помнік прыроды рэсп. значэння у Беларусі (з 1988), за 5 км на ПдЗ ад в. Глыбачка Ушацкага р-на Віцебскай вобл. 3 валуны шаравата-ружовага парфірападобнага граніту. Найбуйнейшы каменьдаўж. 4 м, шыр. 2,6 м, выш. над паверхняй зямлі 1,8 м, у абводзе 12 м. Другі валун ляжыць за 30 м на Пн (даўж. 2,3 м, шыр. 2,3 м, выш. над паверхняй зямлі 0,7 м). Трэці камень знаходзіцца за 1 км на ПдЗ ад вёскі, формаю нагадвае вял. прас (даўж. 3,3 м, шыр. 1,4 м, выш. 1,6 м). Глыбачанскія валуны прынесены ледавіком каля 18 — 20 тыс. гадоў назад з раёна г. Выбарг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВАМАРЫ́Н (ад лац. agua marina марская вада),
мінерал, разнавіднасць берылу. Празрыстыя крышталі сінявата-зялёнага ці блакітнага колеру. Трапляюцца ў гранітных і слюдзяна-кварцавых горных пародах (Бразілія, ЗША, Мадагаскар, Індыя, Украіна). Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ,
старажытная адзінка масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 40 фунтаў = 14,996 кг. У канцы 19 ст.літ. К. складаў 36 рус. фунтаў і 17,5 лота, або 14,966 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛАЛІ́Т (ад ксіла... + lithos камень),
штучны буд. матэрыял з сумесі магнезіяльнага вяжучага рэчыва, пілавіння і драўнянай мукі з дабаўленнем тонкадысперсных мінер. рэчываў і пігментаў. Выкарыстоўваецца пераважна для пакрыццяў бясшвовых падлог і асноў пад падлогі з сінт. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камень (в., Валожынскі р-н) 2/576 (к.), 577; 5/302
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ННЫ КА́МЕНЬ,
кіслая каліевая соль віннакаменнай кіслаты, гідратартрат калію, C4H5O6K. Утвараецца пры браджэнні вінаграднага соку (выпадае пры адстоі він). Выкарыстоўваюць у вытв-сці віннакаменнай к-ты і таргратаў інш. металаў, як пратраву пры фарбаванні тканін (гл.Вінныя кіслоты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАГРА́ФСКІ КА́МЕНЬ,
гліністы даламіт або тонказярністы, шчыльны, светлы вапняк. Складаецца пераважна з CaCO3 (95—99%) і невял. колькасці SiO2, Al2O3 і інш. прымесей. Матэрыял, з якога вырабляюцца друкарскія формы ў літаграфіі. Найб. вядомае радовішча Л.к. Золенгофен у Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАЛІ́Т (ад піра... + грэч. lithos камень),
гіпатэтычнае рэчыва, з якога складаецца верхняя мантыя (гл.Мантыя Зямлі). Паводле хім. саставу адпавядае 1/4базальту і 3/4перыдатыту. Мяркуецца, што з П. ўтвараецца базальтавая магма і астаткавыя прадукты — дуніт і перыдатыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РМУР (ад грэч. marmaros бліскучы камень, каменная глыба),
поўнакрышталічная метамарфічная карбанатная горная парода, якая ўтварылася ў выніку перакрышталізацыі вапняку або даламіту. Колер белы, шэры, ружовы, чорны і інш. ў залежнасці ад прымесей. Цв. 3—4. Шчыльн. 1,9—2,8 г/см³. Дробнакрышт. М. адрозніваецца найб. трываласцю і лепшай паліравальнасцю. Белы М. найб. каштоўны (статуарны, скульптурны). Цэніцца таксама М. з дэкаратыўнай структурай: слаістай, паласатай, брэкчыяпадобнай, кангламератавай, маляўнічай афарбоўкай. Выкарыстоўваецца як каштоўны дэкар.камень у буд-ве, дарожна-буд. і вырабны ў скульптурных работах. Здабываецца ў многіх краінах свету, найб. каштоўны для скульптуры ў Італіі (Карарскае радовішча), Грэцыі (Параскае). У буд-ве М. наз. таксама метамарфічныя пароды сярэдняй цвёрдасці, што добра паліруюцца: мармурызаваныя вапнякі, шчыльны даламіт, карбанатныя брэкчыі і кангламераты, офікальцыт, часам змеявік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУША́РА,
у старажытнаарабскай міфалогіі вярхоўнае бажаство ў пантэоне Набатэйскай дзяржавы, апякун краіны і бог царскай дынастыі. Паводле міфа, народжаны дзевай-каменем; ідалам Д. служыў чорны камень, якому прыносілі ахвяру. Д. лічылі таксама богам-грамавержцам і атаясамлівалі з Зеўсам, Дыянісам, часам з Арэсам.