татарскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1963). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.Рас.АМ (1997). Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1939), вучыўся ў Цэнтр. студыі ў Маскве (1946). У 1948—52 выкладаў у Казанскім маст. вучылішчы, з 1976 кіраўнік Творчай майстэрні жывапісу Рас.АМ. Стварае гіст. і жанравыя карціны, партрэты, пейзажы, якія вылучаюцца яркасцю каларыту, свабоднай жывапіснай манерай: «Падпісанне У.І.Леніным дэкрэта аб утварэнні Татарскай АССР» (з Л.Фатахавым, 1950), «Пралог» (1970), «Чэлнінскія прыгажуні» (1975), «Золата Татарыі» (1976), «Казанскія студэнты» (1980), «Мае шалінцы» (1985), «Мастакі. Франтавыя дарогі...» (1986), «Мая аднапалчанка М.Шчарбак» (1990), «Памяці паэта Г.Тукая» (1995). Аўтар ілюстрацый да кніг. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія Татарстана імя Г.Тукая 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РЫК,
старажытнаперсідская залатая манета; першая залатая манета старажытнасці. Стала вырабляцца пры Дарыі I (каля 516 да н.э.; назва ад імя Дарыя). Маса — 8,4 г золата. Д. быў асновай манетнай сістэмы. Чаканіўся на царскім манетным двары ў Персепалі (да заваёвы Персіі Аляксандрам Македонскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́Ў Віктар Міхайлавіч (11.11.1900, в. Казіміраўская Слабодка Жлобінскага р-на Гомельскай вобласці — 1981),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1919, з 1922 у пагранвойсках АДПУ, у 1938—59 на адказных пасадах у органах МУССССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСКВІ́Ч»,
легкавыя аўтамабілі малога класа. Выпускаюцца Маскоўскім аўтамаб. з-дам імя Ленінскага камсамола з 1946. Кузаў нясучы тыпу седан або універсал. Рабочы аб’ём рухавіка да 1,7 л, магутнасць да 63 кВт, найб. скорасць да 160 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЭТО́Н (франц. phaéton ад імягрэч. міфал. героя Фаэтона),
1) конная брычка з адкідным верхам.
2) Кузаў аўтамабіля з мяккім адкідным верхам (тэнтам). Мае 2 ці 3 рады сядзенняў. Бывае 2- або 4-дзвярны са здымнымі (часам разам з рамкамі) шыбамі бакавых акон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПА́ЕЎ Васіль Іванавіч (9.2.1887, в. Будайка, цяпер у межах г. Чэбаксары Чувашскай Рэспублікі — 5.9.1919),
савецкі военачальнік. У 1-ю сусв. вайну на Паўд.-Зах. фронце, фельдфебель (1916); узнагароджаны 4 Георгіеўскімі крыжамі. Пасля ранення з вясны 1917 у запасных вайск. часцях. З 1917 чл.РСДРП(б). Са снеж. 1917 камандзір запаснога палка, са студз. 1918 ваен. камісар Нікалаеўскага пав. Саратаўскай губ. З мая 1918 камандзір пях. брыгады, з вер.нач. 2-й Нікалаеўскай дывізіі; вёў баі супраць уральскіх казакоў і часцей чэхаславацкага корпуса. У ліст. 1918 — студз. 1919 у Ваен. акадэміі Генштаба РСЧА, потым камандаваў Аляксандраўгайскай групай войск на Усх. фронце. З сак. 1919 нач. 25-й стралк. дывізіі, якая ў крас.—ліп. 1919 вызначылася ў баях супраць войск А.В.Калчака за гарады Бугуруслан, Белебей, Уфа, разблакіравала г. Уральск; узнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга (1919). Загінуў у баі ў час раптоўнага нападу праціўніка на штаб дывізіі ў Лбішчанску (цяпер г. Чапаеў, Казахстан) на р. Урал. Яго імя як таленавітага нар. палкаводца яшчэ пры жыцці было авеяна славай і легендамі. Папулярызацыі яго вобраза паспрыялі раман Дз.А.Фурманава «Чапаеў» (1923) і аднайм.маст. фільм (1934, рэж.Васільевы). Яму пастаўлены помнікі ў Самары, Чэбаксарах, Чапаеве. Імя Ч. было прысвоена 25-й стралк. дывізіі; на Беларусі названы вуліцы, калгасы і саўгасы; у яго гонар у гады Вял.Айч. вайны на Беларусі яго імя насілі 7 партыз. брыгад і дзесяткі атрадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРУ́Б,
вёска ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 8 км на ПдУ ад г. Глыбокае, 200 км ад Віцебска. 321 ж., 117 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРО́ДНІКІ,
вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК РО́ДИНЫ»,
перыядычны лісток Мінскага падп. гаркома КП(б)Б у Вял.Айч. вайну. Выдаваўся ў студз. — лют. 1942 у Мінску на рус. мове. З мэтай канспірацыі выходзіў ад імяпаліт. ўпраўлення Зах. фронту. Захаваліся 3 нумары: ад 18, 25 студз. і 1 лютага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОГ І МАГО́Г,
у іудзейскай, хрысціянскай і мусульманскай (Йаджудж і Маджудж) міфалогіях 2 дзікія народы, нашэсце якіх павінна папярэднічаць «страшнаму суду». У біблейскай міфалогіі «Магог» — плямёны, «Гог» — імя іх правадыра. Гог і Магог быццам бы з’явяцца ў незлічонай колькасці, але іх знішчыць агонь з нябёсаў.