МАГІСТРА́Т (ад лац. magistratus начальнік, чыноўнік, улада),
выбарны адм. і судовы орган у гарадах Цэнтр. і Усх. Еўропы, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права або інш.). У ВКЛ уводзіліся з канца 14—15 ст. У велікакняжацкіх гарадах Беларусі і Літвы М. складаўся з гар.рады і лавы. Рада займалася справамі гар. кіравання і суда па маёмасных і цывільных справах мяшчан. Лава выконвала функцыі суда па крымінальных справах гараджан. Гал. распарадчую ўладу ў гар. абшчыне выконваў войт, які ўзначальваў войтаўскі суд або войтаўска-лаўніцкі суд. Гал. органам самакіравання была рада, якая складалася з бурмістраў і радцаў, дзейнічаў бурмістраўска-радзецкі суд. У прыватнаўладальніцкіх гарадах у склад М. ўваходзілі войт, бурмістры, радцы, лаўнікі і гар. пісар, якія засядалі разам. У 17—18 ст. ў М. часта дзесяцігоддзямі засядалі прадстаўнікі некалькіх сямей, звычайна з заможных купцоў і цэхмістраў, М. ператвараўся ў орган карпаратыўнага кіравання горадам з боку мяшчанскай алігархіі. М. на аснове магдэбургскага права праіснавалі на Беларусі да канца 18 ст. і былі скасаваны пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ўказамі Кацярыны II у 1775 (для ўсх. часткі Беларусі) і 1795 (для цэнтр. і зах. яе частак). У Расіі М. як органы саслоўнага самакіравання ўзніклі ў 1720. У 1775 пераўтвораны ў губернскія і павятовыя суды для гар. саслоўяў (мяшчанства і купецтва), існавалі і на Беларусі. Паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 М. ўвайшлі ў сістэму гар. самакіравання, але засталіся ў асн.суд. ўстановамі. Пасля суд. рэформы 1864 паступова скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙНЯРО́ВІЧ (Іосіф Навумавіч) (н. 28.11.1909, Мінск),
бел. кінааператар і рэжысёр. Нар.арт.Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1934). З 1926 аператар кінахронікі, у 1946—90 рэжысёр-аператар кінастудыі «Беларусьфільм». У Вял.Айч. вайну здымаў франтавую і партыз. хроніку (Дзярж. прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстана ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Рэж.-аператар фільмаў: «Балада пра маці» (1965), «Генерал Пушча» (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Права на бессмяротнасць» (1976), «На трывожных скрыжаваннях» (1980); рэжысёр фільмаў: «Пра маці можна расказваць бясконца», «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (абодва 1975), «Неўміручы подзвіг Мінска» (1978), «Добрага вам здароўя» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́ВА (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна
(н. 28.7.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. спартсменка (фехтаванне на рапірах), дзеяч фіз. культуры і спорту. Засл. майстар спорту (1968), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1979), засл. трэнер Беларусі (1994). Канд.пед.н. (1979), праф. (1993). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у асабістым (1968) і камандным (1968, 1972, 1976) пяршынствах, прызёр Алімпійскіх гульняў: бронзавы ў асабістым (1976) і сярэбраны ў камандным (1980) заліках. Чэмпіёнка свету ў асабістым (1969) і камандным (1970, 1971, 1974, 1975, 1977—79) пяршынствах, 11-разовая чэмпіёнка Еўропы ў асабістых і камандных спаборніцтвах. Член выканкома Нац. алімпійскага к-таБеларусі (з 1991). Узнагароджана ганаровым прызам Міжнар. алімпійскага к-та «За ідэалы алімпізму ў спорце» (1966) у сувязі з 100-годдзем алімпійскага руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВІЧ (Ян) (Іван) Станіслававіч (парт.псеўд.Борскі, Сымон, Казік; 15.6.1902, в. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці — 8.1.1943),
дзеяч рэв. руху ў Зах.Беларусі, публіцыст. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1922—25). Чл. Кампартыі Чэхаславакіі з 1923, чл.КПЗБ з 1926. З 1926 на падп. рабоце ў Зах.Беларусі. Кааптаваны ў ЦККПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦКБеларускай сялянска-работніцкай грамады і палітрэдактар газет БСРГ «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа» і інш.Канд. у чл.ЦК Кампартыі Польшчы. 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з вер. 1932 у СССР. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Зах.Беларусі пры АНБССР. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны. Памёр у Северадзвінскім лагеры (Архангельская вобл.). Рэабілітаваны ў 1956.
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1940). З 1946 у Мінску, працаваў у праектных ін-тах, у 1960—65 гал. архітэктар ін-та «Мінскпраект», з 1978 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя карпусоў хім. і біля. ф-таў БДУ (1950), крыты плавальны басейн Ін-та фізкультуры (1953); паліграфічны камбінат імя Я.Коласа (1956), жылыя дамы на праспекце Ф.Скарыны (1958, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), карпусы гадзіннікавага з-да (1963), павільён ВДНГБеларусі (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (усе ў сааўт.). Помнік Я.Купалу ў Араў-парку пад Нью-Йоркам (1973, скульпт. А.Анікейчык); бюст касманаўта П.І.Клімука ў Брэсце (1978, скульпт. І.Міско) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЯЗЬ (Пётр Аляксандравіч) (н. 6.8.1936, в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АНБеларусі (1994, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1986). Засл. дз. нав.Беларусі (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1960). З 1961 працуе ў галіне парашковай металургіі. З 1980 першы нам.ген. дырэктара Бел.рэсп.навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі, з 1992 дырэктар НДІ парашковай металургіі. Даследаванні ў галіне канструкцыйных і функцыян. матэрыялаў, якія атрымліваюцца метадамі парашковай металургіі і тэрмічнага напылення. Гал. рэдактар штогадовага рэсп. зборніка «Парашковая металургія». Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Волокнистые высокотемпературные керамические материалы. Мн., 1991 (у сааўт.);
Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.);
Теория и практика газоплазменного напыления. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛО́НАЎ (Яўген Піліпавіч) (1875, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.12.1929),
ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусівет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. ін-та, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук. працы па аналізе вет.-сан. стану і прычынах хвароб с.-г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.-заалагічнага музея (1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
Тв.:
Витебская губерния в ветеринарно-санитарном отношении (1903—1910). Витебск, 1912.
Літ.:
Вышелесский С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12;
Сипко Н.Г. Ветеринарное образование в Белоруссии // Ветеринария. 1967. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫКО́С (Armeniaca),
род дрэў і кустоў сям. ружавых. Вядома 10 відаў, пераважна ў Азіі. На Беларусі культывуецца абрыкос звычайны (A. vulgaris), абрыкос маньчжурскі інтрадукаваны Цэнтр.бат. садам АНБеларусі як дэкар. расліна.
Дрэва выш. да 8 м. Засухаўстойлівая, цепла- і святлолюбівая расліна. Лісце эліпса- або яйцападобнае. Кветкі белыя, ружаватыя, распускаюцца раней за лісце. Меданос. Плод — мясістая касцянка, мае цукры, арган. к-ты, вітаміны; сушаныя плады — урук, курага. Ва ўмовах Беларусі пладаносіць 7—8 разоў за 10 гадоў, па 20—30 кг з дрэва, жыве да 40 гадоў, пач. плоданашэння на 4—5-ы год. Размнажаецца насеннем, сарты і формы — прышчэпкамі. Плады маюць радыепратэктарныя ўласцівасці, карысныя пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак. Сарты: Пінскі, Знаходка, Спадчына, Памяці Шаўчука. Асн. хваробы: парша костачкавых і клястэраспарыёз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЧЫК (Станіслаў Аляксандравіч) (н. 7.9.1935, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акад.АНБеларусі (1986), чл.-кар. (1984). Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АНБеларусі: з 1982 нам. дырэктара, з 1983 дырэктар; адначасова з 1987 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем машынабудавання і энергетыкі АН. Навук. працы па тэорыі і практыцы скарасной тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталяў і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе. З 1987 гал. рэдактар час. «Весці АНБеларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук». Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Электротермообработка сплавов с особыми свойствами. Мн., 1977 (разам з М.М.Бадзякам).