рускі кінарэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1958). Дэбютаваў на кінастудыі «Ленфільм». У 1962—68 і 1982—90 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1969—80 на кінастудыі імя Горкага. Сярод фільмаў: «Горад майстроў» (1966), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1967), «Здабытак рэспублікі» (1972), «Канцэрт» (1973), «Ёсць ідэя» (1977), «Асенні падарунак феяў» (1984), «Палёт у краіну пачвар» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́ЛАБАЎ (Віталь Міхайлавіч) (н. 18.6.1937, с. Старая Збур’еўка Херсонскай вобл., Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Азербайджанскі ін-т нафты і хіміі (1959), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1974). У 1963—81 у атрадзе касманаўтаў. 6.7—24.8.1976 з Б.В.Валынавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-21» (як бортінжынер) і на арбітальнай станцыі «Салют-5». Правёў у космасе 49,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІНГЕМ ((Cunningham) Уолтэр) (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм.палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЎЧАНКА (Анатоль Сямёнавіч) (21.5.1941, г.п. Краснакуцк Харкаўскай вобл., Украіна —6.8.1988),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1987), лётчык-касманаўт СССР (1987). Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1964), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1971). З 1981 у атрадзе касманаўтаў. 21—29.12.1987 з У.Г.Цітовым і М.Х.Манаравым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі «Саюз ТМ-4» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 7,92 сут.
першы касманаўт Афганістана. Герой Рэспублікі Афганістан (1988), Герой Сав. Саюза (1988). Скончыў політэхн.ін-т (1976, г. Кабул), Ваенна-паветр. акадэмію (1987). У 1988 у атрадзе касманаўтаў. 29.8—7.9.1988 з У.А.Ляхавым і В.У.Паляковым здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз ТМ-6» і арбітальнай станцыі «Мір» (пасадка на касм. караблі «Саюз ТМ-5»). У космасе правёў 8,9 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СА ((Roosa) Сцюарт) (н. 16.8.1933, г. Дуранга, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (з 1976 у адстаўцы). Скончыў Каларадскі ун-т (1962), школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 31.1—9.2.1971 з А.Шэпардам і Э.Мітчэлам здзейсніў палёт вакол Месяца як пілот асн. блока касм. карабля «Апалон-14». У космасе правёў 9 сут. Медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР ((Carr) Джэралд) (н. 22.8.1932, г. Дэнвер, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1954). З 1949 у ВМС ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Э.Гібсанам і У.Поўгам здзейсніў касм.палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 3-га экіпажа), у час якога тройчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 48 мін). Правёў у космасе 84,04 сут. Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РВІН ((Kervin) Джозеф) (н. 1932),
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны, капітан 1-га рангу ВМС ЗША. Скончыў каледж «Холі Крос» у Вустэры (1953), Паўн.-Зах.ун-т (1957, г. Чыкага), школу ваен.-марской авіяц. медыцыны. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Ч.Конрадам здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 1-га экіпажа), у час якога выходзіў у адкрыты космас. Працягласць палёту 28,03 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ́ ((Saint-Exupéry) Антуан дэ) (29.6.1900, г. Ліён, Францыя — 31.7.1944),
французскі пісьменнік. У 1919—21 вучыўся ў Парыжскай АМ. З 1926 грамадз. лётчык, з 1933 лётчык-выпрабавальнік, у 2-ю сусв. вайну — ваен. лётчык. Загінуў, выконваючы разведвальны палёт. Друкаваўся з 1926. У раманах «Паўднёвы паштовы» (1929), «Начны палёт» (1931), «Планета людзей» (1939, прэмія Франц. акадэміі), аповесцях «Ваенны лётчык» (1942), «Ліст да заложніка» (1943) услаўляў мужнасць подзвігу, вернасць абавязку, патрыятызм. Яго творы — своеасаблівы сплаў рэпартажу з паэт. і філас. асэнсаваннем перажытага. Сусв. вядомасць набыла філас.-лірычная казка «Маленькі прынц» (1943, неаднаразова экранізавана), у якой паэтычнасць, лірызм, сатыра спалучаюцца з глыбокім роздумам аб прыгажосці чалавечых адносін. На бел. мову асобныя творы С.-Э. пераклалі Э.Агняцвет, М.Валошка, Н.Мацяш.
Тв.:
Бел.пер. — Планета людзей. Маленькі прынц // Олдрыдж Дж. Паляўнічы;
Хемінгуэй Э. Стары чалавек і мора;
Сент-Экзюперы А. Планета людзей. Маленькі прынц. Мн., 1996;
Рус.пер. — Избранное. М., 1987.
Літ.:
Мижо М. Сент-Экзюпери: Пер. с фр. 2 изд. М., 1965;
Буковская А Сент-Экзюпери, или Парадоксы гуманизма: Пер. с пол. М., 1983;
Антуан де Сент-Экзюпери: Биобиблиогр. указ. М., 1966.