рака на ПнУБразіліі. Даўж. каля 800 км, пл. басейна 84 тыс.км². Вытокі на Пн Бразільскага пласкагор’я, перасякае Прыатлантычную нізіну. Упадае ў бухту Сан-Маркус Атлантычнага ак., утварае эстуарый, агульны з р. Піндарэ. У верхнім і сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Суднаходная ў нізоўях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́У-ДО́СІ, Досі (Rio Doce),
рака на УБразіліі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна 87 тыс.км². Вытокі на Пдхр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Рэжэнсія, утварае балоцістую дэльту. У сярэднім цячэнні парожыстая. Сярэдні расход вады каля 1,1 тыс.м³/с. Суднаходная ад г. Айморэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АТЛАНТЫ́ЧНАЯ МАГІСТРА́ЛЬ»,
1) мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Бостан—Філадэльфія—Вашынгтон—Савана—Маямі, якая злучае ПнУ ЗША з узбярэжжам Мексіканскага зал. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс.км.
2) Мерыдыянальная двухпутная чыг. магістраль Мантэвідэо (Уругвай) — Курытыба — Сан-Паўлу — Рыо-дэ-Жанейра — Салвадор — Рэсіфі (Бразілія), якая злучае Уругвай з паўд. і ўсх. штатамі Бразіліі. Агульная працягласць 3,6 тыс.км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЯ́С (Goáis),
штат у цэнтр.ч.Бразіліі. Займае ч. Бразільскага пласкагор’я. Пл. 340,2 тыс.км². Нас. 4013 тыс.чал. (1991). Адм. ц.Гаянія. Аснова эканомікі — экстэнсіўная жывёлагадоўля (зебупадобная буйн. раг. жывёла). Вырошчванне кавы і бавоўны, мяса-малочная жывёлагадоўля, агародніцтва і пладаводства. Збор натуральнага каўчуку. Здабыча золата, алмазаў, нікелевай руды. Прам-сць: харч., папяровая і інш. Транспарт пераважна аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРУА́ (Juruá),
рака на ЗБразіліі (вярхоўі ў Перу), правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3280 км, пл.бас. 224 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Перуанскіх Андаў (Мантанья), сярэдняе і ніжняе цячэнні па Амазонскай нізіне ў звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі са снеж. да мая. Сярэдні гадавы расход вады каля 9000 м³/с. Суднаходная ад г. Крузейру-ду-Сул (Бразілія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭКІТЫНЬЁНЬЯ (Jequitinhonha),
рака на УБразіліі. Даўж. 1030 км, пл.бас. каля 73 тыс.км². Пачынаецца на хр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў Атлантычны ак. Жыўленне дажджавое. Летнія паводкі са снеж. да сакавіка. Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 100 км. На Ж. — г. Жэкітыньёнья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПІ́НАС (Campinas),
горад на ПдУБразіліі, штат Сан-Паўлу. Засн. ў 17 ст. 748 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (кава, бавоўна, збожжа, цукр. трыснёг). Прам-сць: маш.-буд. (у т. л.вытв-сць электравозаў і швейных машын), чорная металургія, хім., тэкстыльная. Ун-т штата, Каталіцкі ун-т. Музей прыродазнаўчай гісторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯБА́ (Cuiabá),
горад на ЗБразіліі. Адм. ц. штата Мату-Гросу. Засн. ў 1719. Больш за 300 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт суднаходства на р. Куяба (прыток р. Парагвай). Гандл.-прамысл. цэнтр раёна экстэнсіўнай жывёлагадоўлі, вырошчвання цукр. трыснягу, збору каўчуку, здабычы золата, алмазаў і інш.Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Ун-т. Філалагічная акадэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта),
мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см³. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень.