РУ́ЗСКІ (Мікалай Уладзіміравіч) (18.3.1854—19 або 21.10.1918),
расійскі ваен. дзеяч, удзельнік 1-й сусв. вайны на тэр. Беларусі. Ген. ад інфантэрыі (1909), ген.-ад’ютант (1914). Скончыў Акадэмію Генштаба (1881). Удзельнік рус.-тур. 1877—78 і рус.-яп. 1904—05 войнаў. У 1902—04 нач. штаба Віленскай ваен.акругі. У 1906—09 камандаваў 21-м корпусам. З 1909 чл.Ваен. савета, з 1912 пам. камандуючага войскамі Кіеўскай ваен.акругі. У пач. 1-й сусв. вайны каманд. 3-й арміяй Паўд.-Зах. фронту, вызначыўся ў час Галіцыйскай бітвы 1914. У вер. 1914—сак. 1915 галоўнакаманд. войскамі Паўночна-Заходняга фронту. Чл.Дзярж. савета (1915). У 1915 каманд. асобнай 6-й арміяй, потым галоўнакаманд. войскамі Паўн. фронту (1915, 1916—17). У пач.Лютаўскай рэвалюцыі 1917 настаяў на адрачэнні Мікалая II ад трона. З крас. 1917 у адстаўцы. У вер. 1918 узяты ў заложнікі Каўказскай (11-й) Чырв. Арміяй, расстраляны або забіты ў выніку самасуду.
Літ.:
Данилов Ю.Н. На пути к крушению. М., 1992;
Португальский Р.М., Алексеев П.Д., Рунов В.А. Первая мировая в жизнеописаниях русских военачальников. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙСКІ,
зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб’яднанняў у відах узбр. сіл (акрамя ВПС і ВМФ), а таксама абагульняльная назва сіл і сродкаў аператыўнага і тэр. аб’яднанняў (войскі фронту, войскі арміі, войскі ваеннай акругі і інш.), злучэнняў і аб’яднанняў, якія выконваюць пэўную задачу (войскі прыкрыцця, войскі умацаваных раёнаў і інш.). Гл. таксама Войскі проціпаветранай абароны, Войскі сувязі, Дарожныя войскі, Інжынерныя войскі, Паветрана-дэсантныя войскі, Пагранічныя войскі, Ракетныя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СТРЫКТ (англ. district ад позналац. districtus),
1) адм.-тэр. адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэр. былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губ. і Беластоцкай вобл. ў час заняцця іх франц. войскамі ў вайну 1812. Тэрытарыяльна Д. супадаў з паветам. У Віленскім дэпартаменце было 11 Д., у Гродзенскім — 8, у Мінскім — 10, у Беластоцкім — 3.
2) У шэрагу краін (напр., у ЗША, Вялікабрытаніі) назва ніжэйшай адм. адзінкі суд. або выбарчай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШТВАН IСвяты
(István 1 Szent),
Стэфан I (каля 975—15.8.1038), князь (з 997), першы кароль Венгрыі [1001—38]. З дынастыі Арпадаў. Увёў у Венгрыі хрысціянства ў якасці дзярж рэлігіі, каля 1000 засн. першае архіепіскапства. Ліквідаваў племянны падзел краіны, увёў адм.-тэр.акругі — каралеўскія камітаты. У 1030 адбіў уварванне ням. войска ў Венгрыю. У 1083 кананізаваны каталіцкай царквой.
Літ.:
Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́НДА (Юрый Аўраамавіч) (29.3.1892, Мінск — 19.8.1960),
генерал-лейтэнант ветэрынарнай службы (1944). Праф. (1946). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1916). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн. і Ленінградскім франтах, удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, у Карэліі і Прыбалтыцы. У 1945—49 нач.вет. службы Ленінградскай ваен.акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАЎ (Васіль Емяльянавіч) (27.2.1903, Масква — 1.9.1975),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Маскоўскі прамысл.-эканам.ін-т (1930). З 1933 на выкладчыцкай і парт. рабоце ў Маскве. З жн. 1941 чл.ваен. савета Бранскага, нач. палітупраўлення Зах. франтоў, з крас. 1944 чл.ваен. савета 3-га Бел. фронту, які ўдзельнічаў у Беларускай аперацыі 1944. У 1945—46 чл.ваен. савета Баранавіцкай ваен.акругі. Да 1962 на ваенна-паліт. рабоце ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКІ (Ігар Іванавіч) (н. 30.5.1937, Масква),
бел. і рас. дырыжор і хормайстар. Засл. арт. Беларусі (1967). Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскае хар. вучылішча (1954), Ін-тваен. дырыжораў (1958). У 1963—68 маст. кіраўнік Ансамбля песні і танца Бел.ваен.акругі і інш.ваен.маст. калектываў. З 1995 узначальвае Дзяржаўны акадэмічны рускі хор. Аўтар песень (больш за 200), сімф. і хар. твораў, хар. і арк. апрацовак. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утворана 17.7.1924. Цэнтр г.Барысаў. Пл. 11,8 тыс.км², нас. 370,3 тыс.чал. (1925). Уключала 9 раёнаў (Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Крупскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі, Чарэйскі), 2 гарады, 7 мястэчак, 107 сельсаветаў. Акруговая газ. «Вясковая праўда». Скасавана 12.4.1927 у сувязі з узбуйненнем акруг у рэспубліцы: большасць раёнаў перададзены ў Мінскую, астатнія ў Полацкую (Лепельскі р-н) і Аршанскую (Чарэйскі р-н) акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБАРО́ДАЎ (Афанасій Паўланцьевіч) (31.1.1903, в. Акініна-Баклашы Іркуцкай вобл., Расія — 1.9.1991),
генерал арміі (1963), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, камандаваў дывізіяй, корпусам, арміяй. Пад яго камандаваннем войскі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыліся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944. У 1963—68 камандуючы войскамі Маскоўскай ваен.акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў б.СССР, з 1992 у Расіі; адна з формаў аўтаноміі (да кастр. 1977 — нацыянальная акруга). Уваходзіць у склад краю ці вобласці. На 1995 у Расіі 10 аўтаномных акруг: Агінская Бурацкая, Карацкая, Комі-Пярмяцкая, Ненецкая, Таймырская (Даўгана-Ненецкая), Усць-Ардынская Бурацкая, Ханты-Мансійская, Чукоцкая, Эвенкійская, Ямала-Ненецкая (пра кожную гл. асобны арт.). Некаторыя аўтаномныя акругі абвясцілі сябе рэспублікамі, але паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі іх статус застаецца нязменным.