радовішча глін у Брэсцкім р-не, каля в. Буякі. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны ад блакітна- да буравата-шэрых, сярэднедысперсныя, сярэднепластычныя, шчыльныя. Разведаныя запасы 4,9 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—7,6 м, ускрышы (торф, супескі, суглінкі, пяскі) 1,1—5,7 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і пячных кафляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВА́НЗА (Mwanza),
горад на Пн Танзаніі. Адм. ц. вобласці Мванза. Каля 300 тыс.ж. (1997). Порт і гандл.-перавалачны пункт на воз. Вікторыя. Чыгункай звязаны з Дар-эс-Саламам (Індыйскі ак.) і Кігомай (воз. Танганьіка). Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, мылаварная. З-ды па вытв-сці кантэйнераў, буд. матэрыялаў, шкла, с.-г. і ірыгацыйнага абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНІМЕ́ТР (ад мінімум + ...метр),
рычажная стрэлачная прылада для вымярэнняў адносным кантактным спосабам лінейных памераў калібраў, дэталей машын і інш. вырабаў. Вымяральны стрыжань пры дапамозе рычагоў звязаны са стрэлкай, якая паказвае велічыню памеру на шкале. Межы вымярэння ад 20 да 600 мкм. Больш дасканалыя за М. — мікракатары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],
дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́НА,
горад на З Індыі, паблізу горнага праходу праз Зах. Гаты, у штаце Махараштра. Каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл. цэнтр, цесна звязаны з Бамбеем. Прам-сць: баваўняная, шаўковая, гарбарна-абутковая, цукр., хім., машынабудаўнічая. Маратхскі ун-т. Музеі. Руіны сярэдневяковай крэпасці Шанвар-Петх. Ў прыгарадзе — буйны з-д антыбіётыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІ́ННАЯ ХРАМАТАГРА́ФІЯ,
метад раздзялення і ачысткі біялагічна актыўных рэчываў. Заснаваны на іх спецыфічным (адпаведна біял. функцыі) узаемадзеянні з лігандамі, якія звязаны з носьбітам кавалентнай сувяззю. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях для вылучэння ферментаў, антыцелаў, антыгенаў, гармонаў, вірусаў, клетак і вывучэння механізму іх дзеяння, а таксама ў медыцыне пры біяхім. аналізе. Гл. таксама Храматаграфія.
Літ.:
Туркова Я. Аффинная хроматография: Пер. с англ.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МАНТ (Beaumont),
горад на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Засн. ў 1825. 114 тыс.ж., з г. Порт-Артур і агульнымі прыгарадамі 361 тыс.ж. (1990). Марскі порт (вываз нафтапрадуктаў, хімікатаў, рысу), суднаходным каналам звязаны з Мексіканскім зал. Самы буйны ў ЗША цэнтр нафтаперапрацоўкі. Нафтахім., хім., суднабуд., харч.прам-сць. Чорная металургія. Вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА КАМЕ́ННАЙ СО́ЛІ,
у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Давыдаўка. Адкрыта ў 1941. Паклады звязаны з верхнедэвонскай саляноснай фармацыяй, прымеркаваны да Давыдаўскага падняцця Рэчыцкага вала Прыпяцкага прагіну. Соль залягае асобнымі пластамі з тонкімі праслоямі глініста-карбанатных парод. Разведаныя запасы 20,7 млрд.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—69 м. Паверхня адкладаў залягае на глыб. 823,4—880 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН І СУГЛІ́НКАЎ,
у Гродзенскай вобл., за 6,5 км на ПнЗ ад г.п. Дзятлава. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Гліны і суглінкі светла- і жаўтавата-шэрыя, шчыльныя, вязкія, пластычныя, карбанатныя, з зернямі жвіру. Разведаныя запасы 4,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,1—15,7 м, ускрышы 0,3—8 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб аглапарыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЬТАНІ́ЗМ,
прыроджанае расстройства каляровага зроку. Апісаны англ. фізікам Дж.Дальтанам у 1794. Бывае ў 8% мужчын і 0,5% жанчын; звязаны з адсутнасцю ці недастатковым функцыянаваннем аднаго з трох кампанентаў каляровага зроку. Распазнаюць Д. з дапамогай спец. (поліхраматычных) табліц і спектральных прылад (анамаласкопаў). Людзей з Д. не дапускаюць працаваць на транспарце, у авіяцыі і інш. (яны адрозніваюць у спектры толькі 2 колеры — жоўты і сіні).