КАРЛ МАРТЭ́Л (Carolus Martellus, ад позналац. martellus молат; каля 688—22.10.741),
маярдом (правіцель) Франкскай дзяржавы [715—741], палкаводзец. Зроду Піпінідаў (пазней наз.Каралінгамі). Сын і пераемнік Піліна Герыстальскага (п.у 714), бацька Піпіна Кароткага, дзед Карла Вялікага. Разбіў сілы знаці Нейстрыі (716—717), што паўстала, герцагаў Аквітаніі і ўладальнікаў Праванса, падпарадкаваў і абклаў данінай зарэйнскія стараж.-герм. плямёны фрызаў (733—734), саксаў, алеманаў, бавараў. Каб прыцягнуць на службу ў сваё войска васалаў, правёў бенефіцыяльную рэформу (замена алода бенефіцыем). Увыніку вырашальнай бітвы пры Пуацье (732) спыніў прасоўванне арабаў у Еўропу. Клапаціўся аб асвеце і прапагандзе хрысціянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЕ́ВІЦКІ БОЙ 1944.
Адбыўся паміж партыз. брыгадай імя В.Т.Варанянскага (камандзір В.В.Сямёнаў) і ням.-фаш. захопнікамі ў в. Касцяневічы Куранецкага р-на Вілейскай вобл. 31.1.1944 уВял.Айч. вайну. Гарнізон ув. Касцяневічы (каля 140 гітлераўцаў, узброеных 2 мінамётамі, 10 кулямётамі, аўтаматамі) ахоўваў шашу Мінск—Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна—Полацк. 30.1.1944 партыз. атрады ў цяжкіх умовах бездарожжа зрабілі 37-кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в. Касцяневічы. Увыніку раптоўнасці налёту праціўнік не здолеў аказаць сур’ёзнага супраціўлення і гарнізон быў захоплены, знішчана шмат гітлераўцаў, захоплена зброя, боепрыпасы, абмундзіраванне і запасы харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Lie) Марыус Софус (17.12.1842, г. Нурф’ёрдэйд, Нарвегія — 18.2.1899),
нарвежскі матэматык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў ун-ту Крысціяніі (Осла, 1865). Праф. ун-таў у Крысціяніі (з 1872) і Лейпцыгу (1886—98). Навук. працы па тэорыі груп і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Стварыў класічную тэорыю неперарыўных груп (групы Лі), якая зрабіла вял. ўплыў на развіццё тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., алгебры, геаметрыі, тапалогіі, тэарэт. фізікі. Увыніку прац Лі і Ф.Клейна геаметрыя была перабудавана на базе тэарэтыка-групавых пераўтварэнняў. Міжнар. прэмія імя М.І.Лабачэўскага 1897.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСЦЬу праве,
1) сукупнасць рэчаў і матэрыяльных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ва ўласнасці фіз. або юрыд. асобы, дзяржавы, або належаць арг-цыі на правах гасп. вядзення ці аператыўнага кіравання. У склад М. ўваходзяць таксама грошы і каштоўныя паперы.
2) Маёмасныя правы на атрыманне рэчаў або маёмаснага задавальнення ад інш. асоб (актыў). З) Сукупнасць рэчаў, маёмасных правоў і абавязкаў, якія характарызуюць маёмаснае становішча іх носьбіта (актыў і пасіў). З гэтым разуменнем М. звязана універсальнае правапераемства (пераход ад адной асобы да другой актыву і пасіву — правоў і абавязкаў) пры атрыманні ў спадчыну і спыненні юрыд. асоб увыніку рэарганізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАЛО́ПАЛІС [ад грэч. megas (megalu) вялікі + polis горад; паходзіць ад назвы стараж.-грэч. горада Мегалопаль, які ўзнік ад зліцця больш як 35 паселішчаў Аркадыі],
найбуйнейшая форма рассялення, якая ўтвараецца ў выніку зліцця суседніх гарадскіх агламерацый. Звычайна М. выцягнуты ўздоўж трансп. магістралей, але суцэльнай гар. забудовы не мае; прыкладна 9/10 яго плошчы займаюць адкрытыя прасторы. Найбольшыя М.: на Атлантычным узбярэжжы ЗША паміж Бостанам і Вашынгтонам, у Каліфорніі; на Ціхаакіянскім узбярэжжы в-ва Хонсю — ад Токіо да Осакі (Японія), у раёне ніжняга і сярэдняга Рэйна (Нідэрланды — Германія), ад Лондана да Ліверпуля (Вялікабрытанія), у раёне Вял. азёр (ЗША — Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ Андрэй Іосіфавіч (1914, в. Колбава Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1936), Харкаўскае ваен.-паліт. вучылішча (1941). УВял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра па палітчасці артыл. дывізіёна капітан М. вызначыўся на Украіне ў баях за г. Бахмач, дзе паспяхова кіраваў стральбой 4 гармат. 26.9.1943 з групай разведчыкаў пераправіўся цераз Дняпро на Пн ад Кіева, дзе карэкціраваў агонь дывізіёна, увыніку якога знішчаны мінамётная і процітанкавая батарэі, 4 кулямётныя кропкі, шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎНЫ САЮ́З,
аб’яднанне некалькіх генетычна не звязаных (няроднасных) моў, у структуры якіх з’явіліся рысы падабенства ў выніку ўзаемадзеяння моў пры пэўных сац.-гіст., геагр. і інш. умовах. У мовах, што ўваходзяць у М.с., шмат аднолькавых слоў, запазычаных мовамі-суседзямі адна ў адной, падабенства граматычных канструкцый. М.с. звычайна суправаджаецца этнагр. агульнасцю: падабенствам фальклору, прыкладнога мастацтва, адзення, сродкаў невербальнай камунікацыі (жэстаў, мімікі). Прыкладам М.с. з’яўляецца балканскі М.с. — балг., македонская, алб., навагрэч., сербская і харвацкая, румынская мовы. Тэрмін «М.с.» упершыню ўвёў М.С.Трубяцкой (1923).
Літ.:
Нерознак В.П. Языковые союзы // Лингвистическая типология. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАЛЬНІ́ЦА,
атмасферная з’ява, пры якой у магутных кучава-дажджавых воблаках, паміж імі або паміж воблакамі і зямлёй узнікаюць моцныя эл. разрады — маланкі, якія суправаджаюцца громам. У час Н. звычайна бывае лівень, часам град, адзначаецца імклівы вецер — шквал. Здараюцца Н. без ападкаў. Адрозніваюць Н. франтальныя, што ўзнікаюць на стыку франтоў атмасферных, і ўнутрымасавыя, якія ўтвараюцца ў вынікумясц. прагравання паветра ад зямной паверхні. На зямным шары адначасова адбываецца да 1800 Н. На Беларусі за год у кожным пункце бывае ў сярэднім 25—30 сут з Н., пераважна летам (чэрв., ліпень), найчасцей над узвышанымі ўчасткамі паверхні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСТ (Proust) Жазеф Луі (26.9.1754, г. Анжэ, Францыя — 5.7.1826),
французскі хімік. Чл. Парыжскай АН (1816). Вучыўся ў Парыжскім ун-це (да 1777). У 1777—1808 выкладаў хімію ў розных навуч. установах Іспаніі (у 1791—1808 праф. Мадрыдскага ун-та). Навук. працы пераважна па прэцызійным хім. аналізе неарган. злучэнняў. Увыніку даследавання саставаў аксідаў, хларыдаў і сульфідаў розных металаў устанавіў пастаянства саставу закон (1799—1806) і ў навук. дыскусіі (1801—08) з К.Л.Бертале дамогся яго замацавання ў хіміі. Даказаў існаванне гідраксідаў металаў. Вылучыў глюкозу з вінаграднага соку (1802).
Літ.:
Биографии великих химиков: Пер. с нем. М., 1981. С. 85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАЎЗГАРА́ННЕ,
узнікненне ачага гарэння без крыніцы запальвання. Абумоўлена рэзкім нарастаннем скорасці экзатэрмічных працэсаў увыніку саманагравання гаручых цвёрдых матэрыялаў (торф, вугаль, драўнянае пілавінне і інш.). Паводле прыроды працэсу, што выклікае саманаграванне матэрыялу, адрозніваюць С. хім. (гл.Пірафорныя рэчывы), мікрабіял. і цеплавое. Адбываецца пры пэўных умовах, калі цеплавыдзяленне ў ходзе рэакцыі большае за цеплаадвод у навакольнае асяроддзе. Механізм узнікнення гарэння пры С. падобны на механізм узнікнення цеплавога самазагарання. У адрозненне ад С., якое праяўляецца ў выглядзе тлення ці полымнага гарэння, самазагаранне ўзнікае ў выглядзе аб’ёмнага полымнага гарэння газаў і вадкасцей. Гл. таксама Узгаранне.