момант часу, у які цэнтр сонечнага дыска пры сваім бачным гадавым перамяшчэнні па экліптыцы перасякае нябесны экватар. Бывае двойчы на год: вясенняе (20—21 сак.), калі Сонца пераходзіць з паўд. паўшар’я неба ў паўн. (у пункце вясенняга Р.; пачатак вясны ў паўн. паўшар’і Зямлі), і асенняе (23 вер.), калі Сонца пераходзіць з паўн. паўшар’я неба ў паўднёвае (у пункце асенняга Р.; пачатак восені ў паўн. паўшар’і Зямлі).
У час Р. сутачны рух Сонца адбываецца амаль уздоўж нябеснага экватара, у выніку чаго на Зямлі (за выключэннем раёнаў геагр. полюсаў) дзень роўны ночы (адсюль назва). З прычыны прэцэсіі зямной восі пункты Р. зрушваюцца па экліптыцы насустрач бачнаму гадавому руху Сонца прыкладна на 50,3″. У канцы 20 — пач. 21 ст. пункт вясенняга Р. знаходзіцца ў сузор’і Рыбы, а асенняга — у сузор’і Дзева.
Літ.:
Цесевич В.П. Что и как наблюдать на небе. 6 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХВА́Л Віктар Васілевіч (н. 2.10.1942, в. Заполле Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (2001). Скончыў БДУ (1964), дзе і працуе (у 1973—85 нам. дэкана ф-та, у 1991—2003 нач. упраўлення навуч. і навук.-метадычнай работы, з 2004 прарэктар). Навук. працы па фіз. хіміі цвёрдага цела. Распрацаваў эл.-хім. метад даследавання тэрмадынамікі ўтварэння сплаваў алюмінію з пераходиымі элементамі, а таксама новыя катыённыя цвёрдыя электраліты для стварэння эл.-хім. датчыкаў вільготнасці. Даследаваў эл.-хім. ўласцівасці шэрагу кіслародправодных цвёрдых электралітаў і праваднікоў са змешанай іоннай і электроннай праводнасцю.
Тв.:
Термодинамические свойства твердых сплавов Al-Mn (разам з А.А.Вечарам) // Изв. АНСССР. Сер. Металлы. 1971. № 2. Методы исследования переноса заряженных частиц в оксидных материалах. Мн., 1994 (у сааўт.);
Свойства фторида кальция как твердого электролита гальванического элемента // Вестн. БГУ. Сер. 2. 2000. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́ГІН Іван Андрэевіч (9.2.1907, в. Радушкава Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 12.4.1984),
бел. фізіёлаг. Акад.АН Беларусі (1959, чл.-кар. 1956). Д-рбіял.н. (1952), праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1931). З 1938 у н.-д. ін-тах Расіі, з 1953 дырэктар Ін-та фізіялогіі, адначасова ў 1969—79 акад.-сакратар Аддз.біял. навук АН Беларусі. Навук. працы па механізмах і заканамернасцях інтэрацэптыўных рэакцый арганізма, прынцыпах структурна-функцыян. арганізацыі, узаемасувязях дывергенцыі і канвергенцыі ў дзейнасці перыферычнай і цэнтр. нервовай сістэмы і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1972. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́Ф’ЕЎ Барыс Уладзіміравіч (псеўд.Ігар Глебаў; 29.7.1884, С.-Пецярбург — 27.1.1949),
рускі музыказнавец, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1946). Акад.АНСССР (1943). Скончыў у Пецярбургу ун-т (1908) і кансерваторыю (1910, класы А.Лядава і М.Рымскага-Корсакава). У 1919—30 працаваў у Ленінградскім ін-це гісторыі мастацтваў, у 1925—43 праф. Ленінградскай кансерваторыі. З 1943 у Ін-це гісторыі мастацтваў у Маскве. Распрацаваў тэорыю інтанацыі, абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду муз. мыслення, зрабіў значны ўклад у эстэтыку, тэорыю і гісторыю музыкі, вучэнне аб муз. форме. Аўтар 10 опер, 27 балетаў, 4 сімфоній і інш.Найб. значныя балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. М., 1952—57;
Симфонические этюды. [2 изд.]. Л., 1970;
Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;
Русская музыка. XIX и начало XX века. 2 изд. Л., 1979.
Літ.:
Орлова Е., Крюков А. Академик Б.В.Асафьев. Л., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ТЧАНКА Іван Мікалаевіч (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й Вольга Фёдараўна (н. 4.3.1936, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. кіназнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1986). Дачка Ф.М.Нячая. Скончыла БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Бел. кіно разглядае з пазіцый культ. антрапалогіі [«Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—99]. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—70), зб-каў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).
Тв.:
Экран и мы. Мн., 1971;
Фильм у нас дома. Мн., 1974;
Становление художественного телефильма. Мн., 1976;
Большой мир малого экрана. Мн., 1979;
Телевидение как художественная система. Мн., 1981;
Блеск и нищета «массовой культуры». Мн., 1984;
Основы киноискусства. М., 1989;
Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЙРАН (Styron) Уільям (н. 11.6.1925, г. Ньюпарт-Ньюс, ЗША),
амерыканскі пісьменнік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Вучыўся ў Дэвідсан-каледжы (Паўд. Караліна) і ва ун-це Дзьюка. Бакалаўр мастацтваў і д-р л-ры. Дэбютаваў як пісьменнік у 1945. На яго творчасць паўплывалі У.Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960). У гіст. рамане «Прызнанні Ната Тэрнера» (1967) мастацка-філас. асэнсаванне расавай праблемы. Маральна-філас. раман «Выбар Сафі» (1979, экранізаваны ў 1982) спалучае лірыка-біягр. аповед і сац.-псіхал. анатомію злачынства, ахвярнасці і пакут у Асвенціме. Аўтар аповесцей «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зб-каў эсэ і публіцыстыкі.
Тв.:
Рус.пер. — И поджег этот дом;
Долгий марш. М., 1991;
Выбор Софи М., 1991.
Літ.:
Мулярчик А. США: Век двадцатый. М.; Мн.;
Барановичи, 1994;
Комаровская Т.Е. «Признания Ната Тернера» У.Стайрона как философский исторический роман // Человек в контексте культуры и литературы США. Мн., 1996 Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМАЖЭ́ННЕў фізіялогіі,
актыўны нервовы працэс, які прыгнечвае або прадухіляе ўзбуджэнне. Адбываецца пры ўзаемадзеянні медыятара з постсінаптычнай мембранай шляхам гіперпалярызацыі, якая зніжае ўзбудлівасць. Існуюць медыятары, здольныя выклікаць працэсы Т. і ўзбуджэння (напр., ацэтылхалін), медыятары Т. (напр., гліцын у спінным мозгу) і тармазныя нейроны (напр., клеткі Рэншоу спіннога мозга). Адрозніваюць Т. перыферычнае (адбываецца ў сінапсах на мышачных і залозістых клетках), цэнтральнае (рэалізуецца ў межах ц. н. с.), прэсінаптычнае і постсінаптычнае (у міжнейронных сінапсах), безумоўна- і ўмоўнарэфлекторнае (гл.Вышэйшая нервовая дзейнасць). Ва ўзбудлівых сінапсах Т. дзейнасці нейрона часам узнікае пад уплывам празмернага паступлення нерв. імпульсаў — песімальнае Т. (гл.Парабіёз). Ахоўнае Т. засцерагае нерв. цэнтры ад моцнага раздражнення або ператамлення. Складаныя каардынацыйныя ўзаемадзеянні паміж Т. і ўзбуджэннем — аснова нармальнай дзейнасці органаў і тканак, фарміравання паводзінскіх звычак у працэсе выспявання арганізма, эвалюцыі аналітычна-сінт. дзейнасці мозга.
Літ.: Анохин П.К. Внутреннее торможение как проблема физиологии. М., 1958; Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ Віктар Станіслававіч (н. 27.7.1930, в. Струпіна Гродзенскага р-на),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). З 1959 на гасп. рабоце ў Гродзенскай вобл., з 1967 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі Мінсельгаса Беларусі (з 1976 заг. лабараторыі, з 1981 заг. аддзела). З 1989 у Бел.с.-г. акадэміі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустр. тыпу, аграпрамысл. інтэграцыі суб’ектаў гаспадарання ў прадуктовым падкомплексе АПК.
Тв.:
Рэзервы вытворчасці мяса. Мн., 1973;
Производство говядины в Белоруссии по интенсивной технологии. Мн., 1988;
Комплексная система управления качеством труда и продукции на сельскохозяйственном предприятии. Мн., 1989 (у сааўт.);
Арендные отношения в подразделениях животноводства. Мн., 1992 (у сааўт);
Организационно-экономические отношения в агропромышленном комплексе переходного периода. Смоленск;
Горки, 1998 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.);
Роль предпринимателя как инвестора в рыночной системе производства. Горки, 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЁНАК Іван Сцяпанавіч (н. 25.1.1937, в. Семяньковічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мед. і біял.навук.Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1966 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1973 у Бел. філіяле Цэнтр.НДІ працы (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры медыцыны катастроф). З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і электронікі (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя, распрацоўцы метадалогіі прагназіравання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі ва ўмовах пастаяннай змены фактараў асяроддзя і інш.
Тв.:
Построение модели медико-экологического мониторинга в РБ (разам з Я.У.Новікавым) // Предпатология: проблемы и решения. Мн., 2000;
Территориально-дифференцированный подход к оценке здоровья населения с учетом оценки загрязнения окружающей среды (разам з С.М.Сакаловым) // Здоровье и окружающая среда. Мн., 2001;
Пути решения проблемы экологической безопасности как управляемой системы // Там жа. Мн., 2002. Т. 1.