ЛО́ВІЦ (Товій Ягоравіч) (25.4.1757, г. Гётынген, Германія — 7.12.1804),
расійскі хімік і фармацэўт. Акад. Пецярбургскай АН (1793). Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (1780—82). У 1784—97 працаваў у Гал. аптэцы ў Пецярбургу, выкладаў хімію і фармацэўтыку ў Мед. школе і Медыка-хірург. акадэміі. Навук. працы па агульнай хіміі. Адкрыў адсорбцыю раствораных рэчываў драўняным вугалем (1785) і прапанаваў выкарыстоўваць яго для ачысткі спірту і гарэлкі, фармацэўтычных прэпаратаў. Атрымаў ледзяную воцатную к-ту (1789), бязводныя дыэтылавы эфір і этылавы спірт (1796).
Тв.:
Избр. труды по химии и химической технологии. М., 1955.
Літ.:
Балезин С.А., Бесков С.Д. Выдающиеся русские ученые-химики. 2 изд. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 8.6. 1946, в. Саўцавічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў Горкаўскі ун-т (г. Ніжні Ноўгарад, 1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Развіў тэорыю фарміравання аптычнага відарыса ў фатагр. галагена-сярэбраных слаях; паказаў магчымасць гашэння кагерэнтнай складальнай для монаслаёў часцінак дысперснага рэчыва, прапанаваў метад кіравання аптычным выпрамяненнем у капсуляваных вадкіх крышталях.
Тв.:
Оптика фотографического слоя. Мн., 1983 (разам з А.П.Івановым);
Распространение света в плотноупакованных дисперсных средах. Мн., 1988 (разам з А.П.Івановым, У.П.Дзікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Уладзімір Канстанцінавіч) (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). З 197» у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі, з 1996 у Бел.эканам. ун-це (заг. кафедры). Даследуе праблемы метадалогіі навук. пазнання, філасофіі навукі і тэхнікі, сацыякульт. і сац.-эканам. праблемы навук.-тэхн. прагрэсу. Распрацаваў канцэпцыю абгрунтавання і крытэрыяў навуковасці метадаў даследавання. Аўтар навуч. дапаможніка для аспірантаў і магістрантаў «Анатомія навуковага метаду» (1999).
Тв.:
Модели и метод моделирования в человеческой деятельности. Мн., 1983;
Научный метод: Структура, обоснование и развитие. Мн., 1991;
Стереотипы и динамика мышления. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ФЕРАЎ (Мікола) (Мікалай Пятровіч; 7.1.1929, в. Трубільня Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.10.1994),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1956). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1950). Настаўнічаў, працаваў у Ін-це л-ры АН Беларусі, Магілёўскім пед. ін-це, Гомельскім ун-це. З 1982 настаўнік у Магілёўскім р-не. Друкаваўся з 1952. Даследаваў праблемы гісторыі бел. л-ры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1, 1965), кн. «Праблемы беларускай сучаснай прозы» (1967), падручніка дляфілал. ф-таў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́СЕНКА (Міхаіл Рыгоравіч) (29.10. 1906, с. Шпілёўка Сумскай вобл., Украіна — 8.5.1972),
украінскі скульптар. Нар.маст.СССР (1963). Акад.АМСССР (1970). Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1931). З 1944 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Сярод твораў помнікі М.Шчорсу ў Кіеве (1954), У.Леніну ў Запарожжы, Т.Шаўчэнку ў Роўне (абодва 1964) і Парыжы (1973; усе ў сааўт.), партрэты акцёра І.Мар’яненкі (1962), П.Вяршыгары (1971), скульптурныя групы: длясав. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1938, з Л.Муравіным), «Узгорак Славы» ў Львове (1947), «Алека Дундзіч» (1949), «Пад ярмом акупантаў» (1959).
М.Лысенка. Партрэт народнага артыста СССР І.Мар’яненкі. 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮКА́РНА (франц. lucarne ад лац. lux святло) у архітэктуры, невялікі аконны праём на даху (слыхавое акно), купальным пакрыцці, тымпане франтона або шчыта будынка. Прызначана для частковага асвятлення гарышча, падкупальнай прасторы і інш. памяшканняў, мае таксама дэкар. значэнне. З’явілася ў архітэктуры стылю готыкі, пашырана ў манум. мураваных і драўляных палацавых, сядзібных, грамадз., культавых збудаваннях стыляў барока, класіцызму. Бываюць стральчатыя, круглыя, паўкруглыя, лучковыя, авальныя і інш. Афармляліся ліштвамі з гірляндамі, валютамі, карнізамі, франтончыкамі. Як функцыян. і дэкар. элементы выкарыстоўваліся ў архітэктуры 1950-х г. (будынак гар. універмага ў Мінску).
А.М.Кулагін.
Люкарна на галоўным фасадзе гарадскога універмага ў Мінску.Люкарна на фасадзе палаца Браніцкіх у Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ФА, луфа (Luffa),
род кветкавых раслін сям. гарбузовых. 5—8 відаў. Пашыраны ў тропіках. Культывуюць Л. цыліндрычную, або мачальны гарбуз (L. cylindrica), і Л. граністую, або вострарабрыстую (L. acutangula). Стараж. культура (з 6 ст. да н.э.) Афрыкі, Індыі і Кітая.
Аднагадовыя травы з лазячымі сцёбламі. Лісце пераважна 5—7-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, аднадомныя, буйныя, жоўтыя ці белыя; тычынкавыя — у гронках, песцікавыя — адзіночныя. Плод падоўжана-цыліндрычны, даўж. 15—50 см (да 1 м), сухі, валакністы. Маладыя плады спажываюць у ежу, спелыя выкарыстоўваюць як мачалкі, для вырабу туфляў, капелюшоў, кошыкаў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш. З насення атрымліваюць тэхн. алей. Харч., лек., тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЯНЦЕ́Й»,
«Лянсей», бел.нар. танец-кадрыля. Муз. памер, як правіла, 2/4, тэмп хуткі. У пач. 19 ст. пашыраны ў краінах Зах. Еўропы пад назвай «Лансье». 3 пач. 20 ст. шырока вядомы на Беларусі. Дзякуючы прастаце рухаў і разнастайнасці кампазіцыйных пабудоў асіміляваў рысы бел.нар. харэаграфіі і стаў народным. Бытуе і як самаст. танец, які адрозніваецца ад кадрылі павольным характарам выканання (адсюль лакальная назва «Лянівы»), Выконваецца цотнай колькасцю пар, мае да 12 фігур («кола», «пераходы», «здароўканне», «сварацца», «барыня», «полька» і інш.). У структуры «Л.» характэрныя длябел.танц. фальклору малюнкі, калены, хады, рухі. Часта ўключае асобныя фігуры традыцыйных ці гар.быт. танцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЧЭ́БНА-ПРАЦО́ЎНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
прафілакторыі, установы закрытага тыпу, якія ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць прымусовае ўздзеянне ў адносінах да хранічных алкаголікаў і наркаманаў, што ў сувязі са злоўжываннем алкаголем і ўжываннем наркатычных сродкаў сістэматычна парушаюць грамадскі парадак і правы інш. асоб. Паводле рашэння раённага (гар.) суда такія парушальнікі могуць быць ізаляваны на тэрмін 1—1,5 года ў Л.-п., для іх мед.-сац. рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы. Рашэнне аб прызнанні асобы хранічным алкаголікам або наркаманам прымаецца камісійна ўрачамі-спецыялістамі ўстаноў органаў аховы здароўя. Л.-п.ў. знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС Рэспублікі Беларусь. Пытанні, звязаныя з Л.-п.ў. рэгулююцца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙЗЛЕР (Аляксандр Піліпавіч) (4.10.1923, Масква — 12.7.1977),
бел. ваенны дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1961). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1946). Дырыжор у вайск. часцях Бел. і Маскоўскай ваен. акруг. З 1951 дырыжор, з 1959 нач. аркестра штаба БВА, з 1968 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар аранжыровак для духавога арк. твораў муз. класікі (у т. л. 6-я сімфонія і 2-я ч. 5-й сімфоніі П.Чайкоўскага, 40-я сімфонія В.А.Моцарта, фінал 9-й сімфоніі «З Новага свету» А.Дворжака), бел. кампазітараў (сюіта з балета «Мара» Я.Глебава, музыка А.Багатырова да драмы М.Лермантава «Маскарад»), арыгінальных п’ес (маршаў, вальсаў, песень і інш.).