2) Тып сельскага паселішча ў Польшчы, Літве, на Украіне і Беларусі ў 16 — пач. 20 ст. Узнікла ў выніку валочнай памеры як паселішча дробнай шляхты, што не мела прыгонных і займалася сельскай гаспадаркай (гл.Ваколічная шляхта). На Беларусі найб. пашырана на З. У 2-й пал. 16 ст. ў Гродзенскім пав. існавала 37 аколіц. У канцы, 18 ст. ў Мінскай губ.было 70 аколіц, у сярэдзіне 19 ст. — 149. Складалася з 3—70 двароў. Забудова была бессістэмная. Назвы пераважна па прозвішчах тых радоў, якія іх засялялі (Абуховічы, Кулікі, Эйсманты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ ЎЛАЖЭ́ННЕ 1903,
крымінальны кодэкс Расійскай імперыі, які меў на мэце ўзмацненне барацьбы з рэв. рухам і прыстасаваннем феад.крымін. заканадаўства да аховы інтарэсаў буржуазіі. У ім даваліся вызначэнні прававых паняццяў намеру і неасцярожнасці, наяўнасці свядомасці, саўдзельніцтва, падрыхтоўкі і замаху, неабходнай абароны і крайняй неабходнасці. Карная сістэма вызначалася вял. жорсткасцю і прадугледжвала пакаранне смерцю, катаргу, ссылку на пасяленне, заключэнне ў крэпасць і інш. Да каральных дзеянняў былі аднесены паліт. дэманстрацыі і стачкі, узмацнялася барацьба з маёмаснымі злачынствамі. К.ў. поўнасцю небыло ўведзена. Пачынаючы з 1904 уводзіліся пераважна главы і артыкулы, якія ўтрымлівалі новыя саставы паліт. злачынстваў і ўзмацнялі пакаранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЖЫНО́ ЛІ́НІЯ»,
сістэма доўгатэрміновых фартыфікацыйных умацаванняў і загарод на паўн.-ўсх. граніцы Францыі. Пабудавана ў 1929—36 (удасканальвалася да 1940) па ініцыятыве ваен. міністра А.Мажыно. Агульная працягласць па фронце 400 км і на глыб. 6—8 км. Мела з боку граніцы паласу забеспячэння глыб. 4—14 км. У час 2-й сусв. вайны ням. войскі ў маі 1940 ударам праз Бельгію прарвалі фронт франц. арміі на паўн. флангу, дзе буд-ва «М.л.» небыло скончана, і выйшлі ў яе тыл. Пасля адыходу франц. палявых армій ад «М.л.», ням. войскі пераадолелі яе на вузкім участку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКІТА́НТЫ (ням. Marketender ад італьян. mercatante гандляр),
дробныя гандляры прадуктамі харчавання і прадметамі салдацкага ўжытку, якія суправаджалі войскі ў паходах, на манеўрах і вучэннях, а таксама ў час вайны; мелі свае крамы ў ваен. гарнізонах. Вядомы з антычнасці. Найб. пашыраны ў эпоху феадалізму (у т. л. ў арміі ВКЛ), калі небыло цэнтралізаванага забеспячэння войск. У Зах. Еўропе М. лічыліся неад’емным элементам войска. У Францыі і інш. краінах М. часцей былі жанчыны (маркітанткі); зрэдку яны насілі асобную форму адзення і выконвалі ролю сясцёр міласэрнасці. Дзейнасць М. рэгламентавалася адпаведнымі палажэннямі і вайсковымі статутамі. Служба М. існавала да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУХАМАДЗІ́ЕЎ Фазлідзін (15.6.1928, г. Самарканд, Узбекістан — 6.10.1986),
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Друкаваўся з 1955. У кнігах нарысаў і апавяданняў «Перасяленцы» (1959), «Сад кахання» (1969), аповесцях «Узрыў, якога небыло» (1961), «Домік на ўскраіне» (1962), «Зайнабібі» (1964), «Падарожжа на той свет, або Аповесць пра вялікага Хаджу» (1966), «Японскі шоўк» (1982), рамане «Вуглавая палата» (1974) надзённыя сац.-паліт. і маральна-этычныя праблемы. У творах спалучаў лірызм і тонкі гумар, паглыблены псіхалагізм, публіцыстычны пафас і дакументалізм. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі М.Стральцоў, Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЫНО́ШВАННЕ ЦЯЖА́РНАСЦІ.
неданошанасць цяжарнасці, заўчаснае спыненне цяжарнасці да тэрміну родаў. Уключае аборт ранні (да 12 тыдняў) і позні (ад 13 да 21 тыдня), заўчасныя роды (ад 22 да 38 тыдняў), аборт і роды, што не адбыліся, таксама «прывычнае» невыношванне (калі ў мінулым было 2 і больш выпадкаў Н.ц.). Бывае вынікам уздзеяння генет., эндакрынных, інфекц., сац.-эканам. і быт. фактараў, захворванняў палавых органаў і інш. Праявы: болевы сіндром, крывяныя выдзяленні і інш. Лячэнне тэрапеўт. і хірург. (па паказаннях). Жанчыны з фактарамі рызыкі Н.ц. назіраюцца ў спец. лячэбна-прафілакт. установах. Гл. таксама Неданошанае дзіця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ЦКІ Іосіф Маркавіч (23.6.1908, г. Магілёў — 26.12.1959),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў 1-ы курс Прамакадэміі (1941). Працаваў машыністам на ледаколе «Ярмак», які ў 1938 удзельнічаў у выратаванні ледакольных параходаў «Садко», «Малыгін», «Георгій Сядоў». Апошні карабель вывесці з лядовага палону не ўдалося, таму частку яго экіпажа замянілі чл. «Ермака». У цяжкіх умовах 812-дзённага дрэйфу экіпаж з 15 маракоў, у т. л. Н., правёў цыкл назіранняў у недаследаванай частцы Арктычнага басейна, за што кожнаму з іх было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце. Пасля вайны ў Запаляр’і, загінуў на палярнай станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́РЫ (лац. paters scholarum piarum айцы набожных школ),
каталіцкі манаскі ордэн. Засн. ў 1597 ісп. святаром Іосіфам (Хасэ) Каласанцам, у 1621 зацверджаны рымскім папам Грыгорыем XV. На чале ордэна стаялі — генерал, 4 асістэнты і 4 кансультанты. Мэтай П. было выхаванне і навучанне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі школ і калегіумаў, а непаліт. ці місіянерская дзейнасць. У Польшчы П. з’явіліся ў 1642 і ў хуткім часе пашырылі сваю дзейнасць на тэр.ВКЛ. На Беларусі калегіумы П. існавалі ў Драгічыне, Лідзе, існавалі і піярскія школы. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Рас. імперыі (канец 18 ст.) П. паступова спынілі сваю дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЬСКАГА КАРАЛЕ́ЎСТВА КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1815,
канстытуцыя, якая юрыдычна замацавала ўключэнне б.ч. Польшчы ў склад Рас. імперыі. Паводле яе рас. імператар з’яўляўся таксама каралём польскім, быў галавой выканаўчай улады, меў права ўносіць змены ў канстытуцыю, зацвярджаць або адхіляць законы. Ствараўся сейм, які складаўся з Сената і Пасольскай Ізбы. Члены Сената прызначаліся каралём, Пасольскай Ізбы — выбіраліся выбаршчыкамі, якіх з-за высокага маёмаснага і адукац. цэнзаў былоне больш за 100 тыс. (з 3,3 млн. насельніцтва). Афіцыйнай мовай была абвешчана польская. Існавала польскае войска (каля 30 тыс.чал.). Пасля задушэння паўстання 1830—31 заменена Арганічным статутам Каралеўства Польскага 1832.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛЬСКАЯ (па мужу Стукалкіна) Варвара Васілеўна
(16.12.1838, Масква — 24.1.1915),
руская актрыса. Вучылася ў Пецярбургскім тэатр. вучылішчы. З 1857 актрыса Александрынскага т-ра ў Пецярбургу. Выконвала ролі дзяўчат у камедыях і вадэвілях, напр., Ліза («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Росквіт камед. даравання звязаны з пераходам С. на характарныя ролі сталых жанчын. Для творчай манеры характэрны арганічнасць пераўвасаблення, абаяльнасць, багацце сцэн. мовы. Сярод лепшых роляў: Домна Панцялеўна, Кукушкіна, Мігачова («Таленты і паклоннікі», «Даходнае месца», «Небыло ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага), Пашлёпкіна. Фёкла Іванаўна («Рэвізор», «Жаніцьба» М.Гогаля), Прастакова («Недаростак» Дз.Фанвізіна).