КАПІТУЛЯ́ЦЫЯ (позналац. capitulatio ад capitulo дамаўляюся),
1) спыненне ваен. дзеянняў адным з ваюючых бакоў і здача яго ўзбр. сіл.
2) Здача асобных гарнізонаў, акружаных груповак на ўмовах, прадыктаваных пераможцам, або ўзгодненых перагаворамі. Адзін з відаў К. — безагаворачная; азначае прызнанне поўнага разгрому і перадачу пераможцу ўсяго ўзбраення і тэхнікі ў якасці трафеяў, а асабовага складу ў якасці палонных. Напр., у 1945 Германія і Японія падпісалі акты пра безагаворачную К. ў выніку разгрому іх у 2-й сусв. вайне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПРАЛІ́ТЫ [адгрэч. kopros памёт, кал + літ(ы)],
выкапнёвыя экскрэменты марскіх жывёл (чарвей, малюскаў, іхтыязаўраў і інш.), што захоўваюць першасную форму, а часам і неператраўленыя рэшткі ежы. Месцамі складаюць марскія мулы. У выкапнёвым стане (з ардовіку) трапляюцца капрагенныя вапнякі, даламіты і фасфарыты, якія ўяўляюць сабой псеўдамарфозы на К. Фасфарытызаваныя К. рыфейскага ўзросту — самыя стараж. сляды жывёл на Зямлі. К. маюць да 55—60% трыкальцыю фасфату і выкарыстоўваюцца як угнаенні. Трапляюцца пераважна ў Вялікабрытаніі і Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЕ́ДЫ (Scolytidae),
сямейства жукоў падатр. разнаедных. З падсям.: лубаеды, забалоннікі (Scolytinae) і ўласна К. (Ipinae). Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды (акрамя Антарктыды). На Беларусі каля 70 відаў. Жывуць пад карой, радзей у драўніне, каранях, сцёблах травяністых раслін. Большасць К. жыве на дрэвах пэўнага віду і роду, некат. мнагаедныя. Для кожнага віду характэрны свой малюнак прагрызеных хадоў.
Даўж. ад 0,8 да 12 мм, цела цыліндрычнае, бурае або чорнае, бліскучае. Вусікі булавападобныя. За год даюць 1—2 пакаленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЭБАЛЕ́Т (франц. corps de ballet),
ансамбль танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, якія выконваюць групавыя і масавыя танцы ў балеце, оперы, аперэце. Можа выкарыстоўвацца самастойна, у масавых танцах, у спалучэнні з ансамблем і салістамі. Служыць эмацыянальным «акампанементам» танцу саліста. Часта танец саліста і К. звязвае ансамбль карыфеяў, які перадае рухі ад саліста да К. і наадварот. У балетах 19 ст.асн. ролю адыгрываў жаночы К. У 20 ст. з развіццём мужчынскага танца павялічылася вобразнае значэнне мужчынскага К. Шырока выкарыстоўваецца на эстрадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЭГА́РДА (адфранц. cois de garde каравульнае памяшканне),
збудаванні ў гарадах і замках 16—18 ст. для размяшчэння варты. Будавалі з цэглы, каменю, дрэва, у тэхніцы «прускага муру». Аб’ядноўвалі К. з брамамі, астрогамі, мытняй. Часам існавала як асобнае памяшканне. Унутры былі жылыя памяшканні для салдат, у вял. К. — афіцэрскі пакой. На Беларусі вядомы К. ў гарадах Нясвіж, Пінск, Слуцк, Чачэрск, Давыд-Гарадок, Копысь (Аршанскі р-н), г.п. Мір (Карэліцкі р-н) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖЫ́НСКІ (Сяргей Іванавіч) (7.9.1861, г. Астрахань, Расія — 1.12.1900),
рускі батанік, аўтар тэорыі наступлення лесу на стэп. Акад. Пецярбургскай АН (1896). Скончыў Казанскі ун-т (1885). У 1888—92 праф. Томскага ун-та, з 1892 гал. батанік Пецярбургскага бат. саду, з 1893 дырэктар бат. музея АН. Адзін з заснавальнікаў фітацэналогіі. Апісаў расліннасць Сярэдняй Азіі, прапанаваў агульнае бат.-геагр. раяна-1 ванне Расіі. Пачаў выданне «Гербарыя рускай флоры» (1898). Незалежна адДэ Фрыза абгрунтаваў мутацыйную тэорыю («тэорыя гетэрагенезу», 1899).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВА́Я АДЗІ́НКА,
адзінка вымярэння і параўнання агульнай (энергет.) пажыўнасці кармоў. На Беларусі за К.а. прынята пажыўнасць 1 кг зерня аўса сярэдняй якасці. Агульную пажыўнасць кармоў разлічваюць па колькасці ў іх сырога пратэіну, тлушчу і клятчаткі, безазоцістых экстрактыўных рэчываў, страўнасці гэтых рэчываў, велічыні зніжэння пажыўнасці кармоў у залежнасці ад колькасці ў іх сырой клятчаткі. Паказчыкам энергет. пажыўнасці кармоў можа служыць таксама велічыня насычанасці іх абменнай энергіяй. На аснове К.а. разлічваюць нормы кармлення для с.г. жывёл (гл.Кармавая норма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСА́ЦЫЯ (адлац. cassatio адмена, знішчэнне),
1) абскарджанне і апратэставанне суд. рашэнняў і прыгавораў, якія не набылі законнай сілы.
2) Праверка вышэйстаячым судом законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў і прыгавораў суда, што не набылі законнай сілы. Робіцца на аснове матэрыялаў, якія знаходзяцца ў справе або прыведзены дадаткова.
3) Перагляд, адмена суд. рашэння ніжэйшай інстанцыі вышэйстаячай пры парушэнні ніжэйшай інстанцыяй законаў або невыкананні ёю правіл судаводства. Парадак разгляду спраў па К. рэгламентуецца крымін.-працэсуальным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́МАЎ,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Разанскай вобл., на левым беразе р. Ака. Засн. ў 1152, да 1471 Гарадзец-Мяшчэрскі, з сярэдзіны 15 ст. да 1681 цэнтр Касімаўскага царства (у складзе Рус. дзяржавы). 37,9 тыс.ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. Чыг. станцыя (за 8 кмад К.). Сеткавязальная і аўчынна-футравая ф-кі; суднарамонтны, халадзільнага машынабудавання і інш. з-ды. Краязнаўчы музей. Мінарэт (15 ст.), мусульм. маўзалеі (16—17 ст.), цэрквы і сабор (пач. 18—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНІ́ЦЫ (Rubus saxatilis),
кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з ярка-чырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.