракі. Адм. ц. Прыбярэжнай правінцыі. 1200 тыс.ж. (1993). Гал. акіянскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, харчасмакавая, хім., лесапільная. Праз Д. праходзіць таксама частка тавараабароту Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Чада. Панафрыканскі ін-т развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́Й,
рака ў Краснаярскім краі Расіі, правая складаючая р. Хатанга. Даўж. 1409 км, пл.бас. 176 тыс.км². Бярэ пачатак на плато Путарана, цячэ на ПдУ па Сярэднесібірскім пласкагор’і, праходзіць цераз азёры Харпіча і Дзюпкун. Пасля ўпадзення справа р. Ваяволіхан паварочвае на ПнУ; нізоўі на Паўн.-Сібірскай нізіне. Парожыстая. Гал. прытокі: Маера, Катуйкан, Эрыечка (справа), Чангада, Тукалан (злева). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з канца вер. — 1-й пал.кастр. да канца мая—чэрвеня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫЯ́ЛЬНЫ ПУНКТ,
цела, памеры і формы якога неістотныя пры апісанні некат. канкрэтных выпадкаў яго руху; адзін з асн. ідэалізаваных аб’ектаў класічнай механікі. Характарызуецца масай; становішча ў прасторы вызначаецца каардынатамі геам. пункта, у якасці якога звычайна выбіраецца цэнтр цяжару (цэнтр мас) цела (мех. сістэмы). Практычна кожнае цела можна лічыць М.п., калі яно рухаецца паступальна і адлегласці, якія праходзіць цела ўздоўж траекторыі, значна большыя за яго памеры (напр., рух Зямлі і інш. планет вакол Сонца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКО́ПСКІ ПЕРАШЫ́ЕК Злучае Крымскі п-аў з мацерыком, раздзяляе Каркініцкі зал. Чорнага м. і воз.Сіваш. Даўж. каля 30 км, шыр. 8—23 км. Выш. да 20 м. Складзены з глін і суглінкаў. Берагі стромкія (да 5 м). Паверхня — раўніна са стэпавай расліннасцю. Салёныя самасадачныя азёры (Старое, Чырвонае). Па П.п. праходзіцьПаўн.-Крымскі канал. У час грамадз. і Вял.Айч. войнаў на П.п. адбываліся жорсткія баі (у 1920, 1941 і 1943—44).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІНО́ЙС (Illinois),
штат на Пн ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўн.-Усх. цэнтра. На ПнУ прымыкае да воз. Мічыган, на З мяжа праходзіць па р. Місісіпі, на У — па р. Агайо і яе прытоку р. Уобаш. Пл. 146 тыс.км², нас. 11830 тыс.чал. (1995). Адм. ц. — г. Спрынгфілд, найб. горад, прамысл. цэнтр, чыг. вузел і порт на Вял. азёрах — Чыкага. Гар. насельніцтва 83%.
Паверхня — узгорыстая раўніна (выш. да 376 м на Пн). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 24 °C. За год выпадае да 1000 мм ападкаў. Гал. рака Місісіпі з прытокамі Рок, Ілінойс, Каскаскія, Агайо. Пераважаюць урадлівыя чарназёмныя глебы. І. — адзін з высокаразвітых індустр.-агр. штатаў ЗША Асн. галіны апрацоўчай прам-сці: электратэхн., электронная, вытв-сцьпрамысл., буд. абсталявання і с.-г. прылад, сродкаў транспарту, чорная металургія, харч. (мясная, мукамольная, тлушчавая), хім., нафтаперапр., паліграф., гарбарна-абугковая. Здабыча нафты, каменнага вугалю, плавіковага шпату, буд. матэрыялаў. Вырошчваюць кукурузу, сою (2-е месца ў ЗША), люцэрну, пшаніцу, ячмень, жыта, авёс, агародніну. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, хатнюю птушку. Развіты чыг. і аўтамаб. транспарт. Праз І. праходзіцьІлінойскі водны шлях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНЕ́Ц,
магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Дзейнічае з 1905. Даўж. 50 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Росахі Пружанскага р-на, праходзіць па зах. частцы Прыпяцкага Палесся, упадае справа ў Ясельду каля в. Перасудавічы Бярозаўскага р-на, за 145 км ад яе вусця. Асн. прытокі — каналы Задваранскі, Ястрабельскі (справа), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжаўскі і інш. У пойме канала наліўныя сажалкі. Гідралагічны пост Рыгалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯГЕЛЬМІ́НТЫ [ад бія... + грэч. helmins (helminthos) чэрві],
група паразітычных чарвей, цыкл развіцця якіх праходзіць са зменай гаспадароў. Лічынка развіваецца ў арганізме прамежкавага гаспадара, а дарослая асобіна — у т.зв. дэфінітыўным (канчатковым) гаспадары. Прамежкавымі гаспадарамі бываюць беспазваночныя (малюскі, ракападобныя, рыбы і інш.) і пазваночныя жывёлы (млекакормячыя, земнаводныя, рыбы і інш.); колькасць іх ад 1 да 3. Да біягельмінтаў адносяцца ўсе смактуны (трэматоды), стужачныя чэрві (цэстоды), скрэбні (акантацэфалы), многія круглыя чэрві (нематоды). Узбуджальнікі гельмінтозаў чалавека і жывёл. Гл. таксама Геагельмінты.