возера (лагуна) у Венесуэле, у тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха на З і Кардыльера-дэ-Мерыда на У, на Пд ад Венесуэльскага зал. Карыбскага м., з якім з’яднана мелкаводным (2—4 м) пралівам. Пл. 16,3 тыс.км², глыб. на Пд да 250 м. Берагі нізінныя, забалочаныя. У М. ўпадае каля 50 рэк. Плошча возера скарачаецца з-за інтэнсіўнага намнажэння алювіяльных асадкаў. Суднаходства. У раёне М. вядзецца здабыча нафты. На зах. беразе праліва марскі нафтавы порт Маракайба. Праз праліў пабудаваны мост даўж. 8,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУСІЧЭ́НКА (Канстанцін Іванавіч) (9.5.1917, б. хутар Кірсаўка Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр авіяцыі (1959). Скончыў Варашылаўградскую школу ваен. пілотаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1961). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд. фронце, з 1942 у часцях авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік Сталінградскай бітвы, абароны Ленінграда, вызвалення Гомеля, Бабруйска, Мінска, Берлінскай аперацыі. Да 1963 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЕ́ВІЧ (Уладзімір Мікалаевіч) (22.3.1896, г. Крупкі Мінскай вобл. — 30.7.1944),
генерал-маёр (1941), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую ваен. школу старшага камсаставу (1923), курсы ўдасканалення камсаставу пры Ваен.-гасп. акадэміі (1937). У арміі з 1915, злют. 1918 камандзір 1-га Маладзечанскага партыз. атрада, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Волхаўскім і 1-м Бел. франтах. Стралк. дывізія на чале з М. вызначылася ў ліп. 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга, Віслы. Загінуў у баі. У Крупках М. пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РЧАНКА (Уладзімір Мацвеевіч) (н. 27.4.1949, в. Хадунь Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1971). З 1979 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па якаснай тэорыі кіравання ў дынамічных сістэмах, функцыянальна-дыферэнцыяльных ураўненнях. Распрацаваў алг. метады даследавання лінейных стацыянарных дынамічных сістэм з паслядзеяннем.
Тв.:
Об алгебраическом обосновании одного критерия управляемости // Дифференциальные уравнения. 1973. Т. 9, № 11;
К управляемости линейных систем с последействием // Докл.АНСССР. 1977. Т. 236, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКАРЭ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Mascarene Islands),
група астравоў у Індыйскім ак., на У ад в-ва Мадагаскар. Нас. больш за 1,76 млн.ж. (1996). Складаецца з 3 вял. а-воў: Рэюньён (франц. ўладанне), Маўрыкій і Радрыгес (у складзе дзяржавы Маўрыкій). Складзены з вулканічных парод. Выш. да 3069 м (на в-ве Рэюньён). Ёсць дзеючыя вулканы. Клімат трапічны, пасатны, вільготны. На наветраных схілах гор участкі вечназялёных трапічных лясоў, на падветраных — саванна. Плантацыі цукр. трыснягу, какосавай пальмы, чаю, алоэ, кавы, ванілі. Першы з еўрапейцаў дасягнуў астравоў партугалец П. ды Машкарэньяш (Маскарэньяс) у 1507.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭМАТЫ́ЧНАЕ ЧАКА́ННЕ, сярэдняе значэнне,
лікавая характарыстыка выпадковай велічыні X. Абазначаецца MX або EX. Характарызуе размяшчэнне значэнняў велічыні X і роўнае сярэдняму значэнню яе размеркавання. Звялікіх лікаў закона вынікае, што сярэдняе арыфм. значэнне велічыні X пры павелічэнні колькасці выпрабаванняў набліжаецца да MX. Паняцце М.ч. ўзнікла ў 18 ст. ў сувязі з тэорыяй азартных гульняў: калі выйгрышы гульца прымаюць значэнні X1, X2, ..., Xnз імавернасцямі p1, p2, ..., pn, дзе p1 + p2+ ... + pn = 1, то яго чаканы выйгрыш за гульню роўны MX = Xlp1 + X2p2 + ... + Xnpn (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАО́Н (Papilio machaon),
дзённы матыль сям. паруснікаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі рэдкі від, трапляецца на ўзлесках, палянах, поймавых лугах. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Крылы (размах да 9 см) жоўтыя з чорным малюнкам, на задніх крылах шырокая чорная аблямоўка з сіняватымі плямамі, каля ўнутр. ніжняга вугла аранжавая пляма. Жылкі чорныя. Вусені зялёныя або бурыя, з чорнымі папярочнымі палоскамі і чырв. крапінкамі; кормяцца і жывуць на раслінах сям. губакветных, парасонавых, складанакветных; матылі кормяцца выдзяленнямі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАВА́Р ((Medawar) Пітэр Браян) (28.2.1915, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 2.10.1987),
англійскі біёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939), працаваў у ім. З 1947 праф. Бірмінгемскага, з 1951 — Лонданскага ун-таў. У 1962—71 дырэктар Нац. ін-та мед. даследаванняў у Лондане. Навук. працы па росце і старэнні арганізма, яго рэакцыях на перасадку тканак ( у т. л. імунарэакцыях), трансплантацыйных антыгенах і антылімфацытарных сываратках. Адкрыў з’яву набытай імунаталерантнасці і ўзнавіў яе ў эксперыменце. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з Ф.М.Бёрнетам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЭ́Я,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса. Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Калі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, М. з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс. Вобраз М. знайшоў адлюстраванне ў л-ры (Эўрыпід, Сенека, П.Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э.Дэлакруа і інш.), музыцы (Л.Керубіні і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧЭ́НКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 20.10.1939, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.
Тв.:
Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разам з Т.Ф.Вінаградавай, В.П.Максімавай);
Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);