Анатоль Іосіфавіч (н. 5.9.1954, Мінск), бел. вучоны ў галіне электрахіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1995 нам. дырэктара Ін-та агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па электрахіміі паўправаднікоў, даследаванні механізмаў функцыянавання мікрагетэрагенных паўправадніковых сістэм і паўправаднікоў з энергет. і структурнай неаднароднасцю ў фотаэлектрахім., электракаталітычных і фотахім. працэсах. Распрацаваў новыя тыпы электрахім. сенсараў, сістэм фотаэлектрахім. канверсіі сонечнага выпрамянення, а таксама рэгістрацыі і першаснай апрацоўкі інфармацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́Ш Сава Якаўлевіч (н. 17.10.1936, Масква),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1984). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1959) і Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1968). З 1959 на кінастудыі «Масфільм». Аўтар сцэнарыя і рэжысёр (з Х.Стойчавым) дакумент. фільма «Апошнія лісты» (1966). Паставіў фільмы: «Мёртвы сезон» (1968), «Камітэт 19-ці» (1972), «Узлёт» (1979), «Першыя старты» (1980; дакумент.), «Казкі... казкі... казкі... старога Арбата» (па п’есе А.Арбузава, 1982), «Трагедыя ў стылі рок» (1989), «Жалезная заслона» (1994) і інш. Прэміі Міжнар. кінафестываляў у Кракаве і Лейпцыгу (1967), Маскве (1979), Усесаюзнага кінафестывалю (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУН (Kuhn) Рыхард Іаган (3.12.1900, Вена — 31.7.1967),
нямецкі хімік і біяхімік. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1922). З 1929 праф. Гайдэльбергскага ун-та і кіраўнік хім.аддз. Ін-та біяхіміі імя М.Планка. Навук. працы па хіміі раслінных пігментаў (пераважна караціноідаў) і вітамінаў. Устанавіў структуру α- і β-ізамераў караціну (1933, незалежна ад П.Карэра) і прапанаваў метад іх сінтэзу (1937). Вылучыў крышталі вітаміну B2 (рыбафлавін) з сыроваткі і бялку яец, вітамін B6 (пірыдаксін) з дражджэй і прапанаваў яго структурную ф-лу. Нобелеўская прэмія 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ Анатоль Дзям’янавіч (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы паарган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ Ірэна Адольфаўна (н. 10.8.1936, в. Таўканы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1961). З 1969 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па вывучэнні ўплыву дзеяння ўгнаенняў на розных відах глебы.
Тв.:
Влияние длительного применения удобрений на плодородие дерново-подзолистой супесчаной почвы Полесья БССР и продуктивность севооборота (разам з М.П.Казлоўскай) // Агрохимия. 1983. № 3;
Баланс асноўных элементаў жыўлення і прадукцыйнасць севазвароту ва ўмовах лёгкіх глебаў Беларускага Палесся // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НЬЯ (Cunha) Эўклідыс да (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909),
бразільскі пісьменнік. Чл.Браз. акадэміі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнне навук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паўстання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КУПА́ЛІНКА»,
жаночы вакальны квартэт. Існаваў у 1966—87. Створаны пры Дзярж.нар. хоры Беларусі па ініцыятыве Г.Цітовіча. З 1976 у складзе харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». У розныя гады ў ім працавалі В.Антонава, В.Марозава, Н.Баканава, Н.Бранковіч, Н.Гумянюк, А.Цялькова. Рэпертуар «К.» ўключаў апрацоўкі бел.нар. песень (каляндарна-земляробчых, любоўна-лірычных, сямейна-быт., жартоўных), арыгінальныя творы бел. кампазітараў. Квартэт вылучаўся высокай вак. тэхнікай і выканальніцкай культурай, дакладнасцю ў перадачы стылявых асаблівасцей розных фалькл. жанраў. У 1983 на бел. тэлебачанні зняты фільм-канцэрт «Купалінка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЕ́НА, саламонава пячатка (Polygonatum),
род кветкавых раслін сям. спаржавых. Больш за 30 відаў (паінш. звестках, каля 50). Пашырана ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды: К. духмяная (P. odoratum, нар. назвы зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік) і К. шматкветная (P. multiflorum). Трапляецца ў хваёвых, мяшаных лясах, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым мясістым карэнішчам, на якім застаюцца круглыя ўціснутыя сляды леташніх парасткаў («пячаткі»). Лісце падоўжана-эліптычнае. Кветкі зеленавата-белыя, часам ружовыя, на звіслых кветаножках, адзіночныя ці ў гронках. Плод — ягада. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ Ігар Львовіч (н. 26.6.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Маскоўскі авіяц.тэхнал.ін-т (1963). З 1982 у Бел.НВА парашковай металургіі, з 1996 у Міжгаліновым ін-це павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы патэхнал. асновах і распрацоўцы абсталявання для нанясення ахоўных газатэрмічных пакрыццяў з павышанай трываласцю счаплення.
Тв.:
Газотермические покрытия с повышенной прочностью сцепления. Мн., 1990 (разам з М.А.Гелерам);
Электротермическая технология нанесения защитных покрытий. Мн., 1996 (разам з В.С.Івашкам, А.І.Шаўцовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́ЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (н. 11.12.1937, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Саратаўскі ун-т (1960).
З 1981 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі нелінейных працэсаў узаемадзеяння магутных электронных патокаў з эл.-магн. палямі нерэгулярных электрадынамічных сістэм, метадах рашэння задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Теория и оптимизация электронных приборов СВЧ. Мн., 1979;
Мощные приборы СВЧ: Методы анализа и оптимизации параметров. М., 1986.