ускладнены спосаб развіцця некат. паразітычных насякомых, калі лічынка праходзіць да 6 фаз (узростаў) развіцця, якія адрозніваюцца паміж сабой марфал. і біял. ўласцівасцямі. Пашыраны ў некат. жукоў, перапончатакрылых, двухкрылых, сеткакрылых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ННІЦЫ,
слінявіцы (Cercopidae, або Aphrophoridae), сямейства сысучых насякомых падатр. цыкадавых атр. раўнакрылых. Каля 3 тыс. відаў. Пашыраны ў тропіках і ўмераных зонах. Жывуць пераважна ва ўвільготненых мясцінах. На Беларусі 8 відаў; найб.пашыраны П. альховая (Aphrophora alni), звычайная, або слінявая (Philaenus spumantis), цвердакрылая (Lepyronia coleoptrata). П. звычайная шкодзіць сцёблам і лісцю пладовых дрэў, пладовых і дэкар. кустоў, суніц і інш.
Даўж. да 12 мм. Афарбоўка зеленаватая, бурая, радзей чорная або плямістая. Спіна апушаная, надкрылы шчыльныя, скурыстыя Заднія ногі скакальныя. Кормяцца сокамі раслін. Лічынкі развіваюцца на раслінах у камяках пенападобнай слізі, т.зв. «зязюліны сліны» (адсюль другая назва). якую выдзяляюць спец. васковыя залозы. У тропіках некат. віды П. утвараюць капеж з выдзяленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫЯ ВАЎКІ́.
філанты (Philanthus), род рыючых вос атр. перапончатакрылых. Каля 135 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі найб.пашыраны П.в. звычайны (P. triangulum), які селіцца вял. калоніямі паблізу пчальнікоў і шкодзіць пчалярству.
Даўж. да 17 мм. Цела чорнае, сегменты брушка з жоўтымі палосамі. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, Праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак. Самка будуе ў глебе верт. норку глыб. каля 1 м з бакавымі камерамі, дзе развіваюцца лічынкі. Палююць на пчол меданосных, паралізуюць іх джалам і прыносяць у гняздо на корм лічынкам. Ператварэнне поўнае. Зімуе лічынка. За год 1 генерацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬСКІЯ ПАСЕ́ЛІШЧЫ,
населеныя пункты (вёскі, пасёлкі і інш.) па-за гарадскімі тэрыторыямі. Паводле колькасці жыхароў С.п. ўмоўна падзяляюцца на малыя (да 100), сярэднія (100—500) і буйныя (больш за 500 чал.). Найб.пашыраныс.-г. паселішчы, дзе жыхары заняты ў сельскай гаспадарцы; існуюць С.п. з іншай занятасцю (абслугоўванне чыг. станцый, лячэбных і сан.-курортных устаноў, у лясной гаспадарцы і інш.) і змешаныя. На Беларусі паводле перапісу насельніцтва 1999 існуе 23 459 С.п. (3084 тыс.чал.), у т. л. малых вёсак — 16 774, сярэдніх — 5311, буйных — 1374. Дробныя С.п. найб.пашыраны на ПнЗ, буйнанаселеныя на Пд, у палескай зоне. Гл. таксама Сельскае насельніцтва.
Дз.М.Кудзелка.
Да арт.Сельскія паселішчы. Вёска Гуменаўшчына ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, ельнікі,
фармацыя карэнных хвойных лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае елка. Адносяцца да прыродна-прагрэсіўных эдыфікатараў, здольных укараняцца ў інш. фітацэнозы і выцясняць іх. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі займаюць 9,6% агульнай пл. лясоў. Пашыраны амаль па ўсёй тэр. рэспублікі; 70% іх сканцэнтравана на Пн. Ўзрост тэхн. спеласці 81—90 гадоў. У выніку павышанай эксплуатацыі ў Я.л. пераважаюць маладнякі. Прадукцыйнасць высокая, насаджэнні вышэйшых банітэтаў (Ia—II) складаюць каля 96%. Ценевынослівасць елкі спрыяе фарміраванню насаджэнняў з высокай паўнатой, самкнутым полагам. Вылучаюць 12 тыпаў Я.л.: імшыстыя, кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, даўгамошныя і інш. Я.л. маюць вял. прыродаахоўнае і гасп. значэнне. Даюць высакаякасны буд. матэрыял, сыравіну для цэлюлозна-папяровай прам-сці, атрымання віскознага валакна, кармавых дражджэй, спірту, каніфолі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЖА́ЛКАВЫЯ (Tremellales),
парадак гетэрабазідыяльных грыбоў. Вядома каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. На Беларусі 10 відаў з родаў дрыжалка, эксідыя, трэмеладон. Сапратрофы. Трапляюцца на ўсёй тэрыторыі на старых пнях, ламаччы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКІ́СТА (ад ісп. conquista заваяванне),
пашыраны ў гіст. л-ры тэрмін, які ўжываўся ў дачыненні да перыяду заваявання Мексікі, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі іспанцамі і партугальцамі ў канцы 15—16 ст.Гл. таксама Канкістадоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФІ́ТЫ [ад мікра... + ...фіт(ы)],
расліны (пераважна водарасці), якія маюць мікраскапічныя памеры і ўваходзяць у склад фітапланктону. М. — першае звяно агульнага харч. ланцуга экасістэмы вадаёма. На Беларусі пашыраны М. са складу дыятомавых, сіне-зялёных, зялёных і інш. водарасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́Ў,
мелодыя, прызначаная для вак. выканання (часам і інстр. мелодыя напеўнага характару). У прафес. музыцы тэрмінам «Н.» наз. пераважна мелодыі кантыленнага складу. Найб.пашыраны ў этнамузыкалогіі, дзе Н. называюць мелодыі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАБЯРЭ́ЗІНСКАЯ РАЎНІ́НА,
фізіка-геагр. раён Перадпалескай правінцыі, у цэнтры Беларусі. Займае ўсх.ч. Мінскай, зах. Магілёўскай, паўн. Гомельскай абласцей. Мяжуе з Мінскім і Аршанскім узвышшамі на ПнЗ і Пн, Аршанска-Магілёўскай і Чачорскай раўнінамі на ПнУ і У, Беларускім Палессем на Пд і Капыльскай градой з прылеглымі да яе раўнінамі на 3. Выш. 150—180 м. Працягнулася з Пн на Пд на 165 км, а 3 на У на 90—170 км. Пл. 28,1 тыс.км².
Ц.р. прымеркавана да ўсх. схілаў Беларускай антэклізы і паўд.-зах. часткі Аршанскай упадзіны. У платформавым чахле найб.пашыраны адклады верхняга пратэразою, палеазою (пераважна дэвону), мезазою і кайназою. Пароды антрапагену (бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага і паазерскага зледзяненняў) складаюць покрыва магутнасцю 40—130 м. На паверхні раўніны пашыраны водна-ледавіковыя розназярністыя пяскі з галькай і дробнымі валунамі, супескі, месцамі марэнныя адклады, на ўзвышаных участках лёсападобныя пароды, у далінах рэк алювіяльныя пяскі, у забалочаных паніжэннях торф і інш.
Рэльеф сфарміраваўся пад уплывам сожскага зледзянення. Паверхня пласкахвалістая, паніжаецца на Пд, дзе абс. адзнакі на 20—30 м ніжэй, чым на Пн. Пашыраны зандравыя раўніны, асабліва ў міжрэччы -Друці і Бярэзіны. Развіты дзюнна-ўзгорысты рэльеф, другасныя марэнныя раўніны з плоскай паверхняй. Трапляюцца размытыя краявыя грады, найб. выразныя каля гарадоў Бабруйск, Любань, Асіповічы. Пашыраны лагчыны сцёку расталых ледавіковых вод, затарфаваныя катлавіны. Шматлікія рачныя даліны маюць поймавыя і да 2 надпоймавых тэрас, схілы парэзаны ярамі. Найб. рэкі Дняпро з Друццю, Бярэзіна з прытокамі, Пціч, вярхоўі Арэсы і Случы (з Мораччу). Азёры невял. (Судабле, Сяргееўскае), у поймах шмат старычных азёр. На міжрэччах балоты вярховыя і пераходныя, у далінах рэк і паніжэннях — нізінныя. Вадасховішчы: Чырвонаслабодскае на р. Морач, Салігорскае на р. Случ, Любанскае на р. Арэса, Чыгірынскае на р. Друць і Асіповіцкае на р. Свіслач. Карысныя выкапні: калійныя і каменная солі, легкаплаўкія гліны, пяскі сілікатныя і буд., пясчана-жвіровы матэрыял, мел, сапрапель, торф, мінер. воды. Глебы дзярнова-падзолістыя, у паніжэннях — тарфяна-балотныя, па далінах — алювіяльныя. Пад лесам 41%. Найб.пашыраны хваёвыя і шыракаліста-хваёвыя лясы. Трапляюцца яловыя, дубовыя, грабавыя, чорнаальховыя, асінавыя, бярозавыя лясы і рэдкія на Беларусі ліпнякі. Па далінах рэк разнатраўныя лугі. Пад ворывам больш за 30% тэр. У межах раўніны заказнікі: гідралагічны — Заазер’е, біял. — Амяльнянскі, Дзянісавіцкі, Кайкаўскі, Копыш, Мацеевіцкае, Струменскі, Чачэрскі, Чэрнеўскі, Фаліцкі Мох.
Л.У.Мар’іна.
Цэнтральнабярэзінская раўніна. Краявід у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці.