назва спецыялізаванай серыі кніг па гісторыі рас. і сав. прадпрыемстваў і выдавецтва ў Маскве, якое яе выпускала ў 1931—38. Засн. пісьменнікам М.Горкім. У выданні серыі ўдзельнічалі Саюз пісьменнікаў СССР, Т-ва гісторыкаў-марксістаў, Ін-т гісторыі Камуніст. акадэміі і інш. На месцах дзейнічалі рэсп., абл. і заводскія камісіі «ИФЗ». Усяго за час існавання выд-ва выдадзена больш за 30 кніг серыі: зб-кі дакументаў, успаміны рабочых, нарысы і навук.-маст. манаграфіі. У 1938 выд-ва «ИФЗ» ліквідавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТЭ́РЫЙ (лац. Ytterbium),
Yb, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 70, ат. м. 173,04, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 7 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 168, 170—174, 176. У зямной кары 3,310 % па масе. Адкрыты ў 1878 швейц. хімікам Ж.Марыньякам (гл. таксама Ітрый).
Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 824 °C, tкіп 1211 °C, шчыльн. 6958 кг/м³ У паветры устойлівы Узаемадзейнічае з мінер. к-тамі, пры награванні — з кіслародам, галагенамі, вадародам, азотам, серай. Выкарыстоўваюць як газапаглынальнік у электравакуумных прыладах, кампанент крышталяфасфораў і люмінафораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ШЫЯС (ад грэч. ischion сядалішча, бядро),
хвароба, абумоўленая пашкоджаннем карэньчыкаў паяснічна-крыжавога аддзела пазваночніка чалавека. Прычыны: дыстрафічныя змены ў міжпазваночных дысках, што выклікаюць астэахандроз, экзагенныя (пераахаладжэнне, траўмы, інфекцыі) і эндагенныя (недастатковасць нерв.-мышачнага і касцёва-звязачнага апаратаў, абменныя і гемадынамічныя расстройствы пазваночніка) фактары. Праяўляецца болямі з лакалізацыяй у паясніцы, назе, пераважна па ходу сядалішчнага нерва, сімптомамі нацяжэння, парушэннем адчувальнасці паводле карэньчыкавага тыпу, мышачнай гіпатрафіяй з паніжэннем сілы і ахілавага рэфлексу. Найчасцей І. бывае аднабаковым: хварэюць людзі ва ўзросце 30—50 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Радыкуліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БЕЛЬНАЯ МУ́ФТА,
прыстасаванне для мех. і эл. злучэння кабеляў, далучэння іх да эл. установак і апаратаў. Выкарыстоўваюцца ў кабельных лініях электраперадачы, прамысл. электраўстаноўках. Бываюць злучальныя, адгалінавальныя і канцавыя (далучальныя), разнастайныя па канструкцыі і з рознай арматурай (залежаць ад прызначэння, умоў эксплуатацыі, тыпу кабелю і інш.). Высакавольтныя К.м. на 110—750 кВ — складаныя эл.-тэхн. ўстройствы (даўж. да 6 м і больш).
Кабельныя муфты: 1 — адгалінавальная Т-падобная на 1 кВ; 2 — канцавая на 6—10 кВ; 3 — злучальная на 110—500 кВ з іскравым прамежкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА Сяргей Пятровіч (н. 4.6.1934, г. Валуйкі Белгародскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1988). Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1972—95 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі (з 1979 заг. лабараторыі). Навук. працы па селекцыі мікраарганізмаў, якія вырабляюць ферментныя бялкі і мікробную біямасу, што выкарыстоўваецца з кармавымі мэтамі.
Тв.:
Экспериментальный мутагенез в селекции. М., 1972 (у сааўт.);
Химические факторы в селекции продуцентов микробных белков. Ми., 1980;
Биология — Продовольственной программе. Киев, 1987 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Яраслаў Мікітавіч (н. 27.5.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне дарожна-буд. матэрыялаў і тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1957). З 1961 у БПА. Навук. працы пафіз.-хім. асновах буд. кампазіцыйных матэрыялаў і стварэнні эфектыўных тэхналогій для іх атрымання. Распрацаваў агульную метадалогію комплекснай актывацыі буд. матэрыялаў, тэхналогію трыбаактывацыі пяскоў, мадыфікатары для атрымання мінер. парашкоў з крэменязёмістай сыравіны.
Тв.:
Реофизика конгломератных материалов. Мн., 1978 (разам з З.П.Шульманам, Э.А.Зальцгендлерам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГУРО́,
адно са стараж. карэйскіх плямён, пазней назва адной з трох карэйскіх раннефеад. дзяржаў (К., Пэкчэ, Сіла). Племя К. да пач. 1 ст.н.э. займала тэр.па сярэднім цячэнні р. Амнакан. Сталіца — г. Хвандо (сучасны Цзіань у паўн.-ўсх. Кітаі), з пач. 5 ст. — Пхеньян. Найб. магутнасці дзяржава К. дасягнула ў канцы 4 ст. У 668 яна разгромлена войскамі кіт. дынастыі Тан, якая выступіла ў саюзе з дзярж. Сіла: дынастыя Тан захапіла землі на Пн ад р. Тэданган, а паўд.ч. адышла да Сіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Валерый Сяргеевіч (н. 19 5.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. дэфектаскапіі Д-ртэхн.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Аддзеле фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі. З 1976 у БПА, адначасова з 1989 дырэктар навук.-вытв. цэнтра «Інтэграцыя тэхнікі і інтэлекту». Навук. працы па неразбуральным кантролі якасці матэрыялаў і вырабаў. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і прылады магнітаграфічнай дэфектаскапіі, шэраг прылад тэхн. дыягностыкі.
Тв.:
Физика магнитографической дефектоскопии. Мн., 1968;
Коронный разряд на проводах. Мн., 1971 (разам з М.П.Емяльянавым);
Техника магнитографической дефектоскопии. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Мікалай Геліевіч (н. 7.2.1953, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1991). Скончыў Пермскі дзярж.ун-т (1975). З 1977 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў накіраванага сінтэзу функцыянальна замешчаных вытворчых тэрпеноідаў. Сінтэзаваў азотзмяшчальныя тэрпеноіды, якія выкарыстоўваюцца як антыстатыкі, рэагенты-збіральнікі, антызлежвальнікі калійных угнаенняў.
Тв.:
Успехи в области синтеза аминопроизводных терпеноидов // Химия природных соединений. 1982. № 2;
Изокамфанон в синтезе бициклических оснований Манниха (разам з С.С.Кавальскай) // Журн. орган. химии. 1997. Т. 33. вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў Міхаіл Фёдаравіч (10.1.1909, с. Дар’іна Суджанскага р-на Курскай вобл., Расія — 15.12.1995),
бел. гідрагеолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі геолага-разведачны ін-т (1934). У 1934—91 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па праблемах сучаснай гідрагеалогіі Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Режим подземных вод и влаги в зоне аэрации на территории Белорусского Полесья. Мн., 1974 (разам з В.П.Васільевым);
Гидрогеология Припятского Полесья. Т. 1—2. Мн., 1976—77.