СЯРГЕ́ЕНКА Святлана Пятроўна (н. 15.4.1949, Мінск),
бел. габаістка. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). У 1972—89 і з 2000 салістка Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1991 — ансамбля «Класік-Авангард», з 1994 — малога сімф. аркестра «Мінск-аркестр», з 1996 — сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. Дыпламант міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1974), лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах (1979, Мінск).
аўстрыйскі скрыпач, дырыжор, кампазітар. З 1819 удзельнік квартэта, з 1824 пам. дырыжора аркестра І.Ланера. У 1825 арганізаваў уласны танц.аркестр, з якім шмат гастраліраваў. Адзін з папулярных майстроў танц. музыкі; стваральнік (з Ланерам) т.зв. венскага вальса. Пісаў цыклы з 5 вальсаў з інтрадукцыяй і кодай. Аўтар больш за 250 твораў, у т. л. вальсаў («Дунайскія песні», «Тальёні», «Вальс баядэрак»), кадрыляў, галопаў, маршаў і інш.
сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў г. Маладзечна Мінскай вобл.Засн. ў 1958. Размешчана ў будынку, у якім жыў Міхал Клеафас Агінскі (у 1993 вучылішчу прысвоена яго імя). Рыхтуе музыкантаў-інструменталістаў, спевакоў, дырыжораў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў дзіцячых муз. школ. У 1999/2000 навуч.г. працуюць аддзяленні: фп.; баяна і акардэона; духавых і ўдарных інструментаў; нар. струнных; струнных смычковых інструментаў; спеваў; хар. дырыжыравання; тэорыі музыкі; дэкар.-прыкладнога мастацтва (з 1995). Пры вучылішчы працуе дзіцячая муз. школа. Сярод творчых калектываў: Маладзечанскі гарадскі сімфанічны аркестр, нар. аркестры рус.нар. і духавых інструментаў (у 1975—96 дзейнічаў таксама нар. камерны аркестрнар. інструментаў); жаночы хор і хор студэнтаў тэарэт. аддзялення; вак. ансамбль «Аніма», камерныя ансамблі. У розны час у вучылішчы выкладалі: Л.Гуцін, Я.Дзягцярык, В.Іваноў, М.Казінец, В.Карэтнікаў, Т.Мдывані, Л.Свердэль, Ф.Севасцьянаў, І.Хадоска, Г.Цэпава; яго ўзначальвалі Р.Грышаеў, І.Сушкевіч, Л.Школьнікаў, А.Шунтаў, Ю.Шпадарук, Э.Кірыленка, Р.Сарока (з 1980 дырэктар). Сярод выпускнікоў: Ю.Антонаў, А.Елісеенкаў, Л.Колас, Л.Нікольскі, Т.Раеўская, А.Ціхановіч і інш. На будынку вучылішча ўстаноўлена мемар. дошка Агінскаму (скульпт. В.Янушкевіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧА́Р Іван Тарасавіч (1888, с. Крышчэнцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1944),
украінскі майстар нар. керамічнай скульптуры. Вучыўся ў свайго бацькі-ганчара. У 1935—41 вёў навучанне ў эксперым. майстэрнях пры Кіеўскім музеі ўкр. мастацтва. Аўтар востра гратэскавых па пластыцы кампазіцый на аснове традыц. ганчарнай цацкі і абрадавага посуду («Будзёнаўцы», «Белыя бягуць», абедзве 1920-я г.; «Паны на прагулцы», «Калгасны аркестр», «Дзямідавы варэнікі», 1935—36; «Малпы-музыкі», 1936; «Як мышы ката хавалі», «Перапалох», абедзве 1937; «Лісіца і журавель», 1938; «Дзям’янава юшка», 1939, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ Васіль Васілевіч (3.1.1861, г. Бежацк Цвярской вобл. — 26.12.1918),
рускі музыкант, балалаечнік-віртуоз. У 1838 1888 заснаваў у Пецярбургу першы аркестррус.нар. інструментаў (з 1923 імя Андрэева), канцэртаваў з ім па Расіі, краінах Зах. Еўропы, ЗША. Пры яго ўдзеле ўдасканалена нар. балалайка, створаны яе аркестравыя разнавіднасці; арганізаваны многія аркестры рус.нар. інструментаў. Зацвердзіў балалайку як канцэртны інструмент. Аўтар каля 40 п’ес для балалайкі і аркестра, школы ігры на балалайцы (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 20.2.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1978). З 1978 дырыжор танкавага палка ў г. Старажынец (Украіна), з 1980 аркестра штаба Прыкарпацкай ваен. акругі, з 1986 аркестра Групы сав. войск у Германіі. З 1990 нач., з 2002 маст. кіраўнік Дзярж. установы «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Аўтар шматлікіх аранжыровак, у т. л. твораў бел. кампазітараў А.Захлеўнага, І.Лучанка, Э.Ханка і інш., песень «Айчына мая», «Афіцэрскі баль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКО́ЎСКІ Эраст, бел. мастак 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Жыў у Мінску. Верагодна, вучыўся ў Пецярбургскай АМ. Працаваў пераважна ў акварэлі, пісаў жанравыя кампазіцыі, пейзажы. Стаяў на пазіцыях крытычнага рэалізму, што найб. выявілася ў творах «Сям’я цесляроў», «Апраўданая», «Асуджаны», «З прашэннем», «Бедны, але высакародны чалавек», «Жабракі». Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах у завіруху», «Зімовая дарога па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў Пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе», жанравых кампазіцый «Паляўнічая тройка», «Паляўнічыя з хартамі», «Паездка цугам», «Местачковы аркестр» (1911) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯМА́ДА Касаку (9.6.1886, Токіо — 29.12.1965),
японскі кампазітар, дырыжор. Чл.Яп.АМ (1942). Вучыўся ў Імператарскай муз. акадэміі ў Токіо (1904—08), у Вышэйшай школе ў Берліне (1908—13). У 1914 заснаваў Такійскі філарманічны аркестр. У творчасці развіваў еўрап.муз. традыцыі. Сярод твораў: оперы «Паўшая нябесная фея» (паст. 1929), «Чорныя караблі» (паст. 1939); араторыі, кантаты, сімфоніі; сімф. паэмы (у т. л. з хорам), сюіты; камерна-інстр. творы, хоры, песні і інш. Аўтар муз.-тэарэт. прац, у т. л. «Вучэнне пра гармонію і кампазіцыю» (1937).
Створана ў 1991 у Маскве ў выніку зліцця Дзярж. камернага хору СССР (існаваў з 1971) і Дзярж. сімфанічнага аркестра Мін-ва культуры СССР (існаваў з 1957). Маст. кіраўнік і гал. дырыжор капэлы В.Палянскі. Капэла ўяўляе сабой арган. адзінства двух муз. арганізмаў, якія захоўваюць пэўную творчую самастойнасць (маюць уласныя канцэртныя праграмы, гастрольныя планы, здзяйсняюць запісы). Дзякуючы асаблівай сінт. структуры калектыў мае магчымасць выконваць узоры класічнай музыкі — месы і араторыі, рэквіемы і кантаты, прызначаныя для выканання салістамі, хорам і аркестрам, у т. л. «Глорыя» А.Вівальдзі, «Месія» Г.Ф.Гендэля, месы В.А.Моцарта і Ф.Шуберта, рэквіемы Л.Керубіні, Дж.Вердзі, Моцарта, І.Брамса, А.Брукнера, «Званы» С.Рахманінава, «Вяселейка» І.Стравінскага, многія оперы ў канцэртным выкананні. Капэла — першы выканаўца многіх твораў А.Шнітке, М.Сідзельнікава, С.Губайдулінай і інш. Выступленням капэлы ўласцівыя глыбіня інтэрпрэтатарскіх канцэпцый, высокая ансамблевая культура, бездакорнае пачуццё стылю, каларыстычнае багацце гукавой палітры. Аркестр быў створаны як оперна-сімф.аркестр Усесаюзнага радыё і тэлебачання (арганізатар і першы маст. кіраўнік С.Самасуд), з 1981 яго ўзначальваў Г.Раждзественскі, пад кіраўніцтвам якога калектыў на высокім узроўні выканаў у канцэртах і запісаў на радыё ўсе сімфоніі Брукнера, Дз.Шастаковіча, А.Анегера, Шнітке і інш. Хор (арганізатар і кіраўнік Палянскі) набыў найб. вядомасць пасля ўдзелу ў Міжнар. конкурсе поліфанічных хароў «Гвіда д’Арэца» ў Італіі, дзе стаў лаўрэатам. Яго рэпертуар вялікі і разнастайны, выкананне адметнае высокай вакальна-харавой тэхнікай, прыгожым роўным гучаннем, крышталёвай яснасцю і дакладнасцю інтанавання.